Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 187
Перейти на страницу:

— За што?— зноў ва ўсяго свету запытаў ён. Тут, у гэтым каменным мяшку.— Чаму?

— Вазьмі сябе ў рукі, дарагі,— зноў сваё паўтарыў старшы сяржант.— Павер, i я збіты спанталыку: першы раз такое за маю службу... Дык сапраўды шчаслівы ты...

Пасля гэты падабрэлы чалавек даў яму дакументы, грошы на дарогу, вывеў за вароты гэтай пагрознай будыніны і, паціскаючы на развітанне руку, пажадаў:

— Ну, будзь здароў. Жыві, як i ўсе...— I зноў усміхнуўся.— Ну, а нас не памінай ліхам. Нават выпі зрэдку за нас чарку...

У свой гарадок Сяргей вярнуўся на світанку.

Калі ноч стаяў у калідоры i ў тамбуры, курыў цыгарэту за цыгарэтай i пазіраў то на цёмны лес, то на дамы без святла, то асвечаныя вакзалы, пероны, шлагбаўмы, думаў: прыедзе — нейкі час, пакуль уднее, пасядзіць на станцыі. Не варта сутоннем заходзіць дадому: убачыць у двары альбо ў хаце Вольга — абамлее са страху.

Аж яго намер не ўдаўся: яго сустракалі. Вольга, цешча i Косця Стасюкевіч. Усе яны, нібы ведаючы, дзе якраз ён знаходзіцца, стаялі насупраць выхада. Убачыўшы ix, ён аж памарудзіў, быццам баючыся сыходзіць на тую зямлю, па якой хадзілі яны. Але калі яго падагналі ззаду, ён паволі, адчуваючы дрыготку ў нагах i руках, спусціўся з высокай падножкі.

Нязграбна, як чужымі нагамі, ступіў раз-другі, не зводзячы позірку з Вольгі. Але ці то святло далекаватага ліхтара было скупое, ці то нейкая тумановая павалока нацягнулася на зрэнкі — ён не мог пранікнуць позіркам у Вользіны вочы. Яна ж, хоць на дварэ ўбіраўся ў моц лістапад, у знаёмым яму светлым плашчыку, у белай шапачцы, вобмегам кінулася да яго, абхапіла за шыю.

Хоць даўнавата ўжо, з мая, не быў вось так блізка з ёю, але цяпер мігам зноў адчуў знаёмы пах яе валасоў, своеасаблівы, быццам малочны ці пасля цёплай пасцелі, водар яе крамянога цела. Толькі вось яе дотык быў іншы — адданы, пяшчотны, але i ў той жа час зусім не той, які бывае пасля разлукі, па-свойму стрыманы, нібы мацярынскі.

— Сяргейка!— арошваючы яго твар слязьмі, абцалавала яго шчокі, павекі i вусны Вольга.— Сяргейка мой мілы i дарагі!..

Расхваляваная, узбуджаная, яна не давала яму варухнуцца, пазбаўлялася ад горычы i заадно радавалася:

— Любы мой! Адзіны! Самы-самы лепшы на свеце!

Ён бязвольна прымаў гэтую пяшчоту і, мусіць, ужо зусім не па-мужчынску плакаў. Бадай, яшчэ не ад радасці, а таксама, як i Вольга, ад горычы.

Неўзабаве Вольга схамянулася, абхапіла свае шчокі далоньмі.

— О, божа! Які ж сівы. Як снег, белы!

Гэты яе ўскрык нібы абудзіў яго. Ён выцер далоньмі слёзы са шчок і, мусіць, упершыню за апошнія месяцы ўсміхнуўся — можа, найперш ім, Вользе, цешчы i Косціку, раніцы, гораду, дожджыку, што вось заімжыў.

Спажыўшы момант, калі ён пачаў адтайваць душою, падышла поўная ў балоневай зялёнай куртцы цешча, пацалавала тры разы i прамовіла са слязьмі:

— Выбачай, сын. За ўсё...

У гэтую хвіліну ён сапраўды дараваў гэтай трошкі ганарлівай кабеце за ўсе яе папрокі, знявагі. Ужо валодаючы сабою, зноў усміхнуўся:

— Забудзем старое, мама...

Цешча аж уздрыгнула, упершыню пачуўшы гэтае ласкавае «мама», шчыра i расчулена заплакала. Можа, i ад уцехі, што i яе дачка, i ўнукі могуць ужо смела пазіраць людзям у вочы, не саромецца i не пакутаваць.

— Віншую, што вярнуўся...— падышоў, паціснуў руку Стасюкевіч, цяпер у скураным чорным паліто, са знятым капелюшом.— I заадно даруй, што я такое падумаў пра цябе...

Сяргей моцным поціскам адказаў Стасюкевічу, з сумам бачачы, што той асунуўся, учарнеў, а пасля ўжо ў яго, у мужчыны, ціха запытаў:

— Знайшлі ўсё-такі забойцу?

— Скора пасля твайго суда зноў знайшлі згвалчаную i забітую... —прамовіў той.— Дык я i падумаў: не, штосьці тут не тое... Пайшоў да яе,— паказаў на сцішаную Вольту.— Кажу: хадзі, пішы ўсюды, каб лепш усё расследавалі. Вунь ужо трэцяя жанчына за год гіне. Значыць, ёсць нейкі злыдзень альбо злыдні, якія робяць сваё чорнае. Яе надта тут не паслухалі, адцерабіліся: маўляў, мы сваё ведаем i робім! Але калі напісала ў сталіцу i адтуль прыехаў следчы, дык той i раскапаў: трох, маю Ніну таксама, загубіў Вятроў з райсельгастэхнікі. Папаўся на чацвёртай, на міліцыянерцы, якая паспела аглушыць яго першая i начапіць наручнікі. Цяпер гэты маньяк, а заадно i следчы Сядых, які не аднаго чалавека ўжо звёў на той свет, цябе таксама ледзь не загубіў, арыштаваныя...

— Як усё, выходзіць, проста!..—уздыхнуў Сяргей.

— Не проста, сыночак...— выціраючы хустачкаю слёзы, пахітала галавою цешча.— Але дзякуй Богу, што ёсць на свеце справядлівасць!

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)