Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 187
Перейти на страницу:

Ды сёння адбыўся выпадак, што вельмі ўзбудзіў мяне. Адзін наш студэнт, А., пачаў гаварыць на лекцыі-семінары па гісторыі КПСС па-беларуску. Выкладчыца, тоўстая, сытая, з залатымі зубамі, але няўклюдная капа, спачатку слухала ўважліва, вырачыўшы вочы, а потым паблажліва ўсміхнулася: «Вось i я ўбачыла жывога нацыяналіста!»

Усе мы, другакурснікі-завочнікі, наструніліся.

«Выбачайце, я не прапаведую нацыяналізм,— сумеўся А.— Ці гаварыць па-беларуску ў Беларусі — нацыяналізм?»

«Адукаваныя беларусы размаўляюць на языке, a калі яны гавораць на мове, то яны — нацыяналісты. Апроч пісменнікаў (яна так i сказала — «пісменнікаў»), настаўнікаў i некаторых вучоных-моваведаў».

Пачуўшы гэтую жывую перапалку, усе, хто ведаў i не ведаў беларускую мову, ажно ўгнулі галовы. Божа, падумалася мне, i гэта — гісторыкі, разумныя людзі, урэшце беларусы? Ды гэта ж статак бараноў!

«Глупства!» — не выцерпела я.

«Во яшчэ адзін нацыяналіст! — зларадна пацешылася выкладчыца, як казалі, жонка цэкоўца.— Хто ж гэта? Пакажыцеся, каб мы ведалі ў твар сваіх ворагаў!»

«Гэта сказала я,— мне прыйшлося падняцца i назваць сябе.— I паўтару: не гаварыце глупства, калі вы лічыце сябе сапраўдным гісторыкам. A ў беларускім нацыяналізме вы мяне не абвінаваціце: я руская, гавару, як вы кажаце, на языке, а мовы не ведаю, на вялікі жаль».

«Гэта вы гаворыце глупства! — успыхнула ўджаленая ідэйніца.— I патураеце месніцтву!»

3

— Сапраўды, было такое здарэнне-казус, калі мне ва універсітэце, як кажуць, прамывалі мазгі. Спачатку дзяўбла тая выкладчыца — свая, беларуска, якая абараніла дысертацыю пра тое, як КПСС мудра кіруе прафсаюзамі, гаварыла, як цяпер кажуць, на дземянцееўцы, у жыцці была наскрозь мяшчанка, але ў аўдыторыі звышадданая рэжыму (пазней на сходах, у друку граміла нефармалаў, БНФ, была супраць дзяржаўнасці «мовы», хадзіла ў калоне пад чырвонымі сцягамі, a ўрэшце ўбілася разам з мужам i дзецьмі ў камерцыю i адалярылася), потым павучалі іншыя. Сапраўды, тады заступілася за мяне толькі Іна.

Мяне i яе неяк аднойчы паклікалі ў дэканат, дзе, гнеўна блішчучы вачыма, у якіх самазадаволена застылі веліч i пагарда, упэўнена разваліўшыся на крэсле, сядзела кэпэсэсніца, а за сваім сталом прымасціўся наш дэкан — пажылы, кучаравы i сівавалосы, з буйным чырвоным носам мацак, які, гаварылі, бярэ хабар з бацькоў абітурыентаў i студэнтаў-завочнікаў, а таксама ласы на прыгожых студэнтак.

Дык вось ён, як было відаць, труслівы перад кэпэсэсніцай, пачаў павучаць нас: «Вы ж — будучыя гісторыкі, дырэктары школ альбо нават партыйныя работнікі, дык найлепш павінны разумець: рана-позна ўсе мовы, культуры ў СССР павінны зліцца ў адну, у абагацелую рускую мову i культуру. Мы, беларусы, маем вялікі гонар першымі падаць тут прыклад».

Скажу шчыра, я змаўчаў на такую тупасць альбо на свядомую подласць, а Іна не выцерпела:

«Гэты тэзіс быў модны пры Хрушчове, Мазураве i Машэраве. Цяпер іншая, больш узважаная, нацыянальная палітыка».

«Замаўчыце,— дэкан пачырванеў ужо ўвесь.— Іначай мы будзем вымушаны развітацца з вамі!»

«I яны маюць ступені i званні, вучоныя! — абурылася Іна, калі мы выйшлі з дэканата.— Невукі ці хітрыя прыстасаванцы-падлізы!»

Якая была гэтая Іна? Вышэй сярэдняга, амаль майго росту, даўганогая i танклявая, драбнаватая, як, скажам, англічанкі, на твары, не сказаць, каб ужо красуня пісаная, але абаяльная бландзінка з блакітнымі, здаецца, сумнаватымі вачыма. Што асабліва кідалася ў вочы, дык гэта тое, што яна заўсёды, як помню, насіла клёшныя ці джынсавыя вузкія, з рознымі замежнымі наклейкамі штаны i свэтры альбо блузкі, а свае светлыя валасы прыпадымала да верху галавы, а там прытыкала ix шпількамі, a хвосцік ад ix апускала ўніз, а на яе высакаваты лоб звісаў падстрыжаны чубок, а каля адной i другой скроні — гарэзны завіток. Па характары, наколькі я ўжо ўведаў за паўтары гады, яна была жыццярадасная, але чамусьці часамі скрытная i сумотная. Да гэтага часу паміж намі была звычайная чалавечая ці, лепш сказаць, студэнцкая прыязнасць, калі i мы адно аднаго, бывала, падратоўвалі кнігамі альбо канспектамі. I не больш.

«Іна,— сказаў я ёй тады.— Ты, можа, не будзь з імі такая дзёрзкая. Я стаю i буду стаяць на сваім, бо мне ўсё гэта роднае i дарагое, а табе нашто непрыемнасці ды з-за чужога чалавека?!»

«Хіба мы зусім чужыя? — яна зірнула на мяне пільна, ясна i, здаецца, чула.— Хіба мы не калегі па жыццёвым шляху, не павінны памагаць адно аднаму?»

«Усё так, Іна,— адказаў я.— Але, бачыш, яны могуць падшыць палітыку, а то i сапсаваць лёс».

«Ты збаяўся няладзіцы?»

1 ... 153 154 155 156 157 158 159 160 161 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)