Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 379
Перейти на страницу:

Ён ужо чотка і завучана, як надрэсіраваны цюцюка, падаваў каманды.

Яны перамаглі народ, церпячы на вачах таго ж народа паразу, паказваючы свой звярыны твар, дэманструючы на іх вачах беззаконне і бязмежную абмежаванасць у ацэнцы таго, што яны тварылі… Адчуваючы бязгрэшнасць і беспакаранасць сваіх дзеянняў і паводзінаў, яны паказалі, што самі былі сапраўднымі грэшнікамі на сваёй жа зямлі.

Везучы ў “уазіку”, мяне яшчэ больш жорстка збілі, – ніхто з людзей і не бачыў тое. Адзін з міліцыянтаў-паліцыянтаў шаптаў-шыпеў на вуха:

– Мы вас, белорусских националистов, передушим по одному, чтобы вы зареклись на столетия от своего сувернитета, от своего мужицкого языка. Есть один – великий и могучий – русский!..

Збіты быў я на горкі яблык.

У роце было солана, быццам нажаваўся таранкі і не мог яе праглынуць.

І зноў звярнуўся ў малітве да Усявышняга, прасіў дараваць мне грахі мае і правіны.Мяне кінулі ў камеру без паветра, бы ў свінарнік, дзе бегалі па сценах і столі тлустыя і шустрыя тараканы.

“Божа, Божа, хіба ж ведаў, што можа такое адбыцца? Сам жа вінаваты, што раней не звяртаўся да Цябе, не прасіў помачы…

Аглядваючыся назад, у сваё далёкае і блізкае мінулае, аналізуючы свае ўчынкі, крокі, жаданні, ацэньваючы сваю прафесійную, прыходжу яшчэ і яшчэ раз да высновы: сорамна і крыўдна, горка і непрыемна ад таго, што так доўга ішоў да Цябе, Ісусе Хрысце!

Памілуй мяне, Божа, даруй мне грахі мае і глухату маю, слепату і абыякавасць, што так доўга спаў і не мог прачнуцца! А колькі разоў Ты ратаваў мяне, адводзіў ад мяне бяду, вырываў з лапаў смерці… Не ведаў, што Ты быў заўсёды побач, амаль за руку вёў мяне ў заўтрашні дзень, вучыў, дакараў за памылкі, выпраўляў перада мною крывую дарогу, каб я не збіўся з абранай дарогі.

У той далёкі дзіцячы час, калі быў у пятым класе, купаўся ў Беразіне – каля самага Бабруйска. Ныралі з хлопцамі – хто глыбей дасць нырца і даўжэй пратрымаецца пад вадой. Нырнуў – і зачапіўся трусамі за нейкую патырчаку, як ні спрабаваў адчапіцца, нічога не атрымлівалася… Напалохаўся страшэнна, і думкава паслаў у прастору сігнал бядоцтва: “Памажыце!..” Не ведаў, у каго прасіў дапамогі, таму ніхто і не мог пачуць мяне ў той момант. Але… Як толькі я “адправіў тэлеграму SOS”, у той жа момант і адчапіўся ад нябачнага крука.

І тады я, Божа, аднёс сваё выбаўленне да чыстай выпадковасці, што ўсё адбылося само па сабе. Цяпер жа ведаю – не, не само па сабе, а па волі Тваёй, Госпадзе!

Яшчэ пазней, гадоў праз тры, там жа, на той Беразіне… З моста лавіў рыбу самаробным спінінгам – закідваў блешню з аднаго боку моста ў раку, а потым цягнуў да сябе. Але нечакана зачапілася за нешта, і мне захацелася паглядзець з другога боку – за што ж магла зачапіцца блешня? Толькі памкнуўся пайсці, як убачыў, што на мост на вялікай хуткасці ўз’ехала грузавая машына – лесавоз. Я нецярпліва дачакаўся, калі яна праедзе, і, дачакаўшыся, калі скончыцца борт, зрабіў крок наперад… Ступіўшы ўжо, падаўся нават наперад, убачыў, што да машыны на доўгай трубе прымацаваны прычэп і чорнае высокае кола насоўвалася, падскокваючы, прама на мяне… Яно пагатоў было ўрэзацца ў мяне, збіць з ног і раструшчыць ушчэнт… Тады, упершыню ў жыцці, я міжволі выдыхнуў:

– Божа!..

Я не паспяваў зрабіць крок назад, хаця б адхіснуцца, каб адхіліць галаву, хаця гатовы быў сустрэцца з самым страшным.

Запомнілася на ўсё жыццё: кола чамусьці запаволіла бег (было яно вышэй за мяне), і ў тое ж імгненне я знайшоў сілы адступіць назад… Кола прасвістала ля самага носа, апякло сваёй гарачынёй. Я, тут жа страціўшы сілу, асунуўся на зямлю. Доўга не мог ачомацца, а да свядомасці далятала горкая выснова – я ж быў на валасок ад смерці…

Адначасова з недаўменнем мной апанавала радасць, што застаўся жывы, але зноў жа не мог пэўна сказаць, Хто адвёў ад мяне бяду. Дзякуй, Вышні, даруй мне мае паводзіны і неразумнасць маю!

У дзесятым класе… За сем кіламетраў хадзіў у школу – праз балоты і лясы, у слоту і снегапад. Ішла на мае Крушнікі грузавая машына – цэглу везла. Калі папрасіўся ў Юзіка, каб падвёз, ён паказаў на цэглу, што была ўпоравень з бортам.

– Нічога, – паглядзеў на яго, – за кабінку трымацца буду…

Перад самай вёскай правае кола апусцілася ў выбоіну, а потым рэзка падскочыла правым бортам уверх. Мяне выкінула за борт. Злёгку ўдарыўся галавой і плечуком аб змерзлую зямлю. Але што дзіўна, упаў паміж мёрзлых глыбаў на чыстую пляцоўку. Калі б на мярзляк, то…

Страціўшы прытомнасць, нейкі момант ляжаў, не адчуваючы ні болю, ні галавакружэння. Холад падняў мяне з зямлі. Я ўстаў і пайшоў… у адваротны бок, зноў у школу. А Юзік, і хто быў з ім у кабіне, не заўважылі, што згубілі мяне.

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)