Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 187
Перейти на страницу:

«Не».

«Дык i маўчы, калега. Не вучы, каб i я хітравала, была абыякаваю, безуважнай да таго, што дарагое іншаму».

Праўда, праз некалькі дзён, калі яна лабыла на выхадныя дома — у Барысаве, дзе служыў яе бацька-вайсковец, яна сказала мне: «А ведаеш, ты перасцерагаў мяне недарэмна. Калі я дома расказала пра цябе i пра той інцыдэнт, дык i бацька-падпалкоўнік, i маці, i мой муж-беларус напалі на мяне: будзь далей, не звязвайся з нацыяналістам!»

«Вось бачыш!..— усміхнуўся я.— Прыязнасць з ворагам небяспечная!»

«А ты хіба вораг? Каму?» — усміхнулася i яна.

«Выходзіць, усім. У тым ліку i самой Беларусі. Шаную, люблю яе ўсё — значыць, яе вораг. Хоць пры гэтым шаную, люблю i ўсё іншае добрае, прыгожае на свеце, у тым ліку i рускае. Ды ў нашых умовах трэба любіць толькі рускае. I пры тым не лепшае, a касмапалітычнае, масавае».

«Алік,— яна называла мяне, Альфрэда, якраз так,— я пра ўсё гэта не задумвалася дагэтуль. Раскажы мне калі ў вальнейшыя хвіліны пра вашу гісторыю, культуру, навучы вашай мове».

«Думаеш, я сам шмат гэтага ведаю? Мяне ж вучылі ў школе, а пасля ў сельскагаспадарчым тэхнікуме, у арміі выпускнікі нашага i іншых такіх дэканаў, такіх выкладчыкаў, як наша кэпэсэсіха. I працую я з такімі ж спецыялістамі».

«Але ж ты працуеш у вёсцы, дзе яшчэ, як ведаю, захавалася беларуская стыхія. Ды ты, як адчуваю, шмат чытаў, умееш гаварыць не калькамі, штампамі з нялепшай рускай мовы, a мысліш самастойна, арыгінальна. Цябе мне люба слухаць па-беларуску».

«А ты не баішся, што я цябе абеларушу, адлучу ад бацькоў i мужа?»

«Не баюся. Зусім».

«Ну, глядзі, каб потым не дакарала, што звязалася не з тым, кім трэба».

4

«...Сёння зноў позна вярнулася са студэнцкага інтэрната, дзе жыве А.

Вось села далей апісваць свой жыццёпіс (канечне, хтосьці можа ўхмыльнуцца: ах, якая значная асоба, каб весці дзённік! Няхай кпіць, але я не магу не запісаць — не, лепш сказаць, не пагаварыць сама з сабою!) i задумалася: чаго я хаджу пасля лекцый да А.? Што — я, сапраўды, хачу лепш ведаць той край, куды нас прывялі i, як кажа бацька, запынілі, можа, i назаўсёды шляхі-дарогі (тут, у Беларусі, кажа мой стары, нам будзе лепш, чым у роднай Расіі)? Ці я хачу пачуць усё гэта якраз ад А.? Ці я хачу найперш быць больш з ім? Я сама не разумею сябе. Мне чамусьці добра, што ён, старэйшы, можа, на гадоў пяць ці сем, ёсць, што з ім добра сядзець побач ў аўдыторыі, у чытальнай зале, размаўляць ці маўчаць. Далібог, я ўпершыню пазнала, што з чалавекам — не, не з жанчынаю, а з мужчынам — добра, хораша, прыемна i памаўчаць, адчуваючы штосьці спакойнае i радаснае а д н о. Я вось ужываю гэтае «штосьці», але сама цяпер не магу зразумець, што гэта такое: яно, гэтае штосьці, сыходзіць найперш ад А. Я не магу яму пра гэта сказаць, бо баюся яго напужаць: ён, можа, падумае пра гэта ўсё інакш, чым я, палічыць мяне іншай, горшай ці, чорт яго ведае, нават лепшай, чым ёсць я на самай справе. Ды ўсё ж я да яго цягнуся i буду цягнуцца, бо за ім ёсць нейкая сіла, моц, вера, перакананасць, пазіцыя, мужчынскасць, чаго так не хапае ў нашым жыцці. З ім ты адчуваеш сябе слабою, але ў лепшым сэнсе гэтага слова, а ад яго табе сыходзіць тое, з-за чаго хочацца жыць, кахаць.

Сорамна каму прызнацца: я — жанчына, маю дзіця, два гады ўжо замужам за іншым чалавекам, а я нічога яшчэ не зведала, што зведваюць за гэты час жанчыны. Мяне ў васемнаццаць гадоў спакусіў прыгожы жанаты, але хітры i памаўзлівы афіцэр. Мы былі блізкія толькі адзін раз. Я не сказала пра гэта ні сяброўкам, ні маці, дык спаўна паплацілася: мусіла раджаць. Пазней мяне папрасіў выйсці за яго замуж крыху старэйшы хлопец з нашай жа будыніны, які толькі што адслужыў, як потым уведала, на атамнай лодцы. Хлопец як хлопец, спакойны, непітушчы, добры слесар, можа, толькі з адной заганаю: у маладыя гады ўжо злыселы, дык з-за гэтага мусіць насіць парык. Праўда, ён мяне папярэдзіў, што не можа мець дзяцей. Падумалі-паразважалі мы з мамай, канечне, не самае лепшае гэта, што магу я мець, але бярэ з дзіцем, абяцае яго глядзець як сваё — трэба ісці (бацька дык перасцерагаў: глядзі, дачка, можа, ён ужо не мужчына!). Сапраўды, потым выявілася: ён, гэты Мікалай, не толькі не можа мець дзяцей, але не можа нічога мець з жанчынаю. Ды я спачатку не насцярожылася, не напужалася: можа, i добра, што мне не трэба аддавацца мужчыне: я з-за таго афіцэра ўзненавідзела ўвесь мужчынскі род. Мікалай лячыўся, а я была спакойная. Але праз год я пачала нават на здзіўленне сама сабе мяняцца, не разумець, што робіцца з маім целам, з маёй душою. Мне не спіцца i не весяліцца, такая прага да таго, што патрабуецца самой прыродаю, такая ад гэтага пакута, што жыццё становіцца нямілае. Я адчула: не, не ўсе мужчыны — нягоднікі i што жыццё без мужчынскай ласкі, без блізказці з ім — не жыццё, а сям'я — не сям'я. Муж параіў, як наталіць маю прагу, мае жаданне, але я рашуча адхіліла ненатуральнасць. Як бессаромнасць, здзек i гвалт. Напала на яго: калі ты ведаў, што ты ненармальны мужчына, дык нашто ты жаніўся? «А я,— адказаў ён,— хацеў, каб усе лічылі мяне нармальным мужчынам, нават тады, калі мы развядзёмся.» — «Цябе, канечне, трэба шкадаваць, спрыяць, памагаць табе, але ты — усё ж сволач,— выпаліла я яму,— ты завязаў мне свет. Ды што скажуць пра мяне людзі? Тады нарадзіла дзяўчынаю, цяпер разводжуся! Дык хто я? А я за ўсе гэтыя гады толькі адзін раз была блізкая з мужчынам! I то ўсё тое было нібы ў сне, з болем i пакутаю! Я зусім не ведаю, што такое страсць, хмельны пацалунак i абдымак, любоўныя жарскасць i ўцехі, a ўрэшце — жаночае шчасце! Можа, другой такой жанчыны, як я, болей няма на ўсім свеце!»— «Што ж,— сказаў ён,— не хочаш разводзіцца ці пачакаць, пакуль я вылечуся, дык заводзь сабе хахаля. Але так, каб пра гэта ўсе ведалі!»

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)