Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 187
Перейти на страницу:

Цяпер, калі яна свяцілася i радавалася, мне было цяжэй, чым тады, калі яна за штосьці чаплялася i калі я меў да яе скрытную, зацятую злосць, а то i нянавісць, часамі пакутуючы, што мы сышліся ўсё ж досыць выпадкова i праз некалькі гадоў засталіся рознымі людзьмі. Цяпер я пазіраў на яе i шчыра шкадаваў, што ў яе на адной лытцы буйна выступілі жылы i часта прыносяць ёй пакуту, што яна такая мажная на клубах, жываце i ў плячах, што ў яе цяжкія для жанчыны рукі, што на яе круглаватым твары запоўныя шчокі i што ўрэшце я ўжо не захапляюся ёю, люблю іншую.

— Ты, здаецца, не вельмі рады, што заканчваецца твая валынка?— шчасліва ўсміхнулася жонка.— Што хутка, як цыган па драбіне, палезеш угору?

Прыкра было псаваць ёй добры настрой, ды трэба было рана-позна пачынаць цяжкую i непрыемную размову.

— Сядзь, Вера, пагаворым.

Яна апусцілася на новую i дарагую канапу, са здзіўленнем зірнула на мяне, сарамліва абцягнула падол спадніцы на поўныя калені.

— Вера,— чуючы, як гулка б'ецца сэрца, прамовіў я з намаганнем,— я перад табой i Толікам нягоднік...

Яна з лагоднай усмешкаю вырачыла вочы: што з табой сёння?

— Я пакахаў іншую жанчыну i прашу ў цябе разводу...

— Ну-ну!— падахвоціла яна да такой гутаркі, канечне ж, думаючы, што я жартую, што, наколькі яна ўжо ведала, я проста не мог паквапіцца на чужую жанчыну.— I хто ж тая, што хоча перабегчы мне дарогу?

— Я кажу праўду, Вера.

Яна спачатку застыла, а потым ад яе гладкага ружаватага твару адхлынула кроў, i ён пачаў бялець: цяпер сэрца, душа падказалі ёй, што ўсё гэта сапраўды магло здарыцца i што наша сям'я, наш дастатак, яе мары — усё можа раптам рушыцца, што яна абражаная i пакінутая.

— Так выйшла Вера...

— Вось цяпер я пачынаю многае разумець іначай...— памалу, слова за словам, зацадзіла яна.— Твая маўклівасць... Цяжкія ўздыхі ўночы... Частыя паездкі ў Мінск... Абыякавасць да мяне...

Яна перавяла позірк на дыпломную i, здаецца, першае яе жаданне было схапіць яе, скамячыць, а то i парваць усе лісты i шпурнуць гэта мне ў твар. Я абачліва прыціснуў папку да сваёй грудзіны.

— I хто ж тая лярва? Замужняя? Разведзеная?

— Яна замужняя прыстойная жанчына, але будзе разводзіцца.

— Прыстойная не будзе разбіваць сваю i чужую сям'ю!

— Мы пакахалі адно аднаго.

— I ты ўжо спіш з ёю?

— Выбачай, але я пра такое не магу гаварыць.

— Спляліся, як...— i далей у запале яна сказала такое непрыстойнае, што я мушу апусціць яго.

— Чаму ты лічыш, што гэта — звычайныя любошчы, распуста? Кажу ж, у нас вялікае каханне.

— А я табе нялюбая ўжо? Што ніколі ні на аднаго самага прыгожага мужчыну не зірнула? Што цябе лепш, чым сябе, гляджу? Што нашаму дзіцяці душу ўсю аддаю? Што кватэра. наша — поўная чаша i як музей? Што во гэтыя рукі ніколі не ведаюць спачыну?

— Я ж прызнаю, што перад табой i Толікам я нягоднік.

— Пайшоў ты... са сваім прызнаннем! Ты жыццё мне скалечыў! Ты...

I далей у яе пачалася істэрыка — са слязьмі, з лаянкай. Яна ў парыве гневу i роспачы пабіла шкло, паламала рамку i парвала партрэтны фотаздымак, дзе яна i я, маладзенькія, танклявыя i сімпатычныя, былі ў шлюбным уборы, а пасля рванула дзверцы ў шафцы i пачала хапаць, шпурляць на падлогу, біць чаркі, сподкі i кубкі, a калі я паспрабаваў яе супакоіць, раз'юшана накінулася з кулакамі на мяне...

Яна некалькі дзён ледзяніла маю душу маўчаннем, нянавісцю i пагардай, не варыла мне есці i не мыла маёй бялізны, паводзілася так, нібы мяне ўвогуле няма на гэтым свеце. Можа, чакала, што я ўрэшце не вытрываю такой вайны i пачну прасіць дараваць мне, а яна, спагнаўшы сваю крыўду i злосць, пачуўшы мае раскайванне, клятву ў далейшай вернасці, пачне зжывацца з думкай, што трэба захаваць сям'ю, жыць са мной i такім. Калі я аднаго дня зноў папрасіў згадзіцца развесціся, дык яна ўся ўспыхнула, скруціла фігу i так ткнула ёю мне пад нос, што з яго аж пайшла кроў. «Во табе развод! Во табе прыстойную, маладую, прыгожую, танклявую i лёгкую!» У той жа дзень яна паслала тэлеграму маім бацькам: «Срочно приезжайте. Решается наш семейный вопрос». Тыя, канечне ж, адразу прымчаліся. Бацька маўчаў, a маці слязьмі i, галоўнае, абміраннем, просьбамі «не зводзіць яе раней часу ў магілу» (у яе, сапраўды, было вельмі слабое сэрца) дабілася таго, што я для яе спакою мусіў паклясціся, што запыню ўсё з Інай i застануся з Вераю ды Толікам.

1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)