Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 379
Перейти на страницу:

І тут Ты, божа, падклаў пад мяне сваю мяккую і выратавальную даланю!

Гэта я сёння ведаю, што гэта быў Ты, Іісус Хрыстос, – Слава Табе!

Такіх выпадкаў, калі мяне аберагаў Бог, не злічыць.

Сабраліся групай у Польшчу. І ў Брэсце, на мытні, выйшаўшы з аўтобуса, паслізнуўся, і, падаючы, бачыў, што тварам апускаюся на бетонную глыбу… І ў поўнай свядомасці (мусіць, упершыню ў жыцці, спадзяючыся на дапамогу, як не крыкнуў: “Божа, памажы!” І ўпаў не на бетонную плаху, а побач з ёю, не адчуўшы ніякага болю.

І тады ж, усвядоміўшы ўсё, прашаптаў: “Дзякуй Табе, Божа, што адвёў ад мяне бяду!”

Ніколі ў жыцці не спавядаўся. Ведаў адну жанчыну, Валянціну Башлакову, былую настаўніцу, пенсіянерку ўжо, якая пачала хадзіць у храм. Спытаў, як схадзіць на споведзь. Сказаў пры гэтым, што пры гэтым пад час споведзі хацеў бы святару расказаць пра свае грахі на роднай мове, ведаючы, што расейская царква не вітала такое.

Абавязкова, сказала яна, прайсці трохдзённы пост, прачытаць малітвы. Ды і падказала яшчэ, да якога святара мне неабходна падысці – да айца Георгія.

Праз тыдзень я сустрэўся са святаром у храме, пазнаёміўся.

Голас яго мне падаўся незямным, спакойным і пераканаўчым. Са мной ніхто ў жыцці не гаварыў так пранікнёна і пяшчотна. Калі я яму сказаў пра споведзь, ён усіхнуўся і сказаў, што гэта механічна зрабіць немагчыма, але параіў, калі я імкнуся да Госпада, то неабходна прайсці катэхізацыю, – і толькі пасля гэтага я змагу зрабіць першую прыступку да Бога…

Вывучаючы, паглыбляючыся і асэнсоўваючы тэксты Бібліі, адкрываў для сябе з кожным разам новыя і новыя таямнічыя старонкі, якія раней для мяне знаходзіліся за сямю пячаткамі. А калі мы пачалі збірацца ўсе разам, праходзячы катэхізацыю, то нараджалася радасць, што знаходжуся сярод сваіх братоў і сёстраў, з якімі разам ішлі да Бога, і разам з імі хадзілі ў Храм, што чулі пад малітвы голас Бога. Мне здавалася, што я чую дакорлівы голас Ойча, які існы ў небе, што так доўга марудзіў у рашэнні прыйсці да Яго…

Я ўдзячны Вышняму, што падарыў мне сустрэчу з айцом Георгіем, што я ўпэўнена сёння крочу па тым шляху, якая вядзе да Храма і Хрыста. Цяпер я не збочу з тае дарогі, па ёй буду крочыць усё жыццё.

Удзячны яшчэ Богу і за тое, што Ён падараваў мне і трэці перыяд катэхізацыі, – калі я пабыў на споведзі і пакаяўся ва ўсіх сваіх грахах, што прымаў Святое Прычасце, што пачаў адчуваць сябе зусім іншым чалавекам. Бо сёння адчуваю, ведаю, што побач пастаянна са мной Святая Тройца, якая аберагала мяне і беражэ сёння ад усялякіх нечаканасцей, і не толькі аберагае, а і дае сілы для будучых дзён і здзяйсненняў.

Ішоў я наперад нябачнай дарогай, не адчуваючы сваёй слепаты… Цяпер жа паверыў у Адзінага Бога, і ў Хрыста, разам з Ім і ў Дух Святы…

2.

Ачуньваў доўга, лежачы на мокрай халоднай падлозе…

“Спадар Антон, як ты адчуваеш сябе? – праз тугую намітку забыцця данёсся нечы слабы голас. – Збілі моцна?”

“Хто… хто ты? – ледзь-ледзь працаваў мой мозг, дасылаў у прастору няволі слабыя штуршкі згасаючай энергіі. – Хто?..”

“Няўжо забыўся пра Мухіко?”

“Хіба ты тут? Я думаў, што ты засталася ў Гомелі”.

“Я ж таксама хачу паўдзельнічаць у Чарнобыльскім шляху, як і ты, бо ў Херасіме і Нагасакі я прысутнічала…”

“Але ж мяне не хутка выпусцяць адсюль – я не змагу ўдзельнічаць”.

“Ты ж забыўся пра падарунак Саямы. Дзоры ты прыхапіў з сабою?”

“У сумцы…”

Трохі счакаўшы, калі пройдзе боль, калі праяснее мой розум і ў цела ўвальецца, вернецца хоць якая сіла, – я адшукаў сумку – ляжала ў цёмным кутку, у брудзе. Кашалька з грашыма, што быў ва ўнутранай кішэні пінжака, само-сабой, я не знайшоў, а тапкі-дзоры, на шчасце, былі на месцы. І спартовае трыко. І нават бел-чырвона-белы сцяг, што быў загорнуты, схаваны ў шэрую брудную майку, быў на месцы – як толькі не адабралі яго?

Скінуў чаравікі, паклаў у сумку, павесіў праз плячо, і усунуў у дзоры ногі.

І адразу растварыўся, знік з зямнога жыцця, – стаў бесцялесны і лёгкі. Калі ж устаў з падлогі, то пад нагамі адчуў цвёрдае апірышча.

І – пайшоў, хістаючыся, з камеры.

Скрозь дзверы, паўз ахоўніка-вартавога, потым праз таго, што шаптаў мне злыя словы, абяцаючы перадушыць тыбульцаў. На стале, за якім ён сядзеў і складаў на мяне пратакол, стаяла бутэлечка з фарбай-масцікай – для пячаткі.

1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)