Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 379
Перейти на страницу:

– А адкуль табе вядома пра гэтую планету? – падзівіўся я і пільна зазірнуў у яе вочы – адкуль дазналася?

Яна рассмялася:

– З тваёй кнігі і даведалася. Прэзентацыя якой была ўчора.

– А-а, – заківаў я галавой, – я і забыўся…

Хаця, калі прызнацца, я не памятаў, ці пісаў у вершах пра Ахутавану. Значыць, забыўся, якія складаў вершы…

– Дзякуй табе за тое, што ў цябе ёсць такая цудоўная планета!

Далібог голас Яніны!? І вочы яе! Яе!? Як такое можа быць, Божа? Звар’яцець можна. Як хто здзекваецца з мяне.

– Усё, дарагі! Я пабегла! Сняданак на стале. Бывай!

І выпырхнула птушкай з хаты, такая лёгкая і мройная, як з паветра сатканая. Чуў потым, як абцасікі яе туфляў адбівалі па бетонных прыступках нейкую знаёмую мелодыю… І здавалася, што я чуў яе часта і да гэтага, і ў душы было хваляванне, калі я чуў тое…

Не вытрымыў, падняўся, адхінуў жоўтую фіранку і глядзеў на дарогу. Гаспадыня кватэры лёгка і хутка крочыла па асфальце. Як плыла ў запаволеным рытме… Азірнулася – як ведала, што я буду праводзіць позіркам, – памахала рукой, паслала паветраны пацалунак. Я адказаў ёй тым жа.Толькі цяпер я агледзеў яе жытло. Звычайная аднапакаёўка. Акурат такая ж, як і ў мяне, толькі неяк “навыварат”, як у люстэрку. У мяне ложак стаяў амаль каля акна, у яе ж – каля сценкі. І шафа іншая, і кнігі іншыя, і малюнкі на сцяне…

І пры гэтым нешта было блізкае і роднае, адчуванне было такое, што я тут, ці недзе ў іншым месцы, бываў не адзін раз, і было мне хораша і соладка ў такой утульнасці… Пахі ж і аўра кватэры напаміналі пра шчымліва-салодкае і напаўзабытае, якое прайшло паўз мяне, скрозь мяне, пранізала і пакінула на сэрцы ці то рубец-ранку, ці то светлую адмецінку…

Як той невядомы мудрэц казаў – і хочацца, і колецца… Так і цяпер у мяне: і пакідаць утульнасць не хацелася, і клопаты неадкладныя клікалі да сябе. А было сараматлівае жаданне-пажаданка заваліцца зноў у ложак, заплюшчыць вочы – і ляжаць так цэлы дзень – ляжаць-ляжаць-ляжаць, – і ні пра што не думаць, выкінуць усё лядайкае са сваёй галавы – розныя клопаты і трывогі, а толькі чакаць-мроіць, калі прыйдзе-вернецца з працы Таццянка, калі абдасць гарачым полымем неўтаймаванага кахання і ахіне сваім пяшчотным крылом, прымусіць забыцца пра ўсё-усё на свеце.

І тады ж нарадзіліся нечакана і міжволі прошана-няпрошаныя радкі:

Цалую твае грудзі, цалую твае вочы…

На душы, адчуў, стала лёгка, павесялелым чалавекам пачаў я пачувацца, светлы настрой падымаўся ўсё больш і больш.

Нейкі цяжар і недаўменне спалі з мяне, і тады новая прыйшла да мяне палёгка.

“Чараўніца Таццяна, няйначай, – адзначыў пра сябе, ідучы на кухню, каб прыгатаваць кавы ці гарбаты. – Калі і бывае чалавек шчаслівы, то толькі ў такія імгненні…”

Кава яшчэ больш падбадзёрыла, настроіла на бадзёры і дзелавы лад. На падваконніку ляжаў агульны сшытак у зялёнай вокладцы. Захацелася прадоўжыць верш, які нараджаўся ўва мне, прасіўся на волю:

Цалую твае грудзі, цалую твае вочы… такога больш не будзе, не будзе такой ночы, – вар’яцкай і салодкай, пякельнай і віхурнай, і доўгай, і кароткай, адзінай, непаўторнай… Бо дзе ж такое ў свеце – такое й не прысніцца: сярэдначы – памерці, а з сонцам – нарадзіцца…

7.

… І дзень, і два, і тры праляцелі як адзін дзень, як адно імгенне, як усё роўна знічка чыркнула па краі неба і патухла ў бясконцым акіяне прасторы…

На маім стале ляжала чорненькая каробачка – далькажык ад Саямы. Ніхто не падаваў мне ніякіх сігналаў. Я ж сам не набіраў яго – не хацеў прыспешваць падзеі, тым больш была дамоўленасць, што ён першы падасць голас.

І на чацвёртую ноч, пад раніцу, калі пасля бяссоннай ночы мяне нарэшце ахапіў глыбокі сон, забулькацеў над вухам сігнал– меладычна, нават пяшчотна, як бы просячы прабачэння за пабудку.

Я націснуў зялёную кнопачку.

І адразу пачуў знаёмы голас з далёкага паўвострава:

– Хопіць спаць, Антон сан!

Голас у Саямы вясёлы, як заўсёды, перамешаны на жарціках. Здавалася, ў яго ніколі ў жыцці не было цяжкіх і трывожных хвілінаў, што ўсё яго існаванне было сплецена толькі са светлых і мажорных колераў…

– Ужо не сплю, Саяма сан! Добры дзень!..

– І табе добрай раніцы, Антон сан! Выканаў тваю просьбу. Мне прыйшлося трошкі ўдасканаліць тое, што ты прасіў. Зрабілі Мухіко невялічкую аперацыю. Нейкі час яна праходзіла рэабілітацыю, цяпер паправілася, стала дужай і здаровай. Цяпер ёй ніякі верабей ці павук не зможа прынесці шкоду. Але пра ўсё яна табе раскажа сама, як прыляціць.

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)