Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 332
Перейти на страницу:

Настаўнік быццам на уроку апавядаў мне пра невядомыя сусветы, прасторы і планеты. Хоць і не вельмі цямячы, я ўсё больш і больш пранікаўся павагай да яго навуковай працы, асабліва калі зразумеў, што яны ні ў якай меры не ставяць пад сумненне Святое Пісанне і існаванне Бога… Не, у яго “дах не паехаў”, то мая галава была яшчэ слабенькай, каб зразумець…

– Для сябе я, Антон, зрабіў адкрыццё. Першыя тры лічбы дрэва (3-8-2) па ліку атамаў паказалі значэнне адэніна. Другія – тымін, трэція – гуанін, і потым ужо – цытазін. Абрысы ДНК накладваліся на “дрэва жыцця”. А адкрыццё другое заключалася ў тым, што першыя тры лічбы ў суме давалі 13, наступныя – 12. Іх жа сума – 25. Наступныя тры – 14, а за імі – 11. Зноў – 25. Што адметна – даўжыня аказвалася аднолькавай, а вось левы бок “цяжэй” за правы. Азарэнне за азарэннем. Няўжо, падумаў я, “дрэва жыцця” – гэта і ёсць зашыфраваная ДНК. І калі гэта так, то чаму і другія тэксты Бібліі не могуць змяшчаць шыфраваныя навуковыя дадзеныя? І тады я прыняўся за дэшыфроўку катаклізмаў Планеты Зямля і Галактыкі…

Хурс пахваліўся, што “рассакрэціў” пасланне Ноя, які пражыў шэсцьсот гадоў. Гэта ж формула мужчынскай матрыцы – 10 х 10. А калі браць памеры каўчэга, то яны, аказваецца, аднолькавыя і ўяўляюць: даўжыня – 300 локцяў, шырыня – 50, пра што і гаворыць матрыца. Колькі ліў дождж? Сорак дзён і начэй. Спачатку Ной выпусціў варону, а потым тры разы голуба… Ноеў каўчэг – і ёсць матрыца жыцця.

– Расшыфраваў не толькі гэта, – не адыходзіў ад акна Хурс, – а яшчэ і Перыядычную сістэму Мендзелеева. Сцвярджаю, што яна існавала на зямлі яшчэ задоўга да адкрыцця вучонага. Доказы? Веды былі заўсёды, але чалавек падышоў да іх не адразу. Прывяду вытрымку з Евангелля ад Мацвея (5:13), дзе гаворыцца: “Вы – соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым асоліш яе? Яна ўжо ні да чога не прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптанне людзям…” Соль зямлі… Гэта што? Натрый – хлор. Парадкавы нумар натрыя – 11, а хлору – 17. А калі складзем, то атрымаем 28. А што тады з’яўляецца “соллю” ў формуле ДНК? Сем і восем – самыя буйныя лічбы – пятнаццаць. “Выкіньце прэч…” Адкінем ад дваццаці васьмі пятнаццаць. Застанецца 13. Гэта і ёсць нумар верша. А ў наступным вершы той жа, пятай часткі, гаворыцца: “Вы – сьвятло свету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары…” Хуткасць святла, святло ўнутры нас, светач жыцця…

І пра ваду гаварыў субяседнік як пра самую загадкавую і здзіўляючую з’яву, пераконваючы, што жыццё створана з вады, і што чалавецтва загіне толькі тады, калі наша цывілізацыя атруціць ваду Зямлі, калі з жывой ператворыцца ў мёртвую…

– Карацей, Антон, падвесці вынікі і не тлуміць табе галаву, скажу ў заключэнне: усё можна дэшыфраваць, і кожны верш Святога Пісання будзе мець сваё значэнне, свой сэнс, – сцвярджаў Міхась Пятровіч, ходзячы па пакоі, заклаўшы рукі за спіну. – Гісторыя патопа і Ноеў каўчэг, Апакаліпсіс з яго лікам звера 666, калі Хрыстос накарміў пяць тысячаў чалавек пяццю хлябамі і парай рыбінаў, манна, падаючая з неба, хаджэнне Госпада па вадзе, – усё гэтае, і шмат іншага – праява Найвышэйшага розуму, якім валодае высокаарганізаваны мозг – Абсалют, які знаходзіцца ў Сусвеце, у Галактыцы. А мо і ў іншых сусветах, пра якія мы не ведаем і не здагадваемся нават… Евангелле – гэта шыфроўка, гэта – пасланне нашчадкам, у якіх яшчэ дзіцячы розум і інтэлект, да якіх прыраўнены, на жаль, і мы…

– Так, Міхась Пятровіч, мусіць, так. І тое пасланне да нас выглядае як прытчы, казкі і казанні-намёкі?

– Правільна, ты мяне зразумеў правільна… А доказам можа служыць той жа верш – 18-19, у якіх сказана: “ Бо праўду кажу вам: пакуль ня мінецца неба і зямля, ані ёта адна, ані рыска адзіная ня мінецца з закона, пакуль ня збудзецца ўсё. Дык вось, хто парушыць адзін з запаветаў гэтых найменшых і навучыць гэтак людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным”. А яшчэ ёсць там пра тое, што адзін з аўтараў Бібліі шкадуе і плача, што ў бліжэйшыя тысячагоддзі ня знойдзецца вартага чытача, які змог і здолеў бы прачытаць сакрэтнае пасланне-данясенне чалавецтву планеты. І таму не сказана нічога пра катаклізмы, няма там страшных прадказанняў накшталт канца сусвету… Сказана хіба пра тое, “што было, тое і будзе, і што рабілася, тое і будзе рабіцца, – і няма нічога новага пад сонцам…”

І мы з ім прыйшлі да высновы, нават да цвёрдага вываду, пагадзіліся, што Біблія – гэта грунтоўнае навуковае філасофска-этычнае і рэлігійнае вучэнне і веды, і што ў ёй вельмі падрабязна і пераканаўча гаворыцца пра тое, як чалавеку і чалавецтву неабходна жыць, каб пазбегнуць зла і войнаў, як навучыцца тварыць дабро, як любіць адзін аднаго, як аберагаць сваю душу ад уздзеяння чорных сілаў, як удасканальваць сябе…

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)