Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 189
Перейти на страницу:

Праблема ў тым, што любая з гісторыяў Сьвятланы Алексіевіч кранае і цаляе ў цябе чулым словам значна больш, чым проза Левенталя. Таму што гісторыі ён стварае прыкладна так: «... чарада не падзей нават (якія ж гэта падзеі; размазьня адна), а чыстага, дыстыляваная жаху, — менавіта яна, мяркуючы па ўсім, і падштурхне Машу да думкі пра тое, што — зноў жа: гэта не была думка, гэта было прыцягненьне зямлі для ядра, якое ляціць (прывітаньне Стопарду) зь Пізанскай вежы, пэўная зьнешняя непазьбежнасьць таго, што — ёй трэба як мага хутчэй нарадзіць дзіця». Зразумела, што дакладнасьць і выразнасьць Алексіевіч такога пісьменьніка можа ўсур’ёз спалохаць.

Гэта, і праўда, самы просты шлях — абвінаваціць аўтара, які працуе ў жанры verbatim, у тым, што ён нічога ня робіць — толькі запісвае.

Але Алексіевіч ня проста запісвае — стварае поліфанічны гул галасоў, скрупулёзна камбінуючы, будуючы кампазыцыю трагедыі. «У сапраўднай трагедыі гіне не герой — гіне хор», — пісаў Бродзкі. Гэта можна было б паставіць эпіграфам да ўсёй яе творчасьці. Усе мы ведаем, што прыгожы кадар і нават добры актор — гэта не кіно, кіно — гэта шмат і шмат у чым рэжысэрскі мантаж, а ўжо дакумэнтальнае кіно...

Памятаеце, Адорна пытаўся: «Ці магчымая паэзія пасьля Асьвенціма?». Пасьля вайны, Афгану, Чарнобылю, краху краіны, якую многія лічылі сваёй? Адамовіч, Брыль, Калесьнік, Гранін разумелі гэтую праблему. Часам прыдумляць і прыкладаць ад сябе — проста няёмка: такія ўжо гісторыі, пра якія «літаратурна» ў нашым звыклым разуменьні гэтага слова ня скажаш. Таму нон-фікшн (у прыватнасьці, verbatim — жанр Алексіевіч) становіцца ўсё больш папулярны — і ў сусьветнай літаратуры, і ў тэатры, а постсавецкая прастора па-ранейшаму «паперадзе плянэты ўсёй».

Дадам: нобэлеўскія прэміі па літаратуры ў гэтым стагодзьдзі былі прысуджаныя Тэадору Момзэну (за «Рымскую гісторыю»), Анры Бэргсону (за філязофскія кнігі), Бэртрану Расэлу (за філязофію і публіцыстыку), Уінстану Чэрчылю (за мэмуары). Наўрад ці тады хтосьці галасіў, трасучы кулакамі: «А Бібліі б вы таксама не далі Нобэля, гэта ж нон-фікшн нібы?» — пытаецца наконт гэтага расейскі пісьменьнік Ігар Сьвінарэнка. Гратэск, але праўда.

Чаму дакумэнтальны фільм можа атрымаць галоўны прыз Канскага фэстывалю, а проза, створаная на дакумэнтальнай аснове, ня можа атрымаць Нобэля? Напэўна, таму што — стоп, увага, зноў Левенталь: «Нягледзячы на тое, што фармальна Алексіевіч і беларускі журналіст (аргкамітэт назваў яе беларускай пісьменьніцай), але піша (расшыфроўвае) яна на расейскай мове, і прэмію далі «у залік» расейскамоўнай скарбонкі — цяпер справа да нас дойдзе ня хутка».

Вось яно што: праціўнікі беларускага Нобэля могуць называць у якасьці прэтэндэнтаў чые заўгодна імёны — самых годных Петрушэўскай, Бітава і Іскандэра — але ўсё роўна прымяраюць карону на сябе. У тым сэнсе, што, эх, няхутка, глядзіш, я і не дажыву да Нобэля. Можа, і не дажыве...

Дарэчы, наконт «не дадуць сваім» — гэта няпраўда, нягледзячы на расейскамоўнасьць Алексіевіч. Паміж прэміямі Пастэрнаку і Шолахаву прайшло восем гадоў, паміж прэміямі Шолахаву і Салжаніцыну — пяць. І гэта ўжо ня кажучы пра тое, што беларускі пісьменьнік — зь іншай краіны. Цікава, што б яны казалі, калі б на прэмію прэтэндавалі расейскамоўныя Марыям Петрасян (Армэнія), Алена Бачарышвілі (грузінка, якая жыве ў Канадзе) і Міхаіл Шышкін, які жыве ў Швэйцарыі? Думаю, было б менш прэтэнзіяў. Таму што яны ня «нашы», а Алексіевіч, якая пісала пра дзьве вайны, павінна быць «наша, руская, раз беларуска», ажно вось думае і піша не па-нашаму. Тое, што «рускі» і «беларускі» для сьвядомасьці абывацеля адно і тое ж — гэта чакалася. Нечакана, што сынонімамі іх лічыць частка літаратурнай эліты.

Алексіевіч — спадкаемца некалькіх школ: зусім ня толькі расейскай клясыкі, але і беларускай франтавой прозы, і заходняй экзыстэнцыяльнай літаратуры. Вось дзьве апошнія часткі сынтэзу і раздражняюць. Для пуцінскага «рускага сьвету» Беларусь па-ранейшаму частка Расеі. «Малодшы» брат — здраднік «старэйшага». А Захад — вораг апрыёры.

Адсюль прэтэнзія № 3. Русафобія

Вось што піша сустаршыня Саюзу пісьменьнікаў Расеі Ўладзімір Крупін: «Нобэлеўскую прэмію заўсёды ўручаюць у сьвятле палітычных матываў... Заслужана ўручылі Нобэля толькі Шолахаву, дый тое з-за таго, што спалохаліся савецкіх ракет на Кубе... Прэмію ўручалі Буніну за яго «Акаянныя дні», дзе ён лае Расею, Пастэрнаку ўручылі за іншадумства, а так ён слабенькі празаік і не высокага кшталту паэт». Мяркуючы па ўсім, Пастэрнака Крупін так і не знайшоў час прачытаць, але асуджае. А Буніну прэмія была ўручана з фармулёўкай «за строгае майстэрства, зь якім ён разьвівае традыцыі расейскай клясычнай прозы» і «за праўдзівы артыстычны талент, зь якім ён узнавіў у мастацкай прозе тыпова рускі характар». Сам Бунін лічыў, што яго ўзнагародзілі за «Жыцьцё Арсеньнева».

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)