Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 332
Перейти на страницу:

Праз нейкі час, а дакладней праз тры гадзіны – запомніў, у колькі прыйшоў, – раптам адчуў незразумелую ці то слабасць, ці то санлівасць. Здзівіўся – раней мог прастаяць ля мальберта восем-дзесяць гадзінаў і не стаміцца, а тут… Падумалася: можа страўнік патрабаваў сілкавання? З’еў бутэрброды, што падрыхтавала для мяне Ліка – палёгкі не адчуў.

Пэндзаль ужо выслізваў з рукі, колькі разоў падаў на шызы мяккі мох. Зразумеўшы, што далей маляваць не мела сэнсу, рашыў спыніць працу. Сеў на берасцяна-гладкі і халодны ствол бярозы. Акінуўшы позіркам пачатак сваё працы, пашкадаваў, што не ўдалося намаляваць нават і паловы пейзажа, які прыйшоўся мне па душы, і што сілы пакінулі мяне раней звычайнага.

А потым мне падалося, што перада мною захісталіся бярозы, быццам на іх абрынуў сваю сілу вецер. Яны згіналіся як не да самай зямлі, а можа гэта я сам нахіляўся ад слабасці і ванітнага стану, не ведаю. Баючыся, што магу тут жа, сярод бяроз, упасці ў беспамятстве, прымусіў сябе напруціцца.

Толькі праз нейкі час знайшоў у сабе сілы устаць, разабраць і скласці ў мальберт цюбікі з фарбамі. Мне ў той момант падалося, што раблю нейкую непасільную работу, што аддаю ёй апошнія сілы. Тады зноў сеў, каб аддыхацца, выраўняць дыханне, вызваліцца ад незразумелай нудоты і дурноты. Трохі прыйшоўшы ў сябе, закінуў за плечы мальберт і заспяшаўся ў адваротны шлях.

Ніколі мне не здаваўся такім важкім мальберт. Не пакідала нясцерпнае жаданне сысці са сцяжыны і прылегчы пад кустом. Але з вялікімі намаганнямі перабораў сябе, агораў, хаця і з вялікімі цяжкасцямі, пяць кіламетраў да тралейбуснага прыпынку…

З асалодай гэпнуўся на сядзенне у тралейбусе, прадчуваючы салодкія хвіліны адпачынку і “нічоганяробляння” на працягу бліжэйшай паўгадзіны… Але праціўная слабасць не пакідала мяне. Аўтобус крануўся з месца, пачаў гайдацца на няроўнай дарозе.

Прыхінуўшыся да шыбіны акна, безуважна праводзіў позіркам дамы і дрэвы, людзей, што крочылі па тратуары… Тралейбус незаўважна закалыхаў-залюляў мяне…

Нехта, таўхануўшы пад бок, спытаў:

– А вам на якім прыпынку выходзіць, мужчына?

– На вуліцы Каліноўскага…

– Дык жа свой прыпынак вы даўно праехалі…

Наперадзе нехта прамовіў грэбліва і з дакорам:

– З выгляду інтэлігентны чалавек, а ўжо наквасіўся сярод белага дня… І як толькі такіх і зямля носіць?

Усхапіўшыся са свайго месца, здзіўлена і трывожна паглядзеў за акно: невядомыя дамы, незнаёмыя шыльды магазінаў – як у іншы горад трапіў.

– Куды гэта я заехаў, чорт мяне пабяры? – усклікнуў горычна.

– Да чорта на кулічкі! – нехта прамовіў спераду.

– З задавальненнем выканаю вашу просьбу! – пачуўся мужчынскі голас за маёй спіной – нехта дакрануўся да майго пляча.

Ззаду сядзела маршчакаватая бабулька на гадоў сто, не адрываючыся ад бруднага акна, – не магла ж яна гаварыць мужчынскім голасам.

“Хто ж тады паабяцаў выканаць маю просьбу? І пра якую просьбу ён казаў? Я ж нічога і ні ў кога нічога не прасіў”.

…Ранічкай нерашуча пераступіў парог бальніцы.

Расказаў пра свой стан, нічога не ўтойваў.

Сяргей Піліпавіч папрасіў распрануцца да пояса і доўга аглядваў мяне – праслухоўваў грудзі, па жываце стукаў пальцамі, ціснучы на яго. У рот заглядваў, просячы высунуць язык. Ціск праверыў, тут жа зрабіў кардыяграму, на рэнтген грудной клеткі адправіў.

– Гэта – прызнакі наркапсіі, – уздыхнуў доктар Мірановіч, калі агледзеў мяне ўсяго з ног да галавы, – Гэта ад фізічных і душэўных перагрузак… Не беражэце вы сваё здароўе, не беражэце…

– Я не ведаю, як берагчы яго, і што гэта такое, – адказаў я, паціскаючы плячыма. – Калі мяне ахоплівае жаданне маляваць, і калі яшчэ ўдаецца нечакана знайсці ўдалы ракурс ці штрых, – не магу ж спыніцца на паўдарозе, ці не так, доктар?

Ён уважліва паглядзеў мне ў вочы, уздыхнуў, са шкадаваннем запытаў:

– Чаго так рэдка да медыкаў наведваецеся?

– Па той жа прычыне, Сяргей Піліпавіч. Часу бракуе.

Ён нешта пачаў пісаць на паперцы, падаў мне:

– Заўтра абавязкова схадзіце і зрабіце біяхімічны аналіз крыві. Тады будзем дакладна ведаць, што рабіць, як лячыць вас. І прыходзьце з аналізамі да мяне на наступным тыдні. Абавязкова наведайцеся… Не дапускайце, каб вас прывезла да нас “хуткая”.

– Настолькі кепскі мой стан? – з трывогай паглядзеў на яго.

Ён, моўчкі, некалькі разоў пахітаў галавой, сціснуўшы пры гэтым губы.

Дадому вяртаўся ў змрочным настроі. Чамусьці не пакідала думка: “А хто ж усё-ткі звярнуўся да мяне ў тралейбусе? Якую такую маю просьбу паабяцаў выканаць?..”

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)