Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 379
Перейти на страницу:

“Зразумела. Будзем мець на ўвазе.”

“А ў тым жа загадзе ёсць пункцік-дадатак, дзе сказана, што правакатарамі будуць макашоўцы, якія будуць несці бел-чырвона-белыя сцягі – як быццам хлопцы з трактарнага завода. Яны пачнуць кідаць каменні ў міліцыянтаў. Яны пагэтаму так і апрануліся, што і гарматай іх не праб”еш… Але для здымкаў дзяржаўнага тэлебачання і прэс-службы адміністрацыі Галвера падрыхтаваны міліцыянты, якія будуць мець выгляд пабітых і акрываўленых – грым што трэба наклалі на іх… Смех ды і годзе. Тыя ж макашоўцы-баркашоўцы будуць і пераварочваць міліцэйскія легкавікі, біць прэнтамі вокны…”

“А дзе яны цяпер, Мухіко?”

“Ідуць ззаду цябе, праз тры рады. Іх трое. У сярэдняга сумка на плячы. Жоўтая. А ў ёй – камянюкі і металічныя прэнты”.

Я падышоў да знаёмых хлопцаў, шапнуў на вуха аднаму з іх:

– Трэба разаблачыць трох правакатараў. Яны позаду нас ідуць. Трэба адабраць ад іх сумку з камянямі і выгнаць з калоны…

Мы трохі адсталі, падышлі да іх ззаду.

Я скруціў сярэдняму рукі назад, сарвалі з пляча сумку – важкую, пад пуд вагой. Двое сябрукоў паспрабавалі ўцячы, але ім падставілі падножкі, і яны пакаціліся па зямлі – да тратуара.

Я высыпаў змесіва сумкі ім на галовы – з каменнем, з жалязякамі, гайкамі… Потым нехта надзеў ім наручнікі – і іх павялі ў невядомым кірунку… Але пра тое будзе ведаць аператар.

Акцыя правакатараў правалілася. Дзякуючы пільнасці і ўмелым дзеянням Мухіко. Зразумела, што заслугоўвае вялікай ўзнагароды, але якой?

“Працую я не дзеля ўзнагарод, мне б толькі бачыць родны край і вольным, і шчаслівым! – вясёла прадэкламавала аператар. – Вось так!”

“Чые гэта радкі? А мо твае, прызнайся?”

“А што? Чаму я не магу быць яшчэ і паэткай?..”

Яна насілася з аднаго месца на другое, фіксавала падзеі, пісала-здымала ўнікальную гісторыю-біяграфію нашай невясёлай сучаснасці. Пісалася ўсё тое на мікракасету, якая магла ўмясціць ў сабе мільёны кіламетраў магнітнай стужкі, і сюжэты можна было глядзець у любы час і на любым тэлевізары. Дарогу нам перагарадзіў кардон міліцыі. Насупленыя твары, бяздумныя позіркі, глухія і безуважныя.

У кожнага ў кішэні для нас падрыхтаваны падаруначак – “Букет чаромхі”. Калі будзем на іх наступаць, то яны папырскаюць нас салодкімі і водарнымі духамі, мо і прыемнейшымі чым тая “Шанэль”. Каб упалі мы на зямлю і адразу задрыгалі сутаргава нагамі. І вынішчаць яны нас як тараканаў. Бо мы для іх нелюдзі, мы для іх “кучка людзей”, якія “мяшаюць” дыктатару весці сваю гнюсную справу па знішчэнні дзяржавы…

Пачаў абурацца і нешта даводзіць палкоўніку міліцыі Станіслаў Шушкевіч, да яго падышоў і Вінцук Вячорка, спрачаўся воддалеч з юнаком у форме невядома якога звання Сямён Шарэцкі, побач стаяў Юры Хвашчавацкі…

– Жыве Ліцвінія! – пачалі крычаць дэманстранты.

Валянціна Коўтун несла абраз Еўфрасінні Полацкай, за ёй неслі абразы Божай Маці і Хрыста.

– Жыве Ліцвінія і згінуць яе ворагі!

– Жыве!..

– Нам трэба прайсці да Опернага тэатра, а вы нам перашкаджаеце, – даводзіў Юрась Залозка, утаймоўваючы ў сабе ўнутраную злосць. – Там у нас асноўны мітынг…

– Граждане националисты и бэнээфовцы, просьба расходиться по домам! – металічны голас праз мегафон ляцеў над дэманстрантамі. – Вы нарушаете закон об общественном порядке, и потому каждый из вас подпадает под статью уголовного кодекса номер… Расходитесь! Расходитесь! Ибо мы всех вас арестуем!

– Усіх не арыштуеце! Жыве Ліцьвінія!

– Жы-ве Ліць-віні-яяя! Жы-ве Ліць-ві-ні-яяя!..

Улада была антыбеларуская. Тыя, хто яе ахоўваў, – таксама антыбеларусы. Каманды падаваліся на чужой мове, не на мове дзяржавы. Тое яшчэ больш абражала нас. Бо аб нас выціралі падэшвы ботаў, плявалі ў твар, зневажалі. Нас не пускалі наперад, туды, дзе і дала дазвол гарадская ўлада праводзіць мітынг. Нас туды не пускалі. Як не пускалі некалі камуністы ў царкву, не дапускалі да Бога… Цяпер жа ад нас адбіралі яшчэ і душу.

Да майго пляча дакранулася нечыя рука – цёплая і даверлівая. Са мной побач ішла Таццяна-бібліятэкарка.

– Ты? – шчыра падзівіўся і адначасова абрадаваўся, зірнуўшы ў яе вялікія вочы.

– А хто ж яшчэ? – асляпіла белізной яблыневых пялёсткаў. – Яна самая. У нас сёння выхадны, вось і рашыла падацца ў сталіцу, з усімі разам прайсціся па праспекце нашага слыннага першадрукара…

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)