Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 148 149 150 151 152 153 154 155 156 ... 245
Перейти на страницу:

Нечакана срэбныя пальцы прыслабілі хватку. Здзіўлены Гары вывярнуўся і вызваліўся, працягваючы заціскаць рот Галахвоста. Ён убачыў, як маленькія вадзяністыя вочы падобнага на пацука мужчыны акругліліся ад страху і здзіўлення. Здавалася, ён не менш Гары быў узрушаны тым, што зрабіла яго рука, паддаўшыся раптоўнаму парыву літасці, і Галахвост пачаткаў дужацца яшчэ больш энергічна, быццам спрабуючы выправіць гэтую секундную слабасць.

— А гэта мы забярэм, — прашаптаў Рон, выдзіраючы палачку з іншай рукі Галахвоста.

У пазбаўленага палачкі, бездапаможнага, Пэцігру зрэнкі пашырэлі ад жаху. Яго погляд слізгануў ад Гары кудысьці ў бок. Пальцы яго срэбнай рукі непахісна рухаліся да яго ўласнага горла.

— Не…

Не задумляючыся, Гары паспрабаваў адцягнуць руку назад, але не было ніякай магчымасці яе спыніць. Срэбная зброя, якую даў свайму самому баязліваму служке Лорд Вальдэморт, абгарнулася супраць свайго ж бяззбройнага і бескарыснага ўладальніка. Пэцігру адплачваўся за ўласную нерашучасць, за імгненне жалю, і зараз гінуў прама на вачах у рабят.

— Не!

Рон таксама адпусціў Галахвоста, і разам, ён і Гары, спрабавалі спыніць металічныя пальцы, якія самкнуліся на глотцы Пэцігру. але ўсё было бескарысна: яго твар пачаў сінець

— Рэлашыё! — сказаў Рон, накіроўваючы палачку на срэбную руку, але нічога не адбылося; Пэцігру зваліўся на калены. У гэты момант Герміёна пранізліва закрычала наверсе. Вочы Галахвоста закаціліся на яго фіялетавым твару, ён тузануўся апошні раз, і зваліўся.

Гары і Рон пераглянуліся і, пакінуўшы цела Галахвоста валяцца на падлозе, яны пабеглі ўверх па лесвіцы назад у цёмны калідор, які накіроўваўся ў гасціную. Яны асцярожна пракраліся да прыадчыненых дзвярэй гасцінай. Адгэтуль ім добра было відаць Белатрысу, якая глядзела ўніз на Грыпхука, які трымаў у сваіх доўгапалых руках меч Грыфіндора. Герміёна ляжала ў ног Белатрысы. Яна амаль не варушылася.

— Ну? — спытала Белатрыса ў Грыпхука. — Гэта сапраўдны меч Грыфіндора?

Гары чакаў, затаіўшы дыханне, імкнучыся не заўважаць боль у шнары.

— Не, — адказаў Грыпхук. — Гэта падробка.

— Ты ўпэўнены? — задушылася Белатрыса. — Сапраўды ўпэўнены?

— Так, — адказаў гоблін.

Палягчэнне адбілася на яе твару, змяняючы напружанасць.

— Добра, — і пстрычкай палачкі яна зрабіла глыбокі парэз на твары гобліна, той з крыкам зваліўся да яе ног. Яна штурхнула яго ў бок.

— А зараз, — сказала яна з нотамі трыюмфу ў голасе, — мы паклічам Цёмнага Лорда!

Белатрыса адкруціла рукаў і кранула паказальным пальцам Цёмнай Пазнакі.

І у гэты момант Гары здалося, што яго галава раскалолася. Усё навакольнае яго знікла: ён быў Вальдэмортам, і худы чараўнік смяяўся, адкрыўшы свой бяззубы рот. Ён быў узвар’яваны тым, што яго паклікалі. Бо ён папярэджваў, каб яны могуць рабіць гэта, толькі калі злавілі Потэра. Калі яны памыліліся…

— Забі мяне! — патрабаваў стары. — Ты не пераможаш, ты не можаш перамагчы! Гэтая палачка ніколі не будзе прыналежаць табе…

Лютасць Вальдэморта залыгала яго праз бок: выбліск зялёнага святла напоўніў турэмны пакой, худое старое цела паднялося над ложкам, а затым, знежывелае, звалілася зваротна. Вальдэморт, вярнуўся да акна, з працай душачы свой гнеў:… Яны атрымаюць спаўна, калі высвятліцца, што паклікалі яго, не маючы досыць важкай на то прычыны...

— Лічу, — сказала Белатрыса, — мы можам пазбавіцца ад бруднакроўкі. Грэйбэк, забірай яе, калі жадаеш.

— НЕЕЕЕЕЕЕЕЕ!

Рон уварваўся ў гасціную; Белатрыса здзіўлена азірнулася і навяла на яго палачку, але….

— Экспеліярмус! — зароў Рон, нацэліўшы на Белатрысу палачкай Галахвоста. Палачку, якая выляцела з яе рукі злавіў у паветры Гары, які ўбег у пакой следам за Ронам. Люцыюс, Нарцыса, Малфой і Грэйбэк звярнуліся адначасова. Гары закрычаў:

— Ступефай!

І Люцыюс Малфой адляцеў у камін. Агністыя бруі заклёнаў Драка, Нарцысы і Грэйбэка ляцелі ў Гары; ён кінуўся на падлогу, і пракаціўся за канапа, каб схавацца ад іх.

— СПЫНІЦЕСЯ АБО ЯНА ПАМРЭ!

Цяжка дыхаючы, Гары вызірнуў з-за боку канапы. Белатрыса падтрымлівала Герміёну, і прыставіла кароткі срэбны нож да горла дзяўчыны.

— Апусціце вашы палачкі, — прашаптала Белатрыса. — Апусціце або мы ўсё ўбачым, наколькі брудная яе кроў!

Рон стаяў нерухома, сціскаючы ў руцэ палачку Галахвоста. Гары выпрастаўся, Трымаючы палачку Белатрысы.

— Я сказала апусціць іх! — завішчала Белатрыса, прыціскаючы нож да горла Герміёны: Гары ўбачыў, як пад лязом на скуры выступілі кропелькі крыві.

1 ... 148 149 150 151 152 153 154 155 156 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)