Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 189
Перейти на страницу:
«Надзея Саўчанка стала ўкраінскай Жаннай д’Арк»

2 сьнежня 2015

Іна Студзінская, Менск

«Украіна будзе вольнай, свабоднай, незалежнай. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві», — заявіла нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, перадаючы ва ўкраінскую амбасаду кнігі і ліст для Надзеі Саўчанкі.

2 сьнежня ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч перадала для ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая цяпер у расейскай турме, свае кнігі «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі» і «Чарнобыльская малітва», а таксама ліст да яе.

Сьвятлана Алексіевіч назвала Надзею Саўчанку «ўкраінскай Жаннай д’Арк» і выказала словы павагі і ўдзячнасьці:

«Я вельмі захапляюся Надзеяй Саўчанкай, гэта чалавек, які абараняе сваю радзіму, сапраўдны салдат. Асабліва гэта зразумела ў Беларусі, дзе была партызанская вайна, калі велічэзная дзяржава навальваецца на іншую дзяржаву, менш падрыхтаваную да вайны. Тады ўсё залежыць ад мужнасьці асобных людзей, ад самаахвярнасьці. Зразумець гэта складана ў мірны час. Я разумею, як гэта няпроста — сёньня паміраць. Тым больш, што ўкраінская армія аказалася непадрыхтаваная да такой маштабнай інтэрвэнцыі.

Хутчэй за ўсё, тыя мужчыны, якія яе захапілі, падумалі, што яна проста баба. Я сама была на вайне ў Афганістане, калі пісала кнігу „Цынкавыя хлопчыкі“, і ведаю, як мужчыны ставяцца на вайне да жанчыны — крыху высакамерна. Яны думалі, што гэта баба, а Надзея аказалася ўкраінскай Жаннай д’Арк. Гэта сымбаль барацьбы ўкраінскага народу».

Народнага дэпутата Ўкраіны, лётчыцу Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве двух супрацоўнікаў расейскага тэлебачаньня, якія летам 2014 году нелегальна знаходзіліся пад Луганскам і трапілі пад артылерыйскі абстрэл. Саўчанка абвінавачаньні адмаўляе.

Што будзе далей з Надзеяй Саўчанкай, які лёс яе чакае — прадказаць цяжка, мяркуе Сьвятлана Алексіевіч:

«Гэта залежыць ад міжнароднай каньюнктуры — ці яе памяняюць на кагосьці, ці проста адпусьцяць. Гэта цяпер незразумела, як незразумелая і геапалітычная мапа ў сьвеце, якая мяняецца кожны дзень. Вось Сырыя і ні з пушчы ні з поля Турэччына раптам сталі ворагамі. Расея цяпер апынулася ў коле ворагаў, і гэта знаёмая формула для Расеі.

Надзя — карта ў гэтай гульні, невялікая, але сур’ёзная карта. Яна паводзіць сябе так, што гэта каштуе ёй жыцьця, я ведаю, як яна галадала, я памятаю яе першы допыт — гэта была неймаверная годнасьць!

Я сама напалову ўкраінка, у мяне маці ўкраінка, я вельмі рада, што ўва мне цячэ ўкраінская кроў. Я нядаўна была ва Ўкраіне, была на Майдане, я бачыла гэтых людзей, я схіляю галаву перад Нябеснай сотняй. Гэта героі, гэта людзі, якія былі гатовыя памерці за сваю краіну. Я мела вельмі шмат сустрэчаў з маладымі людзьмі і бачыла гэтыя палымяныя вочы, жаданьне пабудаваць новую краіну. Гэта ўсё складаецца ў мяне ў адзіную карціну, што Ўкраіна будзе вольнай, свабоднай, незалежнай краінай. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві...

Я бачыла, як рэфрыжэратары развозілі па Ўкраіне загінулых герояў, украінскіх салдат. Як беглі да дарогі жанчыны, дзеці, мужчыны станавіліся на калені ўздоўж дарогі — я пра гэта і цяпер бязь сьлёз не магу гаварыць. Што б там ні казалі пра карупцыю, Расею, няўменьне Ўкраіны процістаяць, адсутнасьць моцнай баяздольнай арміі, якую раскралі, іншыя праблемы — але было адчуваньне, што гэта народ».

Украінскія дыпляматы ў лістападзе перадалі нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч кнігу ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі «Сильне ім’я Надія». Легендарная ўкраінка ў знак павагі да Алексіевіч напісала: «Любити свій народ, свою Батьківщину, людей і залишатися людиною!»

Сьвятлана Алексіевіч сказала, што кнігу Надзеі Саўчанкі, якую тая напісала ў вязьніцы, яна прачытала і была вельмі ўражаная:

«Мне вельмі спадабалася, што ў кнізе Надзея такая, як у жыцьці — там усё ёсьць. Яна перадала дух армейскага побыту, годнасьць, пагарду да катаў. Чым страшная таталітарная сыстэма, як цяпер кажуць, — Бэрыі і Сталіна? А хто пісаў даносы, хто ахоўваў, хто зьбіваў ахвяраў, зьдзекаваўся, судзіў? Ёсьць мільёны маленькіх катаў. І гэта яна вельмі добра паказала — наколькі зло банальнае, наколькі яно пранізвае ўсё жыцьцё. Такіх людзей, як Надзя, ня вельмі шмат. І тое, што яны ёсьць, — гэта ратуе нашу агульную годнасьць».

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)