Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 245
Перейти на страницу:

— Не, — адказаў Алівандэр. — Ці трэба займець яе пасродкам забойства — я не ведаю. За палачкай цягнецца крывавы след у гісторыі, але, магчыма, справа проста ў тым, што жаданне завалодаць гэтай палачкай занадта вялікае, і яны здзяйсняюць страшныя ўчынкі, каб стаць яе гаспадаром. Яна надзвычай магутная, і стане небяспечнай, патрапіўшы не ў тыя рукі, але з’яўляецца аб’ектам захаплення для тых, хто вывучае сілу палачак.

— Містэр Алівандэр, — сказаў Гары, — вы сказалі Самі-Ведаеце-Каму, што Старэйшая палачка была ў Грыгаровіча?

Алівандэр збляднеў, яшчэ мацней. Ён нагадваў прывіда…

— Але адкуль, адкуль ты?..

— Усё роўна, як я пазнаў аб гэтым, — сказаў Гары, заплюшваючы вочы ад болю, які пранізаў шнар: на секунду ён убачыў галоўную вуліцу Хогсміда. Там ўсё яшчэ было цёмна, таму што Хогсмід размяшчаўся значна паўночней. — Вы сказалі Самі-Ведаеце-Каму, што палачка была ў Грыгаровіча?

— Гэта чутка, — прашаптаў Алівандэр. — Чутка, якая нарадзілася шмат гадоў таму, задаўга да таго, як нарадзіўся ты. Я думаю, што Грыгаровіч сам пусціў гэтую чутку. Вы ж разумееце, як гэта спрыяла росквіту яго бізнэсу: людзі думалі, быццам ён вывучыў якасці Старэйшай Палачкі і мог іх прайграць!

— Так, зразумела, — сказаў Гары і падняўся. — Містэр Алівандэр, апошняе пытанне, і вы зможаце адпачываць. Што вы ведаеце пра Рэліквіі Смерці?

— Пра што?.. — Алівандэр выглядаў збітым з таўку.

— Пра Рэліквіі Смерці.

— Баюся, я не разумею, пра што вы кажаце. Гэта неяк звязана з чарадзейнымі палачкамі?

Гары паглядзеў у змардаваны твар Алівандэра і зразумеў, што той не хлусіць. Ён нічога не ведаў пра Рэліквіі.

— Дзякуй, — падзякаваў Гары. — Дзякуй вам вялікі. Мы пайдзем, а вы адпачывайце.

Алівандэр выглядаў канчаткова зламаным.

— Ён катаваў мяне! — з працай прагаварыў ён. — Заклён Круцыё… вы не ўяўляеце сабе…

— Уяўляю, — адказаў Гары. — На самай справе ўяўляю. Калі ласка, адпачывайце. Дзякуй вам за ўсё тое, што распавялі нам.

Ён спусціўся з Ронам і Герміёнай па лесвіцы. Біл, Флёр, Луна і Дын сядзелі за сталом з кубкамі гарбаты. Яны ўсё паглядзелі на Гары, калі ён з’явіўся ў дзвярах, але той толькі кіўнуў і пайшоў далей у сад разам з Ронам і Герміёнай. Гары падышоў да ўзгорка зямлі які ўзвышаўся над магілай Добі, галава яго балела ўсё мацней і мацней. Станавілася ўсё цяжэй спраўляцца з бачаннямі, якія прарываліся ў яго прытомнасць, і ён разумеў, што яшчэ ледзь-ледзь, і ён не зможа ім супрацівіцца. Ён хутка саступіць, таму што яму трэба ведаць, ці дакладная яго тэорыя. Але зараз яму трэба зрабіць яшчэ адзін кароткі высілак, каб ён змог растлумачыць усё Рону і Герміёне.

— Даўным-даўно Старэйшая Палачка сапраўды прыналежыла Грыгаровічу. Калі Самі-Ведаеце-Хто асачыў яго, апынулася, што палачкі ў Грыгаровіча больш не было, яе выкраў Грындэльвальд. Адкуль Грындэльвальд пазнаў, што палачка ў Грыгаровіча, я не ведаю, хоць, калі ў Грыгаровіча хапіла розуму пускаць чуткі, знайсці палачку было нескладана.

Вальдэморт стаяў каля варот Хогвартса. Гары ўбачыў яго і ўбачыў, як ліхтар, разгойдваючыся з боку ў бок у перадсвітальным змярканні, рухаецца да яго ўсё бліжэй і бліжэй.

— І Грындэльвальд выкарыстаў Старэйшую Палачку, каб стаць магутным. На вышыні яго славы Дамблдор зразумеў, што ён адзіны, каму па сілах перамагчы Грындэльвальда, яны пазмагаліся на двубоі і Дамблдор забраў Старэйшую Палачку.

— Старэйшая Палачка была ў Дамблдора? — спытаў Рон. — Але тады дзе яна зараз?

— У Хогвартсу, — адказаў Гары, з працай утрымліваючыся ў рэальнасці, разам з Ронам і Герміёнай у садзе на боку ўцёса…

— Але тады трэба спяшацца, — сказаў Рон нецярпліва. — Гары, давай пайдзем і забярэм яе, пакуль ён не зрабіў гэтага.

— Ужо позна, — сказаў Гары. Ён не мог нічога парабіць, акрамя як здушыць галаву рукамі, каб хоць як-то процістаяць бачанням. — Ён ведае, дзе яна. Ён зараз там.

— Гары! — у лютасці закрычаў Рон. — І даўно ты аб гэтым ведаеш? Чаму мы марнуем час? Чаму ты спачатку пагаварыў з Грыпхукам? Мы маглі б адправіцца туды, мы ўсё яшчэ можам…

— Не, — адказаў Гары, і апусціўся на калены ў траву. — Герміёна права. Дамблдор не жадаў, каб я атрымаў гэтую палачку. Ён не жадаў, каб я забраў яе. Ён жадаў, каб я знайшоў Хоркруксы.

— Непераможная палачка, Гары! — праенчыў Рон.

— Я не павінен… Я павінен знайсці Хоркруксы.

Вакол было халодна і цёмна: краёчак сонца ледзь з’явіўся на даляглядзе. Ён слізгаў побач са Снэйпам, прама над зямлёй, у кірунку возера.

— Я хутка далучуся да цябе ў замку, — сказаў ён высокім, халодным голасам. — А цяпер, пакінь мяне.

Снэйп пакланіўся і пайшоў зваротна, цёмная мантыя развівалася за яго спіной. Гары ішоў павольна, чакаючы пакуль фігура Снэйпа знікне. Не трэба было Снэйпу, або каму-небудзь яшчэ, бачыць, куды ён ідзе. Але вокны замка не гарэлі, і ён мог замаскіравацца. Праз секунду ён накіраваў на сябе Маскіравалы Заклён, які схаваў яго нават ад яго ўласных вачэй.

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)