Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Добра, — сказаў Рон, і Гары звярнуўся да яго, — прапаноўваю такі варыянт. Мы скажам Грыпхуку, што меч патрэбен нам датуль, пакуль мы не зойдзем у сховішча, дзе ён і зможа яго забраць. Там ёсць фальшыўка, так? Мы памяняем іх, і аддадзім яму копію.
— Рон, ён заўважыць розніцу хутчэй, чым гэта зробім мы! — выклікнула Герміёна. — Ён адзіны, хто зразумеў, што адбылася падмена!
— Так, але мы можам знікнуць раней, чым ён разбярэцца…
Ён сцепануўся пад поглядам, якім узнагародзіла яго Герміёна.
— Гэта, — ціха сказала яна, — нізка. Прасіць яго аб дапамозе, а потым абдурыць? І ты яшчэ дзівішся, чаму гобліны не любяць чараўнікоў, Рон?
У Рона счырванелі вушы.
— Добра, добра! Гэта адзінае, што я змог прыдумаць! Ну а ты што прыдумала?
— Мы павінны прапанаваць яму што-небудзь іншае, што-небудзь такое ж каштоўнае.
— Выдатна, пайду прынясу адзін з іншых нашых старажытных мяЦёў гоблінскай працы, а ты спакуй яго прыгажэй.
Зноў наступіла цішыня. Гары быў упэўнены, што гоблін пагодзіцца ўзяць толькі меч, нават калі яны прапануюць якую-небудзь іншую каштоўнасць. Але меч быў іх адзінай, дзейснай зброяй супраць Хоркруксаў.
Гары закрыў вочы на некалькі імгненняў і пачуў шум мора. Думка пра тоое, што Грыфіндор, магчыма, выкраў меч, была яму непрыемная. Гары заўсёды ганарыўся тым, што ён грыфіндорац. Грыфіндор быў заступнікам магланароджаных, чараўніком, якія змагаюцца з любоўю да чыстай крыві Слізэрына…
— Што калі ён хлусіць? — сказаў Гары, зноў адкрывая вочы. — Грыпхук. Магчыма, Грыфіндор не краў меч. Як мы пазнаем, што гоблін кажа праўду?
— А няўжо ёсць нейкая розніца? — спытала Герміёна.
— Розніца ў тым, як я сябе адчуваю па гэтай падставе, — адказаў Гары.
Ён глыбока ўздыхнуў.
— Мы можам сказаць яму, што ён атрымае меч пасля таго, як дапаможа нам патрапіць у сховішча, але паспрабуем не казаць, калі менавіта аддадзім яму меч.
Па твару Рона павольна разпаўзлася ўсмешка. Герміёна, аднак, выглядала ўстрывожанай.
— Гары, мы не можам…
— Ён яго атрымае, — супакоіў яе Гары. — Пасля таго, як мы знішчым усё Хоркруксы. Я прасачу за тым, каб ён яго атрымаў. Я стрымаю сваё слова.
— Але гэта можа здарыцца праз некалькі гадоў! — выклікнула Герміёна.
— Ведаю, але яму ведаць неабавязкова. Я ж не зманю… на самай справе.
Ён прысаромлена і, у той жа час, з выклікам паглядзеў ёй у вочы. Гары ўспомніў словы, выгравіраваныя на варотах Нурменгарда: У ІМЯ ВЫШЭЙШАЙ ВЫГОДЫ. Ён выкінуў гэтую думку з галавы. Няўжо ў іх быў выбар?
— Мне гэта не падабаецца, — сказала Герміёна.
— Мне таксама не вельмі, — прызнаўся Гары.
— А я думаю, што гэта геніяльна, — устаючы з месца, сказаў Рон. — Пайдзем і скажам яму.
Вярнуўшыся ў спальню, Гары распавёў аб іх прапанове Грыпхуку, імкнучыся не згадваць дакладны час, калі яны перададуць яму меч. Герміёна падчас усёй гутаркі хмурна разглядала падлогу. Гары злаваўся на яе і баяўся, што яна можа выдаць зман. Але Грыпхук не глядзеў ні на каго, акрамя Гары.
— Ты даеш мне слова, Гары Потэр, што аддасі мне меч Грыфіндора, калі я дапамагу вам?
— Так, — паабяцаў Гары.
— Тады дамовіліся, — сказаў гоблін, працягваючы руку.
Гары паціснуў яе, думаючы, ці не западозрыў няскладнае гоблін, гледзячы сваімі цёмнымі вачамі ў яго вочы. Тады Грыпхук адпусціў яго, пляснуў у ладкі і сказаў:
— Што ж, пачнем!
Усё было гэтак жа, як калі яны планавалі уварвацца ў Міністэрства. Яны размясціліся ў самай маленькай спальні, якая па жаданні Грыпхука заставалася ў прыцемку.
— Я быў у сховішчы Лестранжэй толькі аднойчы, — распавёў ім Грыпхук. — Тады, калі мне загадалі падкінуць туды фальшывы меч. Гэта адзін з самых старых пакояў. Самыя старажытныя сямействы чараўнікоў захоўваюць свае скарбы на самім ніжнім узроўні банка, там самыя вялікія і найбольш абароненыя сховішчы…
Яны гадзінамі сядзелі, замкнуўшыся, у гэтым падобным на шафу пакою. Дні павольна перацякалі ў тыдні. З’яўляліся новыя нявырашаныя пытанні, не апошнім з якіх было значнае спусташэнне іх запасаў Адваротнага Зелля.
— Тут хопіць толькі на аднаго з нас, — сказала Герміёна, разглядаючы супраць святла лямпы бутэлечку з брудавобразным зеллем.
— Гэтага хопіць, — адказаў Гары, разглядаючы карту, намаляваную Грыпхукам, на якой былі пазначаныя самыя цяжкапраходныя глыбіні банка.
Іншыя насельнікі Катэджа Шэл не маглі не заўважыць, што Гары, Рон і Герміёна нешта ладзяць, з’яўляючыся толькі за абедным сталом. Ніхто ні пра што не пытаў, аднак Гары, пакуль яны снедалі, часта адчуваў занепакоены, задуменны погляд Біла, які глядзеў на іх траіх.