Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 ... 245
Перейти на страницу:

Добі ніколі не зможа сказаць ім, хто ж паслаў яго ў склеп, але Гары ведаў, што бачыў ён сам: пранізлівае блакітнае вока глядзела з аскепка люстэрка. А затым прыйшла дапамога. У Хогвартсу заўсёды пададуць дапамогу таму, хто ў ёй патрабуецца…

Гары выцер рукі, не звяртаючы ўвагі на прыгажосць, якая распасціраецца за акном і на галасы астатніх, якія данасіліся з гасцінай. Ён глядзеў удалячыню, за акіян, на світанак, адчуваючы, што ён вельмі блізкі, значна бліжэй да разгадкі, чым калі б то ні было.

Шнар дагэтуль паколвала, і ён ведаў, што Вальдэморт таксама блізкі да мэты. Гары разумеў, і ў той жа час не мог зразумець. Яго нюх падказваў яму адно, а розум — абсалютна процілеглае. Дамблдор у галаве Гары ўсміхаўся, назіраючы за ім па-над пальцамі, складзеных быццам у малітве.

Вы далі Рону Дэлюмінатар… Вы зразумелі яго… Вы далі яму магчымасць вярнуцца…

І вы зразумелі Галахвоста… Вы ведалі, што было нейкае раскаянне, дзесьці ў глыбіні душы…

І калі вы ведалі пра іх… Што вы ведалі пра мяне, Дамблдор?

Няўжо я павінен ведаць пра Рэліквіі, але не шукаць іх? Ці ўяўлялі вы, як гэта будзе цяжка? Ці таму вы так усё ўскладнілі? Каб у мяне быў час распрацаваць план?

Гары стаяў нерухома, ашклянелымі вачыма гледзячы туды, дзе залаты прамень асляпляльнага сонца паднімаўся з-за гарызонту. Затым ён паглядзеў на свае чыстыя далоні і на імгненне здзівіўся, што сціскае ў руках рушнік. Ён паклаў яго на месца і вярнуўся ў хол. У той жа момант яго шнар пачаткаў пульсаваць, і затым у яго галаве гэтак жа мімалётна, як адлюстраванне страказы на паверхні вады, успыхнулі абрысы добра знаёмага яму будынка.

Біл і Флёр стаялі ў падножжа лесвіцы.

— Мне трэба пагаварыць з Грыпхукам і Алівандэрам, — сказаў Гары.

— Не, — адказала Флёр, — табе прыйдзецца пачакаць, ‘Ары. Яны абодва вельмі стомлены.

— Мне шкада, — сказаў Гары спакойна, — але гэта не можа чакаць. Мне трэба пагаварыць з імі зараз. Асабіста і з кожным асобна. Гэта тэрмінова.

— Гары, што, халера дзяры, адбываецца? — спытаў Біл. — Ты з’яўляешся тут з мёртвым дамавым эльфам, і ледзь прытомным гоблінам, Герміёна выглядае так, быццам яе катавалі, а Рон проста адмаўляецца распавядаць нам штосьці…

— Мы не можам распавесці, што мы робім, — сказаў Гары рашуча. — Ты ў Ордэне, Біл, і ведаеш, што Дамблдор пакінуў нам заданне. Мы не можам нікому аб гэтым распавядаць.

Флёр раздражнёна чмыхнула, але Біл не паглядзеў на яе, ён глядзеў на Гары. Яго твар ў шнарах быў абыякавым. У выніку, ён вымавіў:

— Добра, з кім ты жадаеш пагаварыць спачатку?

Гары вагаўся. Ён ведаў, што залежыць ад гэтага рашэння. Часу засталося мала, і трэба было вырашыць: Хоркруксы або Рэліквіі?

— Грыпхук, — сказаў Гары. — Спачатку я пагутару з ім.

Яго сэрца стукала так, быццам ён толькі што прабег кароткую дыстанцыю і пераадолеў неверагодна складаны бар’ер.

— Сюды, наверх, — сказаў Біл, паказваючы дарогу.

Гары падняўся на некалькі прыступак, перад тым як спыніцца і паглядзець уніз.

— Вы абодва таксама мне патрэбныя! — паклікаў ён Рона і Герміёну, якія выглядалі з-за дзвярэй гасцінай. Яны вышлі на святло, на іх тварах чыталася дзіўнае палягчэнне.

— Як ты? — Гары спытаў Герміёну. — Ты была цудоўная — выдумаць такую гісторыю, калі гэтая ведзьма цябе так мучыла…

Герміёна слаба ўсміхнулася, калі Рон злёгку сціснуў яе руку.

— Што мы збіраемся рабіць, Гары? — спытаў ён.

— Убачыце. Пайдзем.

Гары, Рон і Герміёна рушылі ўслед за Білам наверх, на маленькую пляцоўку з трыма дзвярамі.

— Сюды, — сказаў Біл, адчыняючы дзверы ў іх з Флёр спальню, вокны якой таксама выходзілі на мора, якое пералівалася золатам у прамянях світанку. Гары падышоў да акна, звярнуўся спіной да выдатнага краявіду і чакаў, склаўшы рукі на грудзі, адчуваючы, як паколвае шнар. Герміёна ўзяла крэсла побач з туалетным столікам. Рон сеў на яго падлакотнік.

З’явіўся Біл з маленькім гоблінам на руках, і пасадзіў яго на ложак. Грыпхук прамармытаў "Дзякуй" і Біл сышоў, зачыніўшы за сабой дзверы.

— Прабачыце, што выцягнуў вас з ложку, — сказаў Гары. — Як вашы ногі?

— Баляць, — адказаў гоблін, — але ўжо лепш.

Ён усё яшчэ сціскаў у руках Меч Грыфіндора і выглядаў даволі дзіўна — збольшага люта, збольшага хітра. Гары звярнуў увагу на жаўтлявую скуру гобліна, яго доўгія пальцы, чорныя вочы. Флёр зняла з яго чаравікі: яго доўгія ступні былі бруднымі. Ён быў не нашмат буйней дамавога эльфа. Яго купалападобная галава была значна больш чалавечай.

1 ... 152 153 154 155 156 157 158 159 160 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)