Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 379
Перейти на страницу:

Чаму мяне захапіў той дзівосны край, і сам не ведаю, але прыцягваў ён мяне кожны дзень з новай і неадольнай сілай…

Стаяў за мальбертам тры гадзіны, пяць, восем…Зваліўся на канапу недзе пад раніцу. Нават да выключальніка рука не дацягнуўся – так і заснуў з запаленым святлом, не распранаючыся, апаражніўшы за ўвесь час працы каля мальберта дзве пляшкі сухога малдаўскага віна…Стома была жаданай і прыемнай, таму і сон быў мой глыбокі і моцны. Снілася, што гуляў па беразе Японскага мора разам з Саямам, а на плячы ў мяне сядзела аператар Мухіко і, жмурачыся ад сонца, грэлася на цёплых промнях, напявала напаўголаса нейкую, толькі ёй адной і зразумелую, песеньку...

І яшчэ сем сутак я чакаў Мухіко. І зразумеў, што яе напаткала бяда.

“Значыць, не ўбераглася, – шкадаваў яе. – Значыць, Саяма нешта не разлічыў, адпраўляючы яе ў зваротны шлях…”

“ І няпраўда твая, і як толькі ты мог пра такое падумаць? – абурылася госця, пачуўшы мой скрушны голас і мае перажыванні. – Я ж тут ужо… З ночы тут.” “А дзе ж ты столькі прападала?! – я павысіў ужо, здаецца, на яе голас, каб суняць свае перажыванні. – Адкажы мне, Мухіко?”

“Гісторыя банальная, але і не смешная. Схавалася аднаму прыдурку ў чамадан, каб адпачыць, гэта ў самалёце – паміж Менскам і Гомелем, – прызнавалася і вінавацілася аператар, – а ён зачыніў мяне на ўсе замкі. А адкрыў вечка толькі тады, як спатрэбілася яму ўзяць неабходныя рэчы… Сама вінаватая. Прытупілася пільнасць, Ну ды ладна. Ты тут як без мяне?”

“Нудзіўся без цябе і перажываў, што выправіў цябе ў такі далёкі шлях.”

“Дарэмна перажываў. Я ў парадку”,

“А дзе ты цяпер?”

“На люстры адпачываю. Хочаш паглядзець на мяне зблізку?”

“Хачу”.

Мухіко пакінула люстру, зляцела ўніз. Села на рукаў сарочкі. Пашавяліла крыламі, пакруціла вачыма і – знікла.

“Я не знікла, я злілася з колерам сарочкі, – патлумачыла муха. – Саяма так пастараўся, каб я была няўлоўнай, каб мне нішто не пагражала. Пакладзі на стол чысты аркуш паперы – і ты лепей разгледзіш мяне…”

На паперы і сапраўды стала яе лепш бачна. Але я не заўважыў асаблівых пераменаў – на ёй не было нічога пабочнага, што магло б кінуцца ў вочы. Хіба што паміж вачэй свяцілася ледзь прыкметная кропачка – зялёнага колеру.

“У гэтай мініяцюрнай кропачцы і закладзена ўсё начынне, – патлумачыла зноў разведчыца-падарожніца на ніве адраджэння, пакруцілася на адным месцы, як патанцавала. – Там і відэакамера і мікрафоны, і ўсё астатняе… Ды ты і сам усё зразумееш.”

“Цікава…”

“Вось і я кажу, што цікава… Прачытаеш мне сёння, Антон, на ноч пра камара і муху, што прыдумаў Максім?”

“Прачытаю, абавязкова… Ты скажы мне, як там было ў Японіі?”

“Дужа цікава. Пакуль ляжала пад час рэабілітацыі, то і паспела вывучыць японскую мову. Цяжкавата было, але нічога. Не складаней, чым кітайская…”

“А што – ты і кітайскую ведаеш?”

“Што ж тут дзіўнага? Чаму ты так здзіўляешся? Як жа я буду размаўляць з людзьмі, калі лёс закіне мяне ў далёкія краіны?”

“Пра тое я і не падумаў, – прамовіў сур’ёзна, каб не пакрыўдзіць падарожніцу, – сапраўды існуе праблема яднання і ўзаемаразумення…”

“Антон, а хто мне будзе выплачваць камандзіровачныя? Я ж столькі сутак галадала – і макавага зярнятка ў роце не было…”

“У якой валюце жадаеш атрымаць? – мяне разбіраў смех, але я не выдаваў сябе. – У далярах ці зайчыкамі?...”

“У салодкай валюце… Хаця б сіропчыкам якім пачаставаў мяне, га?”

Жарт мой быў няўдалы. Я ўстаў, адчыніў халадзільнік і ўзяў бутэльку з сіропам.

Капнуў колькі кропель на паперу і занёс на люстру.

У пакоі стала ціха.Нішто больш не парушала мой спакой.

Злавіў сябе нечакана на тым, што мною авалодала жаданне пачуць голас бібліятэкаркі Таццяны. Накруціў на дыску патрэбныя лічбы, слухаў доўгія поклічныя гудкі.

– Алё, слухаю вас!

– То я, Таццяна. Добры дзень. Захацелася пачуць цябе. Які маеш настрой?

– Працоўны. Шмат клопатаў, шмат інструкцый дасылаюць нам – быццам бы не ведаем, як трэба весці сваю ж працу.

“Мусіць, не спытае, калі я праведаю яе, хаця па голасе можна здагадацца, што чакае, калі сам прапаную сустрэчу…”

– І я ўвесь у працы. Таму і не прыязджаў. Але на тым тыдні, на пачатку яго, хацеў бы праведаць цябе. Калі што не перашкодзіць.

– Няхай ніхто не перашкодзіць.

– Няхай. Тады – цалую.

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)