Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— На самай справе? Як пажываеце, Драгамір?
— Як матыся? — сказаў Рон з акцэнтам, працягваючы руку.
Трэверс двума пальцамі патрос руку Рона, быццам баяўся выпацкацца.
— Такім чынам, што прывяло цябе і твайго... эм... мілага сябра на Дыягон Алею у гэтак раннюю гадзіну? — спытаў Трэверс.
— Мне трэба патрапіць у Грынгатс, — сказала Герміёна.
— Нажаль, мне таксама, — сказаў Трэверс. — Золата, пагарджанае золата! Жыць без яго нельга, але, прызнацца, мяне засмучае неабходнасць маць справы з нашымі доўгапалымі сябрамі.
Гары адчуў, як рукі Грыпхука напружыліся на яго шыі.
— Ну што, ідзем? — сказаў Трэверс, прапускаючы Герміёну наперад.
Ёй нічога не заставалася, як ісці разам з ім па выгнутай брукаванай вуліцы туды, дзе над дробнымі лавачкамі узвышаўся беласнежны будынак Грынгатса. Рон плёўся побач з імі, следам — Гары і Грыпхук.
Пільны Пажыральнік Смерці — самае горшае з таго, што ім зараз было трэба, і горш усяго было тое, што з Трэверсам, які, як яму здавалася, быў годнай роўней Белатрысе, у Гары не было магчымасці пагаварыць з Ронам або з Герміёнай. Неўзабаве яны апынуліся каля мармуровых прыступак, якія накіроўваліся наверх да масіўных бронзавых дзвярэй. Як Грыпхук ужо папярэдзіў іх, гоблінаў, якія звычайна абаранялі ўваход, замянілі два чараўніка, абодва сціскалі доўгія тонкія залатыя пруты.
— А, Непадкупныя Датчыкі, — тэатральна ўздыхнуў Трэверс. — так прымітыўна... але вельмі эфектыўна!
І падняўся па прыступках і кіўнуў направа і налева абодвум чараўнікам, якія паднялі дубцы і правялі імі ўверх і ўніз уздоўж яго цела. Гэтыя датчыкі, наколькі было вядома Гары, апазнавалі заклёны маскіроўкі і схаваныя магічныя рэчы. Ведаючы, што ў іх ёсць толькі некалькі секунд, Гары нацэліў палачку Драка спачатку на аднаго, потым на іншага ахоўніка, прамармытаўшы двойчы "Канфунда".
Неўзаметку для Трэверса, які глядзеў ва ўнутраную залу праз адчыненыя дзверы, кожны з ахоўнікаў злёгку здрыгануўся, калі заклён уразіў яго.
Доўгія чорныя валасы Герміёны струменіліся па яе спіне, калі яна паднімалася па прыступках.
— Хвіліначку, мадам, — сказаў ахоўнік, паднімаючы свой Датчык.
— Але вы толькі што гэта зрабілі! — сказала Герміёна, камандуючы напышлівым тонам Белатрысы. Трэверс абгарнуўся, падняўшы бровы. Ахоўнік быў збянтэжаны. Ён утаропіўся на тонкі залаты Датчык і затым на свайго таварыша, які сказаў ціхім голасам, нібы знаходзячыся ў здранцвенні:
— Так, ты толькі што іх праверыў, Марыюс.
Герміёна пайшла наперад. Побач з ёй ішоў Рон, нябачныя Гары і Грыпхук — ззаду іх. Гары азірнуўся назад, калі яны пераступілі парог. Абодва чараўніка збянтэжана чухалі патыліцы.
Два гобліна стаялі перад унутранымі дзвярамі з срэбра, на якіх быў верш з папярэджаннем пра суровае пакаранне для злодзеяў.
Гары паглядзеў на верш, і раптам успомніў той дзень, калі яму споўнілася адзінаццаць: ён стаяў на тым жа месцы, у самы лепшы свой дзень нараджэння, а Хагрыд быў ззаду і казаў: "Як я сказаў, трэба быць ненармальным, каб паспрабаваць абрабаваць яго".
Грынгатс здаваўся яму тады нейкім цудоўным, зачарованым сховішчам, у якім знаходзілася гара золата, якая належыла яму, пра якое ён раней нічога не ведаў, і ён ніколі нават на імгненне не мог уявіць, што вернецца сюды, каб здзейсніць крадзеж… Але праз некалькі секунд яны стаялі ў велічэзным мармуровым вестыбюлі банка.
Уздоўж доўгай стойкі на высокіх крэслах сядзелі гобліны, абслугоўваючы першых кліентаў. Герміёна, Рон і Трэверс накіраваліся да старога гобліна, які вывучаў тоўстую залатую манету праз лінзу. Герміёна дазволіла Трэверсу прайсці наперад, тлумачачы гэта тым, што ёй трэба было распавесці Рону пра вестыбюль.
Гоблін адкінуў у бок манету, сказаў камусьці: "Лепрыконава", а затым павітаў Трэверса. Апошні перадаў маленькі залаты ключык. Гоблін праверыў яго і вярнуў зваротна.
Герміёна ступіла наперад.
— Мадам Лестранж! — сказаў гоблін, відавочна спужаны. — Божа! Чым… чым магу служыць?
— Я жадаю патрапіць у сваё сховішча, — сказала Герміёна.
Здавалася, стары гоблін адхіснуўся назад. Гары агледзеўся. На іх глядзеў не толькі Трэверс: некалькі гоблінаў адарваліся ад працы і ўтаропіліся на Герміёну.
— Трэба пацвердзіць… вашу асобу. — спытаў гоблін.
— Пацвердзіць? Мяне ніколі яшчэ не прымушалі гэта рабіць! — сказала Герміёна.
— Яны ведаюць! — прашаптаў Грыпхук Гары ў вуха. — Іх напэўна папярэдзілі, што магчыма з’яўленне самазванца!
— Ваша палачка падыдзе, мадам, — сказаў гоблін. Ён працягнуў злёгку дрыготкую руку, і Гары з жахам зразумеў, што гобліны былі ў курсе таго, што палачку Белатрысы выкралі.