Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Дзякую. І дзе яна цяпер, Саяма сан?
– Тут. Побач. Хочаш пагаварыць з ёю? Калі ласка.
Павіталіся. Найперш распытала пра мае трывогі і клопаты. Удакладніла, ці ўсё я зрабіў так, як яна загадвала. Парадавалася за мяне.
– А ў цябе выдатны сябар, Антон сан! Мы паразумеліся з ім. Цяпер ты мяне не пазнаеш. Ён мяне нашпігаваў такой апаратурай, што ўся тэхніка кэдэбэ і цэрэу, разам узятыя, не ідзе ні ў якае параўнанне з тым, што я маю на сабе. Так што нас з табою чакаюць наперадзе вялікія справы!
– Калі прыляціш?
– Вылятаю заўтра – першым рэйсам на Варшаву. А потым ужо на Менск і Гомель. Ноччу павінна быць.
– Сустракаць на аўтавакзале?
– Ды не, не трэба. Цяпер я няўлоўная для ўсіх. Адзінае, не зачыняй фортку.
– Добра, Мухіко сан!
– Мне не церпіцца паказаць свае здольнасці. Хочаш паглядзець, што я цяпер магу?
– Хачу.
– Добра.. Тое, што я буду бачыць, будзеш бачыць і ты. На экране тэлевізара.
Яна ўзляцела высока-высока, і я ўбачыў Токіо зверху – з вышыні птушынага палёту. Найперш – высотныя гмахі-дамы, аркі, масты… Усё – у роўнай суразмеранасці і размеранасці, у строгіх прапорцыях, – усё выглядала акуратна і прадумана.
– Бачыш усё добра, Антон сан?
– Бачу, і ўсё вельмі ўражвае…
А потым аб”ектыў мікравідэакамеры быў скіраваны на іншыя аб”екты. Нейкі багаты палац – вазы, кветкі, дзявочыя галасы, смех. На экране паказаліся голыя прыгажуні. Аб”ектыў буйным планам выхапіў ружовыя плямінкі акругленых узгоркаў, твар, вочы… Прыгажуні і не падазравалі ні пра што, бесклапотна вялі свае гутаркі.
– Падабаецца? – аператар ужо, мусіць, здзеквалася з мяне, здаецца, нават хіхікала…
– Ну, мм… ммм…
– Падбаецца, падабаецца, ведаю, што ты стары распуснік. Хто ж скажа, што яны непрыгожыя?
Потым аператар здымала вуліцы і праспекты.
Вагон электрычкі – сядзелі і стаялі людзі, гаварылі між сабой. Лілася ціхая мелодыя.
На экране зноў новы відарыс – нешта накшталт дзіцячага садка: дзеці згуртаваліся купкамі і спявалі песні. У кожнага быў зялёны з жоўтым колерам веер, – дзеці паказвалі, як летам гуляе вецер…
Шмат чаго цікавага я пабачыў вачыма аператара Мухіко. Чуў званы Херасімы і Нагасакі, і яны голасна пераклікаліся са званамі Чарнобыля. І мінорна-хаўтурны гул, як набат, быў падобны на боль нашых спакутаваных ад бязладнасці сэрцаў…
Потым Мухіко прыляцела зноў да Саямы, уселася на шафу – і адключылася ад мяне.
– Ну, задаволены зробленым? – пацікавіўся Саяма, седзячы на падлозе, падабраўшы пад сябе ногі.
– І зробленым, і ўбачаным. Усё ўбачанае – цуд! Казка! Не ўяўляў, што такога можна дасягнуць і на такое здольны чалавечы розум.
– Я вельмі рады, што дагадзіў табе. Адна парада і пажаданне – мой даручанак выкарыстоўвай толькі на карысць сваёй бел-чырвона-белай дзяржавы. І таму – жыве Ліцвінія!
– Жыве! – крыкнуў я, абрадаваны таму, што Саяма перажывае за лёс маёй радзімы, такім чынам, робіць унёсак у адраджэнне маёй сінявокай Ліцьвіні.
Экран патух, хаця я яго не чапаў – не ўключаў і не выключаў, – але перад гэтым высвецілася заставачка з Пагоняю ў цэнтры.
“Яго, Саямы, работа? – цёпла падумаў я пра сябра. – Дзякуй за гэта. Ведае ж, што нам усім да спадобы такі лагатып…”
Экран-дысплей зноў загарэўся і высвеціў твар Саямы.
– Антон сан, я і забыўся сказаць яшчэ пра адну рэч. Ведаю, што не глядзіш дзяржаўную тэлевізію, і правільна, бо брыдотнае яно, замусоленае, зімоўска-галвераўскае, казіятска-новікаўскае, з чужымі мелодыямі і антыбеларускімі думкамі. Таму ёсць незалежнае вяшчанне, якое вядзецца з другой галактыкі – з планеты Ахутаваны. Перадача чыста нацыянальная, ліцьвінінская, якая адначасова і лечыць, абдужае, настройвае на добрыя ўчынкі. Перадача з пяці тэмаў – духоўная, культурная, літаратурна-драматычная, гісторыя Ліцвініі і – Каханне…
– Такога падарунка мы і не чакалі.
– Ведаю. А каб уключыць яе, набяры на табло пароль Ліцвініі.
– Жыве Беларусь? – здагадаўся я. – Так?
– Так, Антон сан! Правільна. Поспехаў! Перамог!..
8.
Каб скараціць час, каб прытушыць маленькі неспакой і ўзрушанасць пасля размовы з Мухіко і Саямам, рашыў узяцца за пэндзаль.
Чамусьці захацелася маляваць японскія пейзажы – дахі дамоў з загнутымі ўверх канцамі, з дзівоснымі канфігурацыямі і дойлідцтвам. Горы маляваліся са снежнымі вяршынямі, японскія жанчыны ў святочным кімано, Вялікі Будда…