Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Было вельмі ціха, крамы толькі пачалі адчыняцца, пакупнікоў амаль не было. Крывая выкладзеная камянямі вуліца зусім не была падобная на тую, якой ўбачыў яе Гары, упершыню адпраўляючыся ў Хогвартс шмат гадоў таму. З часу яго апошняга знаходжання зачыніліся шматлікія крамы, затое з’явілася вялікая колькасць крам, прысвечаных Цёмным Мастацтвам. З мноства плакатаў, расклееных на вітрынах, на Гары глядзела яго ўласны твар, над якім вялікімі літарамі было напісана: "НЕЖАДАНЫ НУМАР АДЗІН".
Змарнелыя людзі, збіўшыся ў купкі, сядзелі ля ўваходаў у крамы. Ён чуў, як яны енчылі, умольваючы мінакоў аб золаце, кажучы, што яны чараўнікі. У аднаго мужчыны была скрываўленая павязка на воку.
Калі яны ішлі ўздоўж вуліцы, жабракі, толькі згледзячы Герміёну, знікалі на вачах, накідваючы на галовы каптуры і кідаліся прочкі з ўсіх ног. Герміёна глядзела на іх з цікаўнасцю, пакуль мужчына з скрываўленай павязкай не заступіў ёй дарогу.
— Мае дзеці, — крычаў ён надтрэснутым і віскочачым голасам, тыкаючы ў яе пальцам. Мужчына здаваўся звар’яцелым. — Дзе мае дзеці? Што ён з імі зрабіў? Ты ведаеш, ты напэўна ведаеш!
— Я… Я… паслухайце… — асалапела Герміёна.
Абадранец нечакана накінуўся на яе, спрабуючы схапіць за горла. Затым прычуўся гучны хлапок, і выбліскам чырвонага святла ён быў адкінуты назад на зямлю, без прытомнасці. Рон усё яшчэ стаяў з паднятай палачкай, на зарослым барадой твары можна было разглядзець узрушэнне. У вокнах абапал з’яўляліся твары, а тым часам некалькі на выгляд заможных мінакоў, хутка падабраўшы мантыі, паспешна ўцякалі з месца здарэння.
Іх з’яўленне на Дыягон Алее занадта брасалася ў вочы, і на нейкі момант Гары задаўся пытаннем, ці не лепш было сысці зараз і паспрабаваць прыдумаць іншы план. Але перш, чым яны паспелі зрабіць крок або пагаварыць сябар з сябрам, ззаду хтосьці выклікнуў:
— Мадам Лестранж!
Гары хутка абгарнуўся, і Грыпхук мацней ухапіўся за яго шыю. Высокі хударлявы чараўнік з каронай густых сівых валасоў і доўгім завостраным носам хутка ішоў у іх бок.
— Гэта Трэверс, — шыпеў Гоблін у вуха Гары, але ў гэты момант Гары не мог думаць пра тое, кім быў Трэверс. Герміёна выпрасталася ў поўны рост і сказала з такой пагардай, на якое яна была толькі здольная:
— Што табе трэба?
Трэверс спыніўся, як укапаны, відавочна абражаны падобным зваротам.
— Ён таксама Пажыральнік Смерці! — выдыхнуў Грыпхук, і Гары нахіліўся, каб паўтарыць інфармацыю ў вуха Герміёны.
— Я проста жадаў прывітацца, — сказаў Трэверс халодна, — але калі маёй прысутнасці не рады…
Цяпер Гары пазнаў яго голас. Трэверс быў адным з Пажыральнікаў Смерці, якія прыбылі ў хату Ксенафіліюса.
— Не, што ты, Трэверс, — хутка адказала Герміёна, спрабуючы выправіць сваю памылку. — Як ты?
— Сапраўды кажучы, Белатрыса, я вельмі здзіўлены ўбачыць цябе тут.
— Праўда? Чаму? — спытала Герміёна.
— Ну, — Трэверс кашлянуў, — я чуў, што ўсе, хто быў у маёнтку Малфояў, зняволеныя ў хаце, пасля… эм... уцёкаў.
Гары маліўся, каб Герміёна не здуравала. Калі гэта была праўда, і Белатрыса не павінна была выходзіць…
— Цёмны Лорд прабачае тых, хто служыў яму асабліва аддана ў мінулым, — сказала Герміёна, дзіўна сапраўды капіюючы самую напышлівую інтанацыю Белатрыса. — Мабыць, ты на горшым рахунку, чым я, Трэверс.
І хоць Пажыральнік Смерці здаваўся пакрыўджаным, але падазронасці ў яго паменшылася. Ён зірнуў на мужчыну, у якога Рон толькі выпусціў Ашаламляльны заклён.
— Чым гэты вырадак цябе абразіў?
— Усё роўна, ён гэтага больш не зробіць, — стрымана адказала Герміёна.
— Гэтыя, бязпалачныя, часам вельмі назойлівыя, — сказаў Трэверс. — Я не пярэчу, пакуль яны толькі просяць міласціну, але адна з іх, уяўляеш, умольвала мяне абараняць яе справу ў Міністэрству на мінулым тыдні. "Я ведзьма, сэр, я ведзьма, дазвольце мне даказаць гэта вам!" — сказаў ён пісклява, пераймаючы ёй. — Як-быццам я збіраўся аддаць ёй сваю палачку... А чыя палачка, — сказаў Трэверс з цікаўнасцю, — зараз у цябе, Белатрыса? Я чуў, што тваю…
— Мая палачка тут, у мяне, — халодна сказала Герміёна, паказваючы палачку Белатрысы. — Я не ведаю, якіх плётак ты наслухаўся, Трэверс, але цябе, здаецца, проста ўвялі ў памылку.
Падобна, гэтым Трэверса заспелі знянацку, і ён звярнуўся да Рону.
— Хто твой сябар? Я не пазнаю яго.
— Гэта Драгамір Дэспард, — сказала Герміёна. Яны вырашылі, што выдуманы замежнік будзе самым дакладным прычыненнем для Рона. — Ён амаль не кажа па-ангельску, але цалкам падтрымлівае ідэі Цёмнага Лорда. Ён прыехаў сюды з Трансільваніі, каб азнаёміцца з нашым новым рэжымам.