Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 332
Перейти на страницу:

Каб не кінулася ў нядобрыя вочы іх выгляд і валізкі, гэта калі вярталіся ўжо з продажу, пераапраналіся ў срэбнае адзенне, вымазваліся ў бруд, маглі і ў нечыстотах пакачацца, каб адпрэчыць ад сябе зладзееў ды бандытаў. Перавязвалі штаніну ўнізе, кідалі ў два “мяхі” перавязаныя шпагатам пачкі трох-, пяці- і дзесяцірублёвых банкнотаў. Забіраліся на самыя верхнія паліцы вагонаў, і не злязалі адтуль, пакуль састаў не прыбываў да самых Калінкавічаў…

Аднойчы і сапраўды крушнічане сустрэлі Хурса на піцерскім рынку. І ўбачыў яго Зюнік Кашаед, блізкі родзіч бабы Настазі, ляснік.

– Ён падышоў да мяне на рынку, пытаецца, колькі мае грыбы каштуюць, – апавядаў ён бабулі. – Я аслупянеў ад нечаканасці, не магу нічога адказаць. Толькі і спытаўся ў яго: «Міхась, чаго гэта ты тут апынуўся, які злыдзень цябе ў гэты край запёр?» А ён здзіўлена паглядзеў на мяне: “Вы ошиблись, никакой я ни Михась, а Порфирий...» І размаўляў ён ужо не па-крушніцку, а на расейскі манер...

Баба Настазя ўздыхнула:

– А мо то зусім і не ён, мо ты і абазнаўся...

– Ды ён гэта, ён, баба Настазя, і голас яго, і бародаўка каля носа, і вочы яго – розныя і шэрыя... Праўда, зарос вельмі, барада грудзі закрывае...

У Хабараўску быў родны брат Зюніка – Валянцін, грыбы туды вазіў. Тую ж гісторыю апавядаў у вёсцы – бачыў там Хурса, падыходзіў да яго, але загаварыць не асмельваўся, як хто не дазваляў тое рабіць. Ва ўсіх было недаўменне – як у двух гарадах адначасова мог знаходзіцца адзін і той жа чалавек? Праўда, хабараўскі Хурс, знаёмячыся з нейкім чалавекам, назваўся Даніілам.

А з цягам часу мы і зусім забыліся на яго.

Але мне ён глыбока запаў у душу, таму не-не ды і напамінаў пра сябе. То прысніцца, то пачуецца побач яго ціхі голас, а то ў гарадскім натоўпе ўбачу – ці то падобнага на яго чалавека, а мо і яго самога…

Гэта потым ужо, калі паступіў вучыцца ў мастацкую акадэмію ў горадзе на Няве, а пасля, як скончыў навучанне і збіраўся вяртацца ў свае родныя мясціны – на Палессе, – убачыў яго на наберажнай. Ён стаяў, абапершыся локцямі на бетонны ўзвышак, задумліва глядзеў убок Ісакіеўскага сабора. На ім быў шэры плашч да пятаў, як і некалі пінжак, без галаўнога ўбора, ссівелы, але не пастарэлы.

– Вы – Міхась Пятровіч? – я стаў побач, адчуваючы прыліў незвычайнай радасці ад сустрэчы.

Ён прымружыў вочы, паглядзеў скрозь мяне, адвярнуўся і пакрочыў па наберажнай. Хурс, калі гэта быў ён, ніводнага разу не азірнуўся, не спыніўся, і праз хвіліну растварыўся ў неўскім шызым тумане… У тое, што абазнаўся, не верылася. У дадатак да ўсяго, пад раніцу ён прысніўся. Моўчкі глядзеў на мяне, пасміхаючыся чамусьці. У руках трымаў маленькую, з тым жа памерам, што і ў школе, Евангелле з чорнымі вокладкамі.

…А праз нейкі час прыехаў у свой Мазыр – горад на Прыпяці. Рэжысёр народнага тэатра Міхась Колас узяў мяне мастаком-афарміцелем. Мы з ім сябравалі. Ён ставіў спектакля “Людзі на балоце” па рамане Івана Мележа. Падрыхтаваўшы неабходныя дэкарацыі, чым Міхась застаўся задаволеным, я адпрасіўся ў яго на тыдзень адпачыць, падыхаць паветрам сваёй роднай вёскі.

Мая бабуля пачувала сябе няблага, толькі хіба зрок пачаў падводзіць. Да стогадовага юбілею ёй заставалася ўсяго нічога.

– Надоўга, унучак? – пацікавілася бабулечка, гледзячы блакітнымі вачыма на мяне. Вочы яе, як і заўсёды, былі блакітныя-блакітныя, быццам кавалачкі неба, а пагляд дабразычлівы і цёплы, голас ціхі і лекавы.

– На тыдзень, бабуля, аж да наступнага панядзелка...

– Ото добра, ото файна, – абрадавалася яна. – Акурат на грыбы прыехаў, сёлета іх – хоць касу закладвай.

– Вось заўтра раніцай і адпраўлюся ў лес.

Гаварылі мы з ёй доўга, недзе за поўнач лёг спаць.

…Падхапіўся ранічкай, калі толькі-толькі пачало развідняць. Нагбом выпіў кварту малака, выйшаў на вуліцу. Ля парога мяне чакаў вялізны кашэль – сплецены з сасновай дранкі. Закінуўшы вочапку на плячо, паспяшаў агародамі да лесу. Нешта крыкнула баба Настазя наўздагон, стоячы на парозе сенцаў, але я не разабраў слоў – мне чуўся ўжо голас лесу, па якім я засумаваў, які сніўся і клікаў да сябе…

Лес – гэта мая слабасць і нават хвароба. Але гэта – тэма асобная. Пра лес магу расказваць гадзінамі і не стамляцца. Магу начаваць і жыць у лесе, адчуваючы сябе там сваім.

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)