Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 245
Перейти на страницу:

Рон і Герміёна былі ў замяшанні і пад уражаннем ад пачутага, ідучы следам за ім да пакоя насупраць спальні Біла і Флёр. Яны пастукалі, з-за дзвярэў раздалося ціхае "Увайдзіце!".

Майстар ляжаў на ложку аднаго з двайнят, той, што была бліжэй да акна. Ён быў у вязніцы больш года, і, прынамсі, адзін раз яго катавалі, Гары ведаў гэта напэўна. Алівандэр выглядаў знясіленым, косткі вытыркалі з-пад жаўтлявай скуры. Яго вялікія серабрыста-шэрыя вочы ўваліліся. Рукі, якія ляжалі па-над коўдрамі, маглі б прыналежаць шкілету.

Гары сеў на вольны ложак, побач з Ронам і Герміёнай. З гэтага пакоя не было відаць світанак. Вокны выходзілі на сад на боку абрыву і свежую магілу.

— Містэр Алівандэр, прабачыце, што прыйшлося вас патрывожыць, — сказаў Гары.

— Мой дарагі хлопчык, — голас Алівандэра быў слабы. — Ты выратаваў нас. Я думаў, мы памрэм там. Я ніколі не змагу аддзячыць цябе, ніколі не змагу аддзячыць за ўсё.

— Мы з радасцю зрабілі гэта.

Шнар Гары моцна пульсаваў. Ён ведаў, ён быў упэўнены, што наўрад ці застаўся час спыніць Вальдэморта на шляху да яго мэты. Ён адчуў укол панікі, але ўсёткі ён ужо зрабіў свой выбар, калі вырашыў пагаварыць спачатку з Грыпхукам. Імкнучыся выглядаць спакойным, ён дастаў з мяшочка на грудзі дзве палоўкі зламанай чарадзейнай палачкі.

— Містэр Алівандэр, мне патрэбна дапамога.

— Усё, што заўгодна, усё, што заўгодна, — адказаў той слабым голасам.

— Вы можаце яе паправіць? Гэта магчыма?

Аллівандэер працягнуў руку, якая калацілася і ўзяў у сваю далонь дзве ледзь змацаваных палоўкі палачкі.

— Востраліст і пяро фенікса — вымавіў Алівандэр дрыготкім голасам, — Адзінаццаць цаляў. Хупавая і гнуткая.

— Так, — сказаў Гары, — Маглі б вы?..

— Не, — прашаптаў Алівандэр. — Мне шкада, вельмі шкада, але палачку, якая пашкоджаная да такой ступені, немагчыма паправіць ні адным з вядомых мне спосабаў.

Гары быў гатоў гэта пачуць, але ўсё роўна словы майстра сталі для яго цяжкім ударам. Ён узяў палоўкі палачкі і прыбраў іх зваротна ў мяшочак у сябе на шыі. Алівандэр неадрыўна глядзеў на мяшочак, дзе знікла зламаная палачка, і не адарваў адтуль погляда, пакуль Гары не дастаў з кішэні дзве палачкі, якія ён прынёс ад Малфоеў.

— Вы можаце сказаць, чые яны? — спытаў ён.

Майстар палачак узяў першую і пільна паглядзеў на яе, паднясучы да самых вачэй, круцячы яе ў сваіх пальцах.

— Арэхавае дрэва і сэрца дракона — сказаў ён. — Дванаццаць і тры чвэрці цалі. Цвёрдая. Гэтая палачка прыналежыць Белатрысе Лестранж.

— А гэтая?

Алівандэр вырабіў тыя ж дзеянні.

— Глог і поўсць аднарога. Роўна дзесяць цаляў. Досыць гнуткая. Гэтая палачка прыналежыла Драка Малфою.

— Прыналежыла? — паўтарыў Гары. — Няўжо яна больш не яго?

— Думаю, не, калі ты яе забраў…

— Так, забраў…

— …тады яна, магчыма, твая. Вядома, усё залежыць ад таго, як гэта адбылося. Немалаважнае значэнне мае таксама палачка сама па сабе. Але звычайна, калі палачку захопліваюць, яна змяняе гаспадара.

У пакоі наступіла цішыня, якая парушалася толькі падаленым шумам прыбоя.

— Вы кажаце пра палачкі так, быццам у іх ёсць пачуцці, — сказаў Гары. — Быццам яны самі могуць нешта вырашаць.

— Палачка выбірае чараўніка, — сказаў Алівандэр. — Гэта заўсёды ведалі тыя з нас, хто прысвяціў сябе мастацтву іх вырабу.

— Але ж можна карыстацца палачкай, якая цябе не абрала?.. — спытаў Гары.

— Так, вядома, калі ты чараўнік, то ты можаш вядзьмарыць практычна любой палачкай. І, тым не менш, найлепшыя вынікі дасягаюцца, калі паміж чараўніком і палачкай ёсць сувязь. Гэта вельмі складаная сувязь, яна ўключае ў сябе той досвед, які палачка пераймае ў чараўніка і досвед, які чараўнік пераймае ў палачкі.

Хвалі біліся аб бераг. Гэта быў маркотны гук.

— Я адабраў гэтую палачку ў Драка Малфоя сілай, — сказаў Гары, — ці магу я спакойна ёю карыстацца?

— Думаю, так. Прыналежнасць чарадзейнай палачкі падпарадкоўваецца складаным законам, але захопленая палачка звычайна падпарадкоўваецца новаму гаспадару.

— Значыць, я магу выкарыстаць гэтую? — спытаў Рон, дастаючы з кішэні палачку Галахвоста і працягваючы яе Алівандэру.

— Каштанавае дрэва і сэрца дракона. Дзевяць з чвэрцю цаляў, далікатная. Мяне прымусілі зрабіць яе неўзабаве пасля таго, як выкралі, для Піцера Пэцігру. Так, калі ты атрымаў яе сілай, то яна будзе служыць табе лепш, чым любая іншая.

— І гэтае правіла распаўсюджваецца на ўсе палачкі? — спытаў Гары.

— Лічу, так, — адказаў Алівандэр, гледзячы ў твар Гары выпуклымі вачамі. — Вы задаеце глыбокія пытанні, містэр Потэр. Навука пра чарадзейныя палачкі вельмі складаная і заблытаная сфера магіі.

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)