Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 209
Перейти на страницу:

Шніп дачкі сібірскага злодзея палохаўся і дзверы не адчыняў.

Між тым у Ларыскі накапілася «хвастоў» па ўсіх прадметах, асабліва па французскай мове, бо мудрагелістае гарлавое вымаўленне ёй ніяк не давалася. Мая суседка пачала бегаць да знакамітых землякоў, да нейкіх чыноўнікаў з Саюза пісьменнікаў, распавядала пра падціранне чужых харчкоў... Нічога не дапамагло.

А тут яшчэ і здароўе Ларыскі пагоршылася. Яна пачала кашляць з крывёй і дэманстратыўна паказвала мне насоўку. Да доктара, зразумела, не ішла. А пару разоў я пабачыла, як яна, ведаючы, што прачынаюся пазней за яе і дужа неахвотна, пераводзіла будзільнік, каб я спазнілася... Віктар сказаў, што з гэтым трэба заканчваць — мы падалі заяву ў загс, і я пераехала да яго.

Што далей з Ларыскай сталася, не ведаю, бо з Літінстытута я перавялася на родны беларускі філфак, стварыўшы патрыятычны прэцэдэнт. Здаецца, маю былую суседку адлічылі... Прынамсі, твораў ейных я ў сеціве не бачыла.

Я і штучныя кветкі

Вядома, я не люблю штучныя кветкі.

Гэта ж кіч, безгустоўнасць, якая не пасуе паэтцы — самая някідкая жывая раслінка вытанчаней за самую яркую штучную...

Але за сваё жыццё я паспела іх нарабіць не адзін чамадан.

Кожную вясну мая бабуля з сястрой выбіраліся ў вёску Люці на Пухаўшчыне. Побач, у вёсцы Бор, могілкі, на якіх пахаваныя мае продкі па бабулінай лініі — у тым ліку ў агульнай магіле попел адзінаццаці Часлаўскіх, сям’я маёй бабулі, спаленая фашыстамі. На Дзень Перамогі належала ўскласці туды вянкі...

Бабуля Паліна з сястрой Вольгай рабілі кветкі для вянкоў самі. Для гэтага закуплялася гафрыраваная папера розных колераў, дрот, парафінавыя свечкі... З шорсткай паперы, складзенай шмат разоў, выразаліся пялёсткі розных памераў — для ружаў белыя, крэмавыя, ружовыя, у форме падоўжаных сардэчак, для званочкаў — сінія «зубчыкі», для цюльпанаў — круглыя, чырвоныя і жоўтыя... Кончыкі пялёсткаў для ружаў накручваліся на вязальную спіцу, потым з дапамогай лыжкі сярэдзіна пялёстка расцягвалася чоўнікам... На кончык дрота накручвалася жоўтая папера, каб утварыць сарцавіну, затым адзін за адным накладаліся пялёсткі, звязваліся ніткай... Потым дрот хавалі пад зялёнай паперай...

Наш вянок павінен быў быць лепшым за вянкі іншых, няхай яны і куплёныя! Мы працавалі ўсёй сям’ёй, вечар за вечарам, каляровыя ашмёткі разляталіся па пакоі, быццам у «хрушчобе» адгуў пышны карнавал... Часам я стварала кветку-гібрыд, аналагаў якой у прыродзе не мелася — бабуля такую вольнасць збракоўвала... Калі кветкі былі гатовыя, у рондалі растапліваліся парафінавыя свечкі, у паўпразрыстае рэчыва акуналіся бязважкія ружы, цюльпаны, званочкі — пры гэтым яны, як я лічыла, гаршэлі, трацілі вытанчанасць, лёгкасць, затое набывалі трывушчасць — сумны абмен, як адбываецца і з усім жывым...

Кветкі абсыхалі на рассцеленых газетах, як маленькія муміі. Гатовыя мы складалі ў шэры дэрмацінавы чамадан і ехалі ў вёску. Бабуля жартавала: «Вось, нехта падумае, багатыя, колькі гасцінцаў вязуць!»

На гэтым рытуал не заканчваўся. У вёсцы мы ішлі ў лес, які называўся «Белая Лужа». Там ірвалі дзеразу — не ведаю, як яна па-навуковаму завецца, яе светла-зялёныя пухнатыя гірлянды слаліся па зямлі, чапляліся карэньчыкамі за глебу... Дзераза і ядловец павінны былі служыць фонам для кветак.

Успомніла адзін з аповедаў з блакітна-бэзавага нумара часопіса «Новый мир», а можа, з часопіса «Масква» — іх у нас была цэлая падшыўка, уся адліга — канец 1950-х— 1960-я. Гэтая падшыўка — пра што не перастану шкадаваць ніколі — аднойчы была здадзеная ў макулатуру ў абмен на талончык на атрыманне страшэнна дэфіцытнай кнігі Аляксандра Дзюма-старэйшага «Графіня дэ Мансаро». Дык вось, у адным з аповедаў расказвалася, як рэпрэсаваны пасля рэабілітацыі вяртаецца да былога жыцця, у Максву, ягоныя сябры ўчыняюць урачыстую сустрэчу... І нядаўні зэк дорыць свецкай красуні, у якую быў закаханы доўгія гады і якой заўсёды дарыў ружы, букет... Дама з жахам усведамяе, што кветкі — штучныя... Для яе гэта знак, як дэградаваў яе былы бліскучы, далікатны кавалер, страціў густ... Яна хавае бязважкія кветкі ў шафу, спрабуе схаваць расчараванне... Развітваючыся, госць пытаецца, няўжо ёй не спадабаліся кветкі? Дама не вытрымлівае і амаль са слязьмі кажа: ну як жа, яны ж... штучныя... папяровыя... А госць узрушана тлумачыць: не, яны не папяровыя, яны са стружак, з таго лесапавалу, дзе адбываў пакаранне... Майстраваў у перапынках між знясільваючай працай, думаючы пра сваё далёкае каханне...

Усе ружы свету не былі вартыя таго букета, які яшчэ захаваў пах сібірскай драўніны...

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)