Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 187
Перейти на страницу:

— Вось я i дома,— прамовіла Іна, калі мы заскочылі ў вузкі i ветраны пераход-выгбу паміж дамамі.

— А я правяду яшчэ цябе да твайго пад'езда.

— Аз пад'езда — да дзвярэй кватэры?

— А што — нельга?

— Можна,— усмешка не пакідала Ініных вачэй i вуснаў.— Ды прыйдзецца запрашаць цябе ў кватэру, пераапранаць у сухое, ставіць пляшку, даваць чай, каб не прастудзіўся з-за мяне.

— У кватэру не прашуся: няёмка перад тваёй сястрою.

— А яна з сям'ёю ў ад'ездзе, дома я адна.

Іна сказала нібы між іншым усё гэта, а я адчуў, што трапіў быццам у зашчымку: ні напрошвацца ў госці да жанчыны, ні адступаць. Скажу шчыра, сэрца маё затрапятала, як асінавы ліст.

— Была я ў цябе ў гасцях — цяпер ты нанясі мне візіт у адказ,— здаецца, зусім спакойна запрасіла Іна.

Яна, проста выратаваўшы мяне, першая рушыла з прахадной, я падаўся за ёю, i мы поплеч пабеглі ўжо змрокам уздоўж мокрых, пахкіх сваёй лістотаю бэзу, вішань, сліў, а па другой руцэ бліскучых рознакаляровых легкавікоў на вялікай асфальтаванай пляцоўцы.

— На другі паверх можна падняцца i без ліфта,— ужо ў доме сказала Іна, a калі мы апынуліся там, адамкнула адны, у калідор, пасля другія, у кватэру, дзверы i ўсюды першага ўпускала мяне.

— Зараз пераапранемся, пагрэемся чаем альбо кан'яком,— дзелавіта прамовіла, кал i разуваліся ў невялікай вітальні. Тут жа зайшла ў пакой, што быў насупраць,— мабыць, як я паспеў ухапіць зрокам за міг, у спальню гаспадароў — неўзабаве выйшла адтуль ужо ў доўгім цёплым халаце, што хораша аблягаў яе высакаватую постаць, а мне падала новае мужчынскае спартыўнае трыко i паказала, дзе ванная.

8

«...Божа, як я хвалявалася, калі хацела, каб А. зайшоў са мной у сестрыну кватэру! Не ведаю, ці заўважыў ён, але я змушана намагалася быць спакойнай. Можа, i не прыкмеціў: бедны, сам зусім сумеўся...»

9

— Мы, ажыўленыя, але, мабыць, са стоенасцю i напружанасцю ва ўсім (ад гэтага, бадай, i ў яе, i ў мяне часта штосьці падала з рук), выпілі па кілішку-другім кан'яку, прыкусілі, запілі каваю, паглядзелі кінафільм па тэлевізары. Пасля я сядзеў ужо нібы на іголках: пачала не даваць спакою думка, што трэба падымацца ўжо, ісці адгэтуль, бо стоенасць i напружанасць набіраюць яшчэ большую моц. Я чакаў, што, можа, Іна паспрыяе: усё, дарагі, час позні, табе пара дадому. Але яна не толькі не напамінала, але i не давала знаку пра гэта, хоць ёсць нямала спосабаў, як падаць ix, гэтыя знакі, што ты, госць, ужо нежаданы.

Урэшце я не вытрымаў змагання з самім сабою, падняўся з канапы, i яна, седзячы непадалёку ў крэсле i добра зразумеўшы мой парыўчы pyx, падхапілася.

Ужо пара мне дадому збірацца,—

Вечар позны, а час не стаіць.

Ах, калі б ты магла здагадацца,

Як не хочацца мне ухадзіць!

— Максім Багдановіч? — усміхнулася Іна.

— Ён.

— I тут няма ніякага нацыяналізму!

— Які нацыяналізм! Тут — жыццё!

Іна зірнула на мяне ўжо не з усмешкай, а з нейкай глыбокай умольнасцю. Гэты позірк пранізаў маю душу, i я нечакана нават для самога сябе ступіў, абняў i прыпаў да яе вуснаў — Іна не проста саступіла доўгім пацалункам, яе губы былі паімкнёныя насустрач, узгарачаныя. Як адразу адчуў я, мужчына, яе пацалунак быў не сяброўскі, а поклічны, хмельны, ад якога дробна i, здаецца, гулка аж у скронях тропатна забілася сэрца, а сухая гарачыня хлынула ў твар. Я прытуліў яе да сябе. Іна спачатку нібы ўперлася кулачкамі мне ў грудзіну, а пасля мякка падалася, заплюшчыла вочы i закінула рукі мне на шыю. Я сашчаміў у далоні адну палавінку яе грудзей i адчуў, як таксама шалёна трапечацца яе сэрца. Яна адкінула галаву, адплюшчыла вочы, i я ўбачыў у ix зіхоткі блакітны бляск.

— Іна!

— Алік!

— Я люблю цябе паміма сваёй волі!

— А я люблю цябе сэрцам i душою!

— Я ўжо не магу без цябе, чуеш!

— I я.

Мы зноў пацягнуліся да вуснаў адно аднаго, доўга цалаваліся i туліліся целамі, а пасля, калі ўсё ў маёй свядомасці патуманела, я лёгка скрануў яе, зусім падатную, i апусціў на канапу. Мы леглі, па-ранейшаму ў абдымку, цалуючыся. Я даў волю сваёй руцэ, упершыню адчуваючы яе моцнае, тугое, пяшчотнае i гарачае цела, а пасля мы зблізіліся. Спачатку i я, i яна штосьці спрабавалі гаварыцьмармытаць, а затым яна нібы ў адчаі застагнала, i мы, абое не могучы стрымаць трымцення, цешыліся нашай блізкасцю. Але праз нейкі час — ацверазенне, сарамлівасць i калі не жах, то нейкі сполах ад таго, што ты ўчыніў.

— Ты застанешся тут,— прашаптала Іна, тулячы твар у маю шыю.— Ты не павінен пакідаць мяне адну.

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)