Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 379
Перейти на страницу:

Я выліў вадкасць яму на галаву.

Па шчоках і за каўнер паплылі фіялетавыя раўчакі. Ён нешта адчуў, азірнуўся, не ведаючы, чаму мокрай стала галава.

Двое, што сядзелі за сталамі – насупраць яго, убачыўшы тое, не ведалі – смяяцца ці здзіўляцца, але папрасілі толькі, каб ён паглядзеў на сябе ў люстэрка…І тады ж пачуўся самы сакавіты, самы злы і вядомы расейскі мацюк, без якога не абыходзіцца ні адзін чалавек на неабсяжных абсягах той краіны. І мацюкі тыя вымаўляюцца толькі на “великом и могучем…” – без прымешвання чужых моваў.

А Мухіко лётала над столлю, была бязгучнай і нябачнай, а мне прамовіла:

“Я ўсё здымаю-фатаграфую… І пратакол засведчыла. Потым, калі будзе суд над Галверам і яго прыспешнікамі, гэта і шмат іншых эпізодаў будуць яскравым доказам праявы дыктатарскай і генацыднай улады…”

Начаваў я ў Віктара Казько. І цэлую ноч Ніна, яго жонка, прыкладала мне прымочкі да пакалечанага твару, паіла нейкімі гарачымі адварамі…

– Ты як на вайне пабыў, – горка пажартаваў сябар.

– Горш, – паправіў я яго, – але пабачыў на свае вочы, на сваёй спіне адчуў… А ты хочаш паглядзець, як гэта ўсё было?

– Як – паглядзець? – не разумеў празаік, былы дзетдомавец, на шыю якога таксама галвераўцы жадалі накінуць пятлю, ды не ўдавалася ім тое зрабіць – магутны і непераможны быў паляшуцкі дубок.

– А па тэліку… Мухіко, ізабразі, шаноўная жэншчына, пакажы клас…

Успыхнуў экран без уключэння, паказалася застаўка, а потым – гармідар у пачакальні, дзе міліцыянты збівалі і мяне, і людзей…

Пахмурнеў твар у палешука, уздыхала яго жонка.

Аператар адначасова рабіла і мантаж, так што непатрэбныя дэталі не паказваліся, і сам сюжэт ішоў лагічна і не задоўжана…Потым я падыходзіў да дзвярэй пад’езда, націскаў кнопачкі кода, потым ліфта. Калі ж націснуў кнопку званка іх кватэры, тады ж пагас экран і адключыўся тэлевізар.

– Дурдом, – заключыў аўтар пятнаццаці раманаў, якія ўпрыгожылі сапраўдную ліцвінінскую літаратуру. – Вар’яцтва!

Раніцай я быў гатовы стаць у агульную шарэнгу чарнобыльцаў – удзельнікаў мітынгу “Чарнобыльскі шлях”… А ўвесь час, як ляжаў і корчыўся ад невыноснага болю, як засынаў, думаў пра сябе: “Вось такія яны – ілжэапосталы, лукавыя і хцівыя “дзеяцелі “, якія прымаюць выгляд Апосталаў Хрыстовых “для прастога народа”. Таму і не дзіўна: сам сатана прымае выгляд Анёлу Свету. А таму і не вялікае дасягненне, калі і служкі яго прымаюць выгляд служкаў праўды; канец жа іх будзе такім, якім яны яго сабе і падрыхтавалі”…

Кожнаму – сваё. Хто шукае будучыні чорнымі шляхамі і спробамі, – той і атрымае такое ж чорнае пакаранне. Бо нічога не праходзіць бясследна…

... Сонца то хавалася за белыя аблокі, то зноў вынырвала з іх, – і тады ўжо шчодра кідала свае промні на зямлю.

Калона дэманстрантаў рухалася павольна па праспекце Францішка Скарыны. Шкада, што не было побач Віктара – з раніцы трэба яму было наведацца ў бальніцу – на абследаванне: падводзіла сэрца…

Людзі неслі бел-чырвона-белыя штандары, іконы з Хрыстом і Божай Маці, Пагоню, партрэты слынных сыноў і дачок Ліцьвініі, транспаранты з заклікам і патрабаваннем спыніць беззаконне і генацыд супраць свайго ж народа…

Вакол – шмат вядомых людзей. Пісьменнікі і вучоныя, інжынеры і кіраўнікі прадпрыемстваў, рабочыя, студэнты – і проста людзі, якім неабыякавы лёс сваёй Радзімы. Твары ва ўсіх ўрачыстыя, асветленыя значнасцю падзеі, радасныя ад адчування таго, што адчуваюць плячо адзін аднаго, што яны – сіла, што яны не “кучка народа”, як сцвярджалі галвераўцы, а грамада, а тую грамаду дзядзька Якуб клікаў “на прастор, на шырокі разлог…” Сярод нас і ветэраны другой сусветнай, з ордэнскімі планкамі на грудзях, былыя камуністы, якія парвалі са сваім чорным мінулым, – знайшлі сілы прыйсці да Бога; крочылі юнакі і дзяўчаты, старыя і маладыя, – прыехалі з Хойнікаў і Брагіна, Нароўлі і Чачэрска, прыехалі з Украіны, сталі поплеч, – здавалася, што ўся Беларусь-Ліцьвінія выступіла на абарону сваёй годнасці…

Ішлі амаль моўчкі. Але гэта была не хаўтурная працэсія, не мы хавалі сваю радзіму, – гэта мы ў агульным маўчанні пракліналі тых, хто надзеў наручнікі свайму ж народу, запіхаў у рукі кляп лепшым прадстаўнікам яго, – і супольнае наша маўчанне гучэла набатам-прысудам дыктатарскаму рэжыму…

“Антон, – дакладала мне па-ваеннаму аператар, – на ўскраіне Менску стаяць бронетранспарцёры, процьма салдат і паліцыі… Сярод іх шмат расейскіх саладатаў, якіх Галвер запрасіў да сябе і выплаціў ім вялікую суму ў далярах, таму яны так і ірвуцца адпрацаваць заробленыя грошы, як тыя сабакі рвуцца з ланцугоў, каб накінуцца на безабаронных людзей… Акрамя гэтага я злётала ў міністэрства ўнутраных спраў. На стале загад пра сённяшнія падзеі. Сёння павінны распачацца беспарадкі. Іх павінны ініцыіраваць правакатары…”

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)