Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Я не мог запытаць, каго яна кахае, толькі раптоўна сэрца мае зайшлося: няўжо ў яе ёсць палюбоўнік?
Яна дастала з сумачкі фотаздымак i падала мне — там я ўбачыў яе, таксама ў штанах i пінжачку, малое дзіця i яе пахмурнага мужа.
Адчуваючы, што я ў гэты час думаю пра яе, яна накрыла маю руку, якую я трымаў на сваім калене, сваёй невялякай зграбнай рукою:
— Харошы ты, Алік. Спакойны, разважны, надзейны. За табой твая сям'я, мабыць, як за каменнай сцяною.
— I ты, Іна, харошая, вялікая разумніца i спагадніца, надзейная.
— Вось i прызналіся адно аднаму ў каханні,— пажартавала, паднялася.— Пайшлі, а то так нядоўга i да граху дайсці...
Я правёў яе да трамвайнага прыпынку i на гэты раз паімкнуўся пад'ехаць з ёю да вакзала.
— Не трэба, Алік,— папрасіла яна.
— Чаму?
— Не трэба,— настойліва паўтарыла, пасля цмокнула мяне ў шчаку i хуценька ўскочыла ў трамвай, як толькі адчыніліся там дзверы, памахала мне рукой, сумотна ўсміхаючыся.
Я паволі вярнуўся ў інтэрнат, спрабаваў чытаць, а пасля, перад сном, чуючы розныя гавэнды, анекдоты аднапакаёўнікаў, ніяк не мог пазбыцца думак пра 1ну. Мабыць, невыпадкова ж яна сказала, што не мае любові да мужа i нешчаслівая. Але ж яшчэ некага не проста паважае, а кахае. Каго?
Нечакана ў мяне нібы перавярнулася ўсё на душы: а можа, той чалавек — я? Можа, яна мне ўжо выразна намякнула: як кажа наш таўсцюк, хопіць сушыць мазгі, давай сыдземся i возьмем усё, што даецца мужчыне i жанчыне ў маладыя гады?
Яна мне вельмі падабаецца, я хачу быць з ёй чым даўжэй разам, але... За пяць гадоў, што жанаты, жонка, канечне ж, не здраджвае мне, а я не здраджваю ёй. Як угадала Іна, мая Вера — вельмі дбайная гаспадыня. Кватэра наша, я, сын, сама яна, нашы соткі i агарод заўсёды дагледжаныя не проста добра, а лепш, чым у іншых. Можа, толькі Вера зарана паўнее, нават цяжэе, залішне з-за дробя зей сварыцца з калегамі-бухгалтарамі ды хоча ўсяго звыш меры нацягаць у дом, не ўяўляе далейшага жыцця без каляровага тэлевізара i машыны, дзеля чаго ледзь не рабуе сваіх бацькоў i перасварылася з сёстрамі, а мне, механіку, спрыяе вучыцца таму, каб я стаў інтэлігентам, настаўнікам, а потым — дырэктарам школы, калі праз гадоў сбм пойдзе на пенсію гэты, цяперашні. Якраз з-за будучай маёй пасады яна пілуе мяне, каб я адрокся ад «сваёй нікому непатрэбнай беларускасці» (таму, да слова, нават ёй, жонцы, я не расказваў, як мяне абсякалі кэпэсэсніца i дэкан i як заступілася за мяне Іна. Зрэшты, пра 1ну я не апавёў яшчэ i таму, што Вера вельмі раўнівая). Вера такая дзелавітая, што нават блізкасць са мной найперш мае не тады, калі ўспыхне — ад убачаных мной яе калена, грудзей ці ад любоўнага позірку ці іншых сотняў, тысячаў натхненняў — здаровая пожадзь, а тады, кал i ёй «гэта добра будзе для здароўя». Я не раз пацяшаўся: «Ах ты, мой бухгалтар!», але пазней такі жончын разлік мне пачаў не падабацца, а значыць, i не спрыяць... Праўда, калі-нікалі Вера магла i пагарэзнічаць, але па-свойму дзіўна: скажам, паколькі ў яе вельмі халодныя рукі, нават улетку, дык яна любіла час ад часу падкрасціся да мяне i запусціць свае ледзяшы мне пад кашулю, незвычайна радуючыся: «Надо взбодрить соратннчка!», a калі я шчыра i жартам вішчэў, дык яна далей цешылася: «У мяне халодныя рукі, затое гарачае, добрае сэрца. A ў цябе цёплыя рукі, але халоднае сэрца». Ды... усё ж Вера — жонка i сусямейніца верная. Здаецца, яна не ўяўляе жыцця без сям'і, з-за яе, сям'і, яна пойдзе на ўсё, учэпіцца, абдзярэ кіпцямі самага роднага чалавека, самага вялікага начальніка, яна зусім не церпіць распусных жанчын i рэжа ім у вочы самую горкую праўду, абразу i пагарду, дык, бадай, не яна за мной, а я за ёй як за каменнай сцяною.
Да ўсяго, зразумейце, мне цяжка было ўявіць, як можна жанатаму легка сысціся з іншай жанчынаю ці дзяўчынаю, а пасля, як я чуў ад сваіх аднапакаёўнікаў, весела, задаволена расказваць іншым пра свае палюбоўныя прышды i поспехі ды з такімі падрабязнасцямі, што мне, ужо не юнаку, было сорамна. Тым не менш я адчуў: Іна неяк незаўважна ўвайшла ў маё жыццё, мне добра, хораша, што яна проста ёсць, мне радасна яе бачыць, з ёй размаўляць i падоўгу маўчаць, хоць я першы, канечне ж, не пераступлю той мяжы, за якой у нас раптоўна наступіць блізкасць альбо разлад. Я прадчуваў: калі такі, то Іна рана-позна адыдзе ад мяне i, можа, пагорнецца да іншага, да ўрвіцеля, які не задумваецца пра тое, што я высока падымаю як «можна» ці «няможна». Ад думкі, што Іна, такая абаяльная, свежая, можа апынуцца ў абдымках нейкага пройды, у мяне балюча занывала сэрца. Дык што — я, верны сем'янін, пакахаў іншую жанчыну? Але для чаго? Чаму розум мой цвярозы, сэрца захвалявалі мяне такой неспадзяванкаю?