Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 245
Перейти на страницу:

Флёр працягнула аксамітны футляр, адчыніўшы яго, каб паказаць Алівандэру.

Ляжалая ўсярэдзіне дыядэма зіхацела і мігацела ў святле нізка вісячай люстры.

— Месяцовыя камяні і дыяменты, — заўважыў Грыпхук. Гары не заўважыў, як ён з’явіўся ў пакоі. — Праца гоблінаў, калі не памыляюся.

— І аплацілі чараўнікі, — ціха сказаў Біл, і гоблін кінуў на яго хітры і ў той жа час выклікалы погляд.

Вецер бушаваў за вокнамі катэджа, калі Біл і Алівандэр схаваліся ў ночы. Астатнія паселі за стол, седзячы локаць да локця, так шчыльна, што было складана есці. У каміне патрэскваў агонь. Гары заўважыў, што Флёр амаль нічога не ела; кожныя некалькі хвілін яна пазірала на вокны. Аднак Біл вярнуўся раней, чым яны з’елі першую страву. Яго доўгія валасы зблыталіся ад ветра.

— Усё ў парадку, — паведаміў ён Флёр. — Алівандэр уладкаваўся, мама і тата перадаюць усім прывітанне, Джыні прасіла перадаць, што ўсіх любіць, Фрэд і Джордж у цётачкі Мюрыэль, яны ўсё яшчэ рассылаюць замовы кліентам пры дапамозе соў. Яна ўзрадавалася, калі мы вярнулі дыядэму. Яна думала, мы яе выкралі.

— Ах, яна цудоўная, твая цётка, — раздражнёна сказаў Флёр, размахваючы чарадзейнай палачкай і складаючы брудны посуд у стос. Падхапіўшы яго, яна выйшла з пакоя.

— Тата зрабіў дыядэму, — уставіла Луна. — Хоць, наогул, яна больш падобная на карону.

Рон злавіў погляд Гары і ўсміхнуўся; Гары зразумеў, што сябар успомніў смяхотны галаўны ўбор, які яны бачылі, калі былі ў Ксенафіліюса.

— Так, ён спрабуе ўзнавіць страчаную дыядэму Райвенкло. Ён думае, што знайшоў большасць галоўных элементаў. Але тое, што ён дадаў крылы Брухаверткі трохі змяніла…

У дзверы пастукалі. Усё звярнуліся да іх. Флёр, спалохана гледзячы на дзверы, выбегла з кухні; Біл прыскокнуў на крэсле і накіраваў чарадзейную палачку на дзверы; Гары, Рон і Герміёна зрабілі тое ж самае. Грыпхук ціха саслізнуў са свайго крэсла пад стол.

— Хто там? — крыкнуў Біл.

— Гэта — я, Рэмус Джон Люпін! — раздаўся голас, які перакрываў скуголенні вецер. Гары адчуў трывогу: што магло здарыцца? — Я — пярэварацень, ажаніўся на Німфадоры Тонкс, і ты, Захавальнік Сакрэту Катэджа Шэл, даў мне адрас і запрасіў прыходзіць у выпадках крайняй ненеабходнасці!

— Люпін, — прамармытаў Біл і пабег адчыняць дзверы.

Люпін уваліўся ў пярэдні пакой, бледны, захутаны ў дарожны плашч, з растрапанымі сіваватымі валасамі. Ён выпрастаўся, агледзеў пакой, і, пераканаўшыся, што ўсё свае, гучна закрычаў:

— Хлопчык! Мы назвалі яго Тэдам, у гонар бацькі Доры!

Герміёна ўскрыкнула.

— Што?.. Тонкс… Тонкс нарадзіла маляня?

— Так, так, яна нарадзіла маляня! — крычаў Люпін. За сталом раздаліся радасныя воклічы і ўздыхі палягчэння. Герміёна і Флёр дружна завішчалі:

— Віншуем!

А Рон выклікнуў: "Халера дзяры, дзіця!" — як быццам ён ніколі аб такім раней не чуў.

— Так… так… хлопчык, — зноў выклікнуў Люпін, ашаломлены ўласным шчасцем. Ён падышоў да стала і абняў Гары, быццам таго, што здарылася ў сценах хаты на Плошчы Грымма, ніколі не было.

— Ты будзеш хросным? — спытаў Люпін, адпусціўшы Гары.

— Я..я? — запнуўся Гары.

— Ты, так, вядома…Дора згодна, што лепшай кандыдатуры для гэтага не знайсці…

— Я… ага… халера…

Гары быў здзіўлены, здзіўлены і дзіка шчаслівы. Біл паспяшаўся прынесці віна, а Флёр угаворвала Люпіна далучыцца да іх, каб выпіць.

— Я не магу надоўга застацца, мне трэба вяртацца, — сказаў Люпін, абводзячы ўсіх шчаслівым поглядам: Гары ніколі не бачыў яго такім маладым, як зараз. — Дзякуй, дзякуй, Біл.

Біл хутка напоўніў куфлі, і ўсё высока паднялі іх для тоста.

— За Тэдзі Рэмуса Люпіна, — сказаў Люпін, — які стане вялікім чараўніком!

— На каго ён падобны? — спытала Флёр.

— Па-мойму, на Дору, але яна думае, што на мяне. У яго так ужо шмат валос. Яны былі цёмнымі, калі ён нарадзіўся, але клянуся, што яны сталі рудымі праз гадзіну пасля родаў. Верагодна, ён будзе бландынам, калі я вярнуся. Андрамеда кажа, што валасы Тонкс пачалі змяняць колер ў дзень, калі яна нарадзілася. — Ён асушыў куфель. — А, добра, давай яшчэ адзін, — ззяючы дадаў ён, калі Біл напоўніў яго зноў.

Парывы ветра абвальваліся на сцены маленькай хаты, агонь у каміне скакаў і патрэскваў, і Біл неўзабаве адкрываў новую бутэльку віна.

Вестка, якую прынёс з сабой Люпін, здавалася, адцягнула іх і прымусіла забыцца пра аблогавае становішча, у якім яны знаходзіліся. Навіна пра з’яўленне новага жыцця падзейнічала на ўсіх узбуджальна і падбадзёрвальна. Толькі гоблін застаўся раўнадушным да раптоўнай атмасферы ўсеагульнага свята. Праз некаторы час ён адправіўся ў спальню, якую цяпер ён займаў адзін. Гары падумаў, што быў адзіным, хто гэта заўважыў, пакуль не ўбачыў погляд Біла, які сачыў за гоблінам, які аддаляўся па лесвіцы.

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)