Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 44
Перейти на страницу:

...Зарыпеў у дзьвярах ключ, грымнула клямка.

- Выходзь! – Сяргей з цяжкасьцю падняўся на зацёклых нагах, выйшаў у калідор. Ліхтар ужо, здавалася, даваў даволі святла. – Да сьцяны! Рукі назад!

Зачынілі дзьверы ў “пенал”.

- Уперад! – Прайшлі ў канец калідора. – Да сьцяны!

Зноў рыпеньне ключа ў замку, грукат засаўкі і высокі, аж мурашкі па скуры, ськіргат завесаў.

- Заходзь! – Ззаду зноў ськіргат, грукат, рыпеньне.

Вільготная жывая цемра дыхае ўперадзе. Ад яе сьмярдзіць застояннай мачой. Сяргей пакрыху, выцягнуўшы перад сабою рукі, прасоўваецца ўперад.

- Асьцярожна! Не спатыкніся аб парашу. – Хрыплым барытонам папярэджвае цемра. Ногі Сяргея намацваюць унізе нейкі бар’ер. Гэта невысокі памост з дошак. На ім упокат шчыльна ляжаць людзі.

- Здымі абутак і сядай сюды, ля мяне. – Кажа барытон і бярэ Сяргея за руку. – Ну, братка, чым правініўся перад Савецкай уладай?

- Перад уладай – не. Так, даў па мордзе аднаму. НКВДзісту. – У цемры задаволена загаманілі:

- НКВДзі-істу! Ну ты і ўляпаўся!... Што, вось так проста, ні з таго, ні з сяго даў у пысу рыцару рэвалюцыі?

- Ну не так проста... Было за што...

Пакрыху, пакрыху – распыталі ўсё. Праз круглае акенца ў дзьвярах у камеру трапляе крыху сьвятла з калідора, і калі вочы прывыклі, Сяргей здолеў агледзецца. Ля дзьвярэй невялікі квадрат бетоннай падлогі, там абутак і драўляная кадушка з “вушамі” – параша. Астатнюю прастору займае драўляны насьціл, падняты над бетонам на вышыню калена. На насьціле варушыцца чалавечае месіва. Вольнага месца няма. Людзі, іх шмат, скурчыўшыся сядзяць, або ляжаць паклаўшы ногі адзін на аднаго. Большасьць па пас распранутыя – вельмі горача і вільготна.

- Кажаш – прыйшлі выганяць з кватэры? А кватэра твая, ці арандаваная?

- Як сказаць... Не, не мая... Я на фанернай фабрыцы працую... працаваў. І дом наш – уласнасьць Давыда Лур’е, гаспадара былога фабрыкі... Я і плаціў яму за кватэру. Аж пакуль летась ён не ўцёк, ну, калі таварышчы прыйшлі. З таго часу ня стала каму плаціць. Я, дурань, радаваўся – думаў так заўсёды будзе. Аж сёньня ўвальваюцца ў сініх фуражках: “Дваццаць мінут на зборы! Толькі лічныя вешчы!” І жонку мацаць!

- Пабілі моцна? – Спагадліва пытае гаспадар барытона.

- Косьці, здаецца цэлыя... Але ўсё цела баліць. І галава. І млосна мне. Тут вады няма? А то зараз званітуе.

Грыміць збоку ля сьцяны бляшаная накрыўка, і Сяргею падаюць кубак з цёплай вадой. Ад яе пахне жалезам. Астаткі вылівае на галаву. Так крыху лягчэй. Сяргей прымошчваецца сярод целаў і зноў, як у “пенале” ўпадае ў здранцьвеньне. Гэта і сон і не сон. Сяргей чуе, як навокал храпуць, кашляюць, размаўляюць людзі, перыядычна хтосьці падыходзіць да парашы, і тады вочы выядае едкая хваля. Ад ляжаньня на голых дошках нямее цела, прыходзіцца варочацца, непакоячы суседзяў...

...Вішчаць дзьверы, у праёме постаць: “Кахнюк! Васкалей! За пайкай!” – Двое борзьдзенька ўскокваюць, пераступаючы праз ляжачых спускаюцца з памоста, абуваюцца і зьнікаюць. Праз дваццаць хвілін заносяць у камеру вялізны бак, вешаюць на цьвік у сьцяне газавы ліхтар. Выносяць парашу.

Бляшаных місак на усіх не хапае. Ядуць па чарзе. Урэшце Сяргею перадаюць міску нейкай мутнай вадкасьці з пахам гнільля, і драўляную лыжку. Лыжка без ручкі, і каб зачарпнуць прыходзіцца мачаць у вадкасьць пальцы.

- Ты ня думай, што цябе хутка адпусьцяць. – Вучыць Сяргея Парамон, што з барытонам. – Як яно будзе, адзін Бог ведае, а калі чакаць, што вось-вось адпусьцяць – сэрца сабе парвеш. Лепей думай, што гэта, братка, надоўга. Што няма ў цябе ні жонкі, ні сына. Цяжка сябе ў гэтым пераканаць, але ты імкніся. Тады можа і здолееш сябе зьберагчы. На допыты пачнуць цягаць, то трымай язык на кароткай шворцы. Невядома, што табе шыць будуць, але ж будуць. Ніякіх прозьвішчаў не называй. Калі будуць казаць, што ўсё пра цябе ведаюць – не вер. Могуць знайсьці знаёмых, распытаць пра ўсялякія дробязі – ну, калі, дзе, зь кім, напрыклад выпівалі, аб чым гутарылі. А потым скажуць табе: “Мы ўсё ведаем. Вось такога і такога ты з такім і такім піў там і там, казаў тое і тое. Мы ведаем, што ты удзельнічаў у такой і такой арганізацыі. Мы ведаем. Мы толькі хочам, каб ты сам гэта пацьвердзіў, каб упэўніцца ў тваёй шчырасьці...” Ты і пачнеш... пацьвярджаць у шчырасьці. І сам не заўважыш, як распавядзеш тое, пра што лепей бы маўчаць.

- Ды я на самой справе акрамя, што таму па барадзе заехаў, нічога кепскага...

- Нічога, дык нічога... Я так, тэарэтычна... На ўсялякі выпадак. Або пачнуць з табою таргавацца: “Ты нам усё расказваеш, а мы паклапацімся, каб вырак быў як мага лягчэйшы” – Ня вер! Як толькі штосьці распавядзеш, падпішаш – забудуцца пра ўсе свае абяцанкі. Гэтак сама могуць прымусіць слухаць, што тут у камеры робіцца і ім дакладваць. Вунь тыя, Кахнюк з Васкалеем, - Парамон нахіляецца да сяргеевага вуха, - кожны раз як парашу вынясуць, ці за пайкай сходзяць – тытунём сьмярдзяць. За што іх там турэмшчыкі тытунём частуюць? Во-ось! Думай!

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)