Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 209
Перейти на страницу:

Я няўпэўнена хітнула галавою.

— Ну тады пойдзем!

Мужыкі, у якіх аказаўся лішні білецік, пайшлі да білецёркі, і я пасунулася за імі, рыхтуючыся ўцячы... Але прынада была надзвычайнай! «Помста і закон»! Ужо ў вестыбюлі я разгледзела, чым мужыкі так падобныя... На іх былі аднолькавыя чорныя кашулі пад горла, з доўгімі рукавамі, запраўленыя ў старамодныя чорныя нагавіцы... А занадта доўгія ў іх, відаць, кашулі... Вунь як выпіраюць... Я зірнула на маладыя барадатыя твары, інтэлігентна-сарамлівыя... І раптам зразумела, што на маіх мецэнатах не кашулі, а расы! Яны іх, каб замаскіравацца, заправілі ў штаны. І ёсць яны найхутчэй служыцелямі культа!

«Манахі!» — мільганула панічная думка.

Сёння, вядома, цяжка ўявіць, якой небяспекай, якім выклікам успрымалася таннае пластыкавае распяцце на сцяне кватэры альбо прынесенае ў школу фарбаванае яйка... А святар, ды любы, хто меў непасрэдныя адносіны да рэлігіі — гэта ж была ўвасобленая небяспека!

Маці маёй аднакласніцы працавала на тэлеграфе і часам прыносіла дадому найбольш цікавыя тэксты... У адной з тэлеграмаў віншавалі святара з чынам біскупа. Вядома, нам было страшэнна цікава ўбачыць жывога біскупа!

Царкоўнік жыў у прыватным сектары... Перад вылазкай мы замаскіраваліся, як у шпіёнскіх фільмах. Апранулі нейкую старызну. Гэтага падалося мала, і я выяўляла з сябе кульгавую, а мая сяброўка — гарбатую. Супермаскіроўка на бязлюднай зялёнай вулачцы! Да таго ж мы нервова пасмейваліся і азіраліся па баках. Нават святар (калі гэта быў ён), сімпатычны руды барадач у юлёвым панскім халаце, які размаўляў з сябрам у дзвярах патрэбнага дома, праводзіў нас зацікаўленым позіркам.

А мы пасля яшчэ доўга чакалі наступстваў свайго дысідэнцкага подзвігу: пайсці паглядзець на біскупа!

І цяпер, у кіно, мне было страшнавата. Я, вядома, абсалютова не разбіралася, да якой канфесіі належалі мае дабрадзеі, ці былі яны семінарыстамі, ці кім яшчэ... На мае нясмелыя спробы вярнуць грошы за квіток «манахі» толькі весела махнулі рукамі...

Між тым сеанс пачынаўся. І, ужо заходзячы ў залу, я ўсвядоміла, што сядзець мушу побач з гэтымі страшнымі асобамі!

На экране добрыя героі адчайна змагаліся з бандытамі, бандыты неміласэрна шчэрылі белыя зубы і вырачалі вочы. Бойкі суправаджаліся ненатуральнымі гукамі ўдараў, нібыта гарбузы секлі. Гераіня ў бліскучым сары танчыла басанож па бітым шкле, каб выратаваць свайго каханага... А я краем вока назірала два барадатыя профілі.

Галоўнае — паспець уцячы!

Чаго я так баялася? Што маглі са мною ўчыніць двое барадатых аматараў індыйскага кіно? Загіпнатызаваць і завесці ў секту, якую я ўяўляла па аповесці Герчыка «Вецер ірве павуціну»? Але як толькі на экране замільгалі цітры, я ўскочыла з месца, быццам яно мяне апякала, і кінулася да выхаду.

Прайшоў час, індыйскае кіно страціла сваю прывабнасць, як плюшавыя дыванкі з аленямі і мода абклейваць сцены прыбіральняў кардонкамі з упаковак цыгарэт «Космас».

А вось за дзвярамі царквы мне адкрыўся свет, якога бракавала душы. І я зусім не ўспамінала, як два, магчыма, семінарысты звадзілі мяне на індыйскае кіно «Помста і закон». Толькі цяпер вось успомніла...

Я і Матлюба

Калі мяне засялялі ў інтэрнат Літаратурнага інстытута, хлопец, які выконваў абавязкі кшталту каменданта, спытаўся, з кім бы я хацела жыць, бо першакурснікаў сялілі па двое. Сяброўстваў у мяне пакуль не склалася, і я, напалоханая чуткамі пра тутэйшыя багемныя норавы, запатрабавала: хачу жыць з ціхай, спакойнай дзяўчынай.

— О! Тады гэта Матлюба! Яна дужа, дужа спакойная!

Мяне трохі «драпануў» іранічны тон суразмоўцы — ці няма тут падазронай падбіўкі? Але камендант горача пацвердзіў, што дзяўчына вельмі, вельмі прыстойная. І хуценька выдаў мне ключ, нібыта баяўся, што я перадумаю.

Матлюба аказалася ўзбечкай. Першае, што мне належала запомніць — націск у яе імені толькі на другі склад.

Другое, што мне належала ведаць — што Матлюба любіць акуратнасць. І мае намер змагацца за тое, каб нашаму пакою было прысвоена званне «Узорнага».

Сярод маіх шматлікіх вартасцяў акуратнасць ашываецца дзесьці на апошніх пазіцыях, амаль дэградуючы ў сваю супрацьлегласць. Але я гераічна згадзілася мыць падлогу праз дзень, у чаргу з аднапакойніцай, прабачце за некрафільскі новатвор.

Калі суровая Матлюба даведалася, што я з Беларусі, і да таго ж пішу па-беларуску, яна палагаднела. І нават дастала са сваёй валізы сукенку, каб параіцца, як можна яе адмыць. Я са здзіўленнем убачыла, што да моднай летняй сукеначкі са светлага трыкатажу прышытыя кароткія неахайныя рукавы са штучнага шоўку, якія, калі сукенку мылі, зафарбавалі частку светлай тканіны. У тонкасцях дамаводства я разбіралася кепска, парадзіць нічога талковага не магла, але не вытрымала, каб не папытацца: навошта было псаваць прыгожую сукенку, прышываючы недарэчныя рукавы? Аказваецца, узбекская дзяўчына не можа хадзіць у сукенцы без рукавоў. Так для мяне канчаткова з’ясавалася, што нават у Савецкім Саюзе, дзе дружба народаў была манументальнай, як металёвая Радзіма-Маці на беразе Дняпра, існуе заўважная рознасць менталітэтаў. Дарэчы, і манумент Радзімы-Маці ўнутры пусты, а зусім не з маналіту, і там поўна розных памяшканняў.

1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)