Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Вольга не паспяшалася забраць руку, а вось ён адцягнуў сваю, ведаючы, што прапаршчык у любую хвіліну можа разлучыць ix. Ужо, відаць, назаўсёды...
Прадчуваючы хуткае развітанне, Сяргей намагаўся як лепш запомніць яе, прагна азіраў, пакутуючы, што яна такая яшчэ маладая, прыгожая, несгіравядлівым лесам асуджана на такое цяжкае душэўнае глумление, на бясчасную трату маладосці.
— Усё! Хадзем! — спажыўшы іхнюю паўзу, крануў яго за плячук прапаршчык.
— Вольга,— адыходзячы сказаў ён тое, што думаў сказаць на развітанне,— калі што якое, ну, не... Праз два-тры гады выходзь замуж, няхай будзе ў дзяцей бацька...
— Сяргей! — падхапілася, закрычала Вольга, кідаючыся наўздагон, але рашучы прапаршчык тут жа штурхнуў яго з пакоя i зачыніў за ім дзверы.
З ім, з Сяргеем, застаўся толькі Вользін адчайны крык — усё, што звязвала яго з тым, вольным светам.
Пасля ён цалкам аддаўся ва ўладу тых, хто цяпер трымаў яго пад вартаю.
На трэці дзень яго аддалі ў іншыя рукі, i ўжо новы канвой, абмацаўшы яго i ягоныя сціплыя рэчы, спачатку павёў з сабою, а пасля павёз аднаго ў абабітай жалезам шэрай машыне. Везлі нядоўга. Высадзілі за знаёмым гарадскім вакзалам, дзе яго чакалі ўжо не меней дзесяці канваіраў з аўчаркаю. Пад іхнім пільным назіркам ён прайшоў метраў сто, а пасля залез у вагон з матавымі вокнамі.
Па доўгім калідоры, узбоч закрачаных «купэ» яго завялі ў самы канец вагона, у апошнюю невялікую камеру. Праз паўгадзіны пачалі заводзіць у вагон i іншых — мужчын, жанчын. Некаторыя з ix, нібы не зважаючы на сваю долю, жартавалі, смяяліся, яго, адзіночку-смяротніка, мусіць, не бачылі.
Ехалі яны, здаецца, сутак пяць ці шэсць. За гэты час канваіры часта выводзілі зняволеных з камер у туалет, дык тыя ўжо агледзелі яго; хто дапытваўся, за што ён асуджаны, хто спачуваў, а хто i пакепліваў: «Перадавай там, на небе, прывітанне ад нас усіх Богу!»
Калі ўрэшце кудысьці прыехалі, яго вывелі з вагона апошнім, аднаго пасадзілі ўсё ў такую ж абабітую жалезам i без акон машыну, завезлі ў двор змрочнага будынка i аддалі новай варце, якая пасадзіла яго ў невялікую, глухую, з маленечкім i высокім закратаваным акенцам камеру.
Ужо тут яму паказалі адказ на яго апеляцыю, дзе была адмова на яго памілаванне. Жыццё яго пасля гэтага пайшло пад адным спачатку вельмі трывожным, жахлівым, а потым даволі спакойным знакам калi i як будзе тое?
Ён сцінаўся, дзервянеў, калі яго выводзілі на кароткую прагулянку альбо вярталі з яе. Кожны раз чакаў хлёсткага стрэлу, балючага ўдару ў скронь альбо ў патыліцу i раптоўнай цемені. Недзе на другім тыдні пажылы таўсматы сяржант, завёўшы яго ў камеру, сказаў:
— Пасля кожнага шпацыру ўсё больш сівееш. Хутка будзеш як лунь.
— Скажыце, прашу я вас, калі ўжо тое будзе? — не толькі запытаў, але ўжо i папрасіў сам таго ён.
— Не спяшайся паперадзе бацькі ў пекла...— усміхнуўся той, пакідаючы яго аднаго, асуджаючы на яшчэ адну бяссонную ноч.
Гэты ж непрыступны, здаецца, задаволены жыццём i сабою таўсцюк старшы сяржант аднойчы сярод дня неяк нязвычна зайшоў у камеру i, ужо не калюча, а неяк дзіўна зычліва пазіраючы на яго, гарэзна шпурнуў яму на калені чужое паношанае цывільнае адзенне.
— Пераадзявайся, дарагі.
Сяргей нібы прыліп да ложка. Што — прыйшла для яго, бачыш, «дарагога», тая часіна? Але дзеля чаго пераапранацца?
— Усё ж шчаслівы ты чалавек...— нібы не верачы сам сабе, хітнуў галавою старшы сяржант i, бадай, упершыню за іхняе змушанае знаёмства ўсміхнуўся. Быццам добраму сябру.
Сяргей здранцвела пазіраў на яго кароткія тоўстыя ногі, выпхнуты жывот, на масіўны карак, на мардатыя, але трошкі бледнаватыя, нават азызлыя шчокі, на вузкія шэрыя вочы — акідваў позіркам усяго з галавы да ног i нічога не мог зразумець.
— Учора ты павінен быў пайсці на нябёсы...— сказаў той, хаваючы вочы.— Ды зусім нечакана сапсавалася прылада. А сёння прыйшла папера, каб вызвалілі цябе. Выходзіць, ты невінаваты...
Сяргей адчуў: млее. Не, не ад радасці. Ад крыўды, горычы, што не толькі зноў абзыўнуліся, але наваліліся на яго агромністым цяжарам.
— Эй!— напалохана крануў яго за плячук нечаканы дабрадзей.— Вазьмі сябе ў рукі, не звар'яцей ад шчасця...
Ён уздрыгнуў i, усё яшчэ не могучы адсунуць ад сябе тое, што трэба паадолець, прашаптаў:
— За што? Чаму?..
— Не зразумеў...— насцярожыўся старшы сяржант.
Як ні дамагаўся ад яго патрэбных яму слоў следчы
Сядых, як ні цяжка, нават невыносна было на судзе i пасля яго найбольш тут, але Сяргей ні разу не заплакаў. А вось цяпер не вытрымаў, здаўся, нават скарыўся — спачатку абмякла, заныла сэрца, штосьці зрушылася, не, не адтала, а закамянела ў свядомасці, а пасля затуманілася ў вачах, i нешта — відаць, сляза — апякло шчаку.