Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 209
Перейти на страницу:

Так мы сталі жыць з Матлюбай.

Яна была дачкой узбекскага начальніка, але ў Літаратурны інстытут патрапіла насуперак бацькоўскае волі. Пісала дужа сур’ёзную прозу на сацыяльныя матывы, і любіла гэта рабіць па начах. Узятая напракат машынка-друкарка «Масква» грымела, як якісь штампавальны станок, я дарэмна спрабавала затыкаць вушы...

А аднойчы раніцай нас пабудзіў стук у дзверы — за нечым-нейкім прыйшоў узбекскі паэт, наш аднакурснік, які дагэтуль ніяк не аб’яўляўся...

Як Матлюба перанялася! Я ніколі не бачыла яе такой усхваляванай. У маёй заўсёды ўраўнаважанай, упарта-зацятай суседкі ажно рукі трэсліся... «Ганьба! Ганьба!» — паўтарала яна, кідаючыся па пакоі ў пошуках адзення.

Аказваецца, для узбекскай жанчыны ганьба — калі мужчына прачнуўся раней за яе. Дарэмна я даводзіла, што сёння выходны, а ейны зямляк прыйшоў так рана, што яшчэ ўвесь інтэрнат спіць... Мне не было дадзена зразумець тонкасцяў усходняга этыкету.

А калі да Матлюбы прыйшоў яшчэ нейкі зямляк, яна папрасіла мяне, пакуль будзе займаць яго размовамі, падрыхтаваць пачастунак. А менавіта бульбу. Матлюба, безумоўна, свята верыла, што ў беларусак проста ў генах закладзена ўменне гатаваць бульбу, як у чукчаў — уменне лавіць рыбу і шыць адзежу са скураў. І мы з дзяцінства, як апісваў Яўген Еўтушэнка ў сваёй паэме, яшчэ хадзіць не ўмеючы, поўзаем у барознах з заціснутымі ў кулачках бульбінамі...

Як мая суседка памылілася! Я, вядома, бадзёра пацвердзіла чуткі пра рытуальнае бульбяное ўменне беларусаў, так-сяк начысціла і парэзала Матлюбіну бульбу і кінула на патэльню.

Бульба згарэла, як ангельскі каланіст на афрыканскім сонцы. Мяне гэта зусім не засмуціла, я не бачыла нічога заганнага ў падгарэлай бульбе, таму прынесла патэльню, над якой віўся шызы смярдзючы дымок, у пакой і ўрачыста паставіла на стол.

Усходні госць і Матлюба падазрона пакалупалі няроўныя лусцікі з чорнымі бакамі і вярнуліся да талеркі з курагой... А я — нічога, адклала сваю долю ды з’ела.

Пасля гэтага Матлюба западозрыла, што я ці няправільная беларуска, ці зусім не беларуска, а так, пыл у вочы пускаю. Асабліва абвастрыліся ейныя падазрэнні пасля таго, як я абвесціла, што і да мяне прыйдзе зямляк-паэт, і мы будзем размаўляць з ім па-беларуску. Матлюба спецыяльна засталася, каб паслухаць экзатычную беларускую мову.

Мы з госцем, маім будучым мужам паэтам Віктарам Шніпом, пілі завараную ў імбрыку дзясяты раз гарбату і сапраўды размаўлялі на беларускай мове. Я была шчаслівая: варта прыехаць у Маскву, каб знайсці, з кім паразмаўляць па-беларуску! Матлюба сядзела і ўважліва слухала.

Калі мой госць пайшоў, суседка пагардліва спытала, чаго ж гэта мы гаварылі па-руску, а не па-беларуску?

На жаль, Матлюба не вельмі добра ведала рускую мову, і, падобна, асаблівасці беларускай былі для яе няўлоўныя. Давялося нешта мармытаць пра падабенства славянскіх моваў... Але яшчэ ніхто і ні ў чым не змог пераканаць маю суседку.

Я прапускала сваю чаргу мыць падлогу (навошта кожны дзень?), і наш пакой ніяк не заваёўваў званне «Узорнага». Я абы-як кідала свае рэчы, бегала па тэатрах і выставах... Ключ у нас быў адзін на дваіх, Матлюба злавалася, што я яе буджу, позна вяртаючыся.

А пасля Матлюба знікла.

Прыйшла я з чарговага тэатра, а дзверы нашага пакоя замкнёныя.

Стукала я, стукалі іншыя... Дарэмна. У поўным адчаі я бегала па інтэрнаце і шукала Матлюбу — на дыскатэцы ў актавай залі, у землякоў, у аднакурснікаў... Бачылі, кажуць, была...

Урэшце я пераначавала ў грузінскай паэткі, далікатнай арыстакратычнай прыгажуні, якая жыла адна і, пабуджаная ў гадзіну ночы, без ваганняў ўпусціла мяне.

Раніцай у нашым пакоі мяне сустрэла Матлюба строгім пытаннем: «Дзе ты была?»

Дзе была сама Матлюба ў тую ноч, я так і не даведалася — магчыма, у мэтах майго перавыхавання яна пераначавала менавіта ў той сваёй сяброўкі, дзе мне таксама не адчынілі.

У хуткім часе мы з Матлюбай да агульнага задавальнення раз’ехаліся.

1 ... 161 162 163 164 165 166 167 168 169 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)