Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 245
Перейти на страницу:

Чым больш яны праводзілі часу разам, тым ясней Гары разумеў, што гоблін яму не падабаецца. Грыпхук апынуўся нечакана крыважэрным, ён смяяўся над тымі, што можна прычыніць боль найнізкім істотам, і смакаваў магчымасць раніць каго-небудзь з чараўнікоў на шляху да сховішча Лестранжэй. Гары амаль не сумняваўся, што яго сябры падзяляюць яго агіду, але яны гэта не абмяркоўвалі. Грыпхук быў ім патрэбен.

Гоблін неахвотна сілкаваўся разам з астатнімі насельнікамі хаты. Нават пасля таго, як яго нагі вылечыліся, ён працягваў патрабаваць, каб ежу яму дастаўлялі ў пакой, як і Алівандэру, які ўсё яшчэ хварэў, датуль, пакуль Біл (пасля выбліску лютасці Флёр) не падняўся наверх, каб паведаміць яму, што гэта больш не можа працягвацца. Тады Грыпхук далучыўся да іх за перапоўненым сталом, аднак, адмовіўся есці тое самае, што і астатнія, патрабуючы велізарную колькасць волкага мяса, карэння і розных грыбоў. Гары адчуваў адказнасць за ўсё гэта: у выніку, гэта ён настаяў, каб гоблін застаўся ў Катэджы Шэл, каб распытаць яго; па яго віне ўсё сямейства Уізлі змушана было шукаць сховішча, а Біл, Фрэд, Джордж і містэр Уізлі не маглі працаваць.

— Мне вельмі шкада, — сказаў ён Флёр у адзін легкадумны красавіцкі вечар, калі дапамагаў ёй рыхтаваць абед. — Я не жадаў, каб на вас усё гэта звалілася.

Яна толькі што загадала нажам нарэзаць мяса на біфштэксы для Грыпхука і Біла, які пасля ўкусу Грэйбэка аддаваў перавагу мяса з крывёй. Калі нажы прыняліся за працу за спіной, злёгку раздражнёны выраз на яе твару змякчэў.

— ̀Ары, ты выратаваў жыццё маёй сястры, я пра гэта не забылася.

Калі быць дакладным, гэта было не зусім праўда, але Гары не стаў нагадваць ёй, што Габрыэль тады не пагражала сапраўдная небяспека.

— Тым не менш, — працягнула Флёр, паказваючы палачкай на чыгун з падліўкай на печы, які тут жа пачаткаў кіпець. — Містэр Алівандэр сёння пераязджае да Мюрыэль. Цяпер стане лягчэй. Можна перасяліць гобліна ўніз, — пры гэтым яна нахмурылася. — Ты, Рон і Дын можаце заняць яго пакой.

— Нам і ў гасцінай нядрэнна, — адмовіўся Гары, ведаючы, што Грыпхуку не спадабаецца спаць на канапе. Гоблін павінен быць задаволены, ад гэтага залежыў увесь іх план. — Не турбуйся за нас, — Флёр паспрабавала запярэчыць, але ён працягнуў. — Мы таксама хутка з’едзем, я, Рон і Герміёна. Мы затрымаемся ненадоўга.

— Ты гэта пра што? — злосна гледзячы на яго, спытала Флёр, накіраваўшы палачку на страву з запеканкай, якая застыгла ў паветры. — Вы не павінны з’яжджаць, тут вы ў бяспецы!

Яна была неверагодна падобная на місіс Уізлі у гэты момант, і Гары вельмі узрадаваўся, калі адчыніліся дзверы чорнага ходу. На кухню зашлі Луна і Дын, мокрыя ад дажджу, нясучы ў руках дровы.

— … і маленькія вушкі, — казала Луна. — Тата распавядаў, што яны трохі падобныя на бегемотаў, толькі фіялетавыя і валасатыя. І калі ты жадаеш іх паклікаць, трэба праспяваць мелодыю. Яны любяць вальс, а не хуткую музыку…

Дын збянтэжана паціснуў плечамі, гледзячы на Гары, калі праходзіў міма яго следам за Луной у аб’яднаную сталовую і гасціную, дзе Рон і Герміёна сервіравалі абедны стол.

Скарыстаўшыся выпадкам пазбегнуць наступных роспытаў Флёр, Гары схапіў два гарлача з гарбузовым сокам і рушыў услед за імі.

— … і калі ты калі-небудзь прыйдзеш да нас у гасціную, то я пакаджу табе яго рог, татачка мне пра яго напісаў, але я сама яшчэ не бачыла, таму што Пажыральнікі Смерці выкралі мяне з Хогвартс Экспрэса і я не патрапіла дадому на Каляды, — працягвала распавядаць Луна, калі яна і Дын аднавілі гутарку.

— Луна, мы казалі табе, — звярнулася да яе Герміёна. — Той рог падарваўся. Ён ад Грамаманта, а не Моршчарогага кізляка…

— Не, гэта вызначана быў рог Кізляка. — упэўнена сказала Луна. — Татачка казаў мне. Пэўна, ён ужо аднавіўся, ведаеш, яны могуць самавылечвацца.

Герміёна пагушкала галавой і працягнула раскладваць відэльцы. З’явіўся Біл, вядучы містэра Алівандэра ўніз па лесвіцы.

Майстар чарадзейных палачак усё яшчэ выглядаў змарнелым і чапляўся за руку Біла, які нёс яго валізку.

— Я буду нудзіцца па вас, містэр Алівандэр, — выклікнула Луна, набліжаючыся да старога.

— І я па табе, мая дарагая, — сказаў Алівандэр, гладзячы яе па плячу. — Ты была маім суцяшэннем у тым жудасным месцы.

— Ну, au revoir*3 , містэр Алівандэр, — сказала Флёр, цалуючы яго ў абедзве шчакі. — І ці магу я папытаць вас сёе-тое вярнуць цётачцы Біла Мюрыэль? Я усё яшчэ не аддала ёй дыядэму.

*3 Французская — Да пабачэння

— Гэта будзе гонар для мяне, — адказаў Алівандэр з невялікім паклонам, — гэта самае меншае, чым я магу адквітацца за вашу шчодрую гасціннасць.

1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)