Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 189
Перейти на страницу:

Дынько: Вы згадалі, што я параўновала вас з Лукашэнкам, але так і атрымалася, што калі раней Беларусь у сьвеце ведалі толькі праз Лукашэнку, то ўжо цяпер яе найперш будуць ведаць праз Сьвятлану Алексіевіч, як Вам у такім статусе?

Алексіевіч: Я яшчэ не абжыла гэты стан, яшчэ пра гэта ня думала. Гэта фізычна вельмі цяжка. Вось гэтая пастаянная публічнасьць.

Дынько: Якой была б краіна, калі б Вы былі прэзыдэнтам?

Алексіевіч: Ва ўсялякім разе я б пастаралася, каб грамадзтва прыйшло ў рух. Ёсьць жа прыклад Сынгапуру, калі прыйшоў адзін чалавек, асоба. І першае што ён зрабіў — адукацыя, ён даў магчымасьць вучыцца. Ён змог саўладаць з карупцыяй. Праз 20 гадоў Сынгапур ужо не пазнаць. Гэта не «балота з камарамі», як было да таго. Я лічу, што трэба, каб грамадзтва прыйшло ў рух. Разумных людзей і таленавітых у нас хапае.

Галоўнае, што мяне найбольш засмучае, гэта тое, што ў вёсцы, дый ня толькі ў вёсцы, але і ў горадзе бедныя людзі ня могуць вучыць сваіх дзяцей. Гэта самае вялікае злачынства, якое робіць улада. Самае вялікае! І сельскія бібліятэкі, якія зьніклі. Урэшце ня ў кожнай вёсцы ёсьць інтэрнэт, вельмі мала ў каго ён ёсьць.

Вось наш патэнцыял — гэта новае маладое пакаленьне, якому трэба даць магчымасьць. Колькі я ежджу па вёсках, я бачу, як бацькі сёньня пакутуюць ад таго, што ня могуць вучыць сваіх дзяцей. А ўсе гэтыя патасныя рэчы — езьдзіць то на дрэвакамбінат, то на Салігорскі камбінат — гэта ня справа прэзыдэнта. Прэзыдэнт мусіць стратэгічна думаць.

Дынько: Вы сталі ледзь не «афіцыйным» ворагам аўтарытарных лідэраў на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы, чаму ў Вас няма страху? Вы не баіцеся?

Алексіевіч: У нас усяго можна чакаць. Калісьці я размаўляла зь Беразоўскім, і ён сказаў: «Расейскі капіталізм малады, злы і бязьлітасны». Гэта сапраўды так. Гэта напэўна ўваходзіць у рызыку, у нашу прафэсію. Трэба быць сумленным. Я нічога не кажу такога, што прыніжае гэтых людзей. Я проста спрачаюся, кажу, як я гэта бачу. Нам усім трэба не «великая Россия» і «вялікая Беларусь», а нармальная Беларусь і нармальная Расея. Нармальная краіна, дзе людзі з годнасьцю і спакойна жывуць.  Хаця варта прызнаць і тое, што я прыехала праз 10 гадоў, і не пазнала Беларусі. Калі едзеш па Беларусі, то вельмі зьмянілася вёска. Беларускі капіталізм не расквітнеў нахабным цьветам. Гэта трэба паставіць у заслугу Лукашэнку.

А я кажу, як я бачу. Са мной можна спрачацца.

Дынько: Ці тлумачыцца Ваша сьмеласьць тым, што Вы жанчына?

Алексіевіч: Не, вельмі шмат сьмелых людзей, якія кажуць сьмелыя рэчы. І ў нашай апазыцыі, якая разрозьненая і ўсё ня можа знайсьці аднаго лідэра, дастаткова моцных мужчын і жанчын у тым ліку. Мне вельмі падабаецца Караткевіч. Моцная жанчына. Як хутка яна абагнала нашых старых апазыцыйных лідэраў. Гэта сапраўды новая моцная фігура.

Дынько: Тое, што Лукашэнка 20 гадоў знаходзіцца пры ўладзе, гэта віна апазыцыі ці бяда?

Алексіевіч: Апазыцыя аніяк на гэта не ўплывае. Справа ў нашым народзе і яго гісторыі. У гэтым страху, які цягнецца на працягу стагодзьдзяў. Думаю, перакладаць усю віну на апазыцыю было б несумленна. Кожны з нас у гэтым вінаваты. Уся эліта. Чаму толькі апазыцыя мусіць несьці адказнасьць за тое, што з намі адбываецца? Гэта было б несправядліва.

Дынько: Вы распавядалі пра вашага аднавяскоўца Пятра Сільвестравіча, які вельмі любіць Лукашэнку і перакананы, што той выяўляе яго памкненьні. Дык, можа, сапраўды Лукашэнка — народны прэзыдэнт?

Алексіевіч: Гэта праўда. Ён (Лукашэнка. — РС) абсалютна крыштальна адлюстроўвае ўзровень нашага народу. Іншая справа, што нам усё ж патрэбны Вацлаў Гавэл. Чалавек, які ішоў бы наперадзе. Нельга ісьці на повадзе ў масавай сьвядомасьці. У нас ёсьць моцныя людзі. Трэба даць шанец грамадзтву прыйсьці ў рух, загаварыць, выбіраць. Тады і зьявіцца гэты чалавек. Яго нельга прызначыць.

Але я ўпэўненая, што калі б былі сумленныя і свабодныя выбары, калі б быў не ручны, а сапраўдны парлямэнт, мы б пабачылі абсалютна новых людзей — цікавых, моцных. Гэта без сумненьняў.

Іскра Алексіевіч па-новаму асьвеціць Беларусь

6 сьнежня 2015

Карл Гершман, Вашынгтон

Прызнаньне Нобэлеўскім камітэтам творчасьці Сьвятланы Алексіевіч дае нагоду глянуць сьвежым вокам на спадчыну камунізму ў краіне, якую часта называюць «апошняй дыктатурай Эўропы», лічыць Карл Гершман, прэзыдэнт Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED).

1 ... 155 156 157 158 159 160 161 162 163 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)