Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 148 149 150 151 152 153 154 155 156 ... 332
Перейти на страницу:

– А дзе ты яго вычытаў? – прыўзяўшы над вачмі акуляры, пільна паглядзеўшы мне ў вочы, пацікавілася класная.

– У нейкай кніжцы, – схлусіў я, – яшчэ ў другім класе…

– Не ведаю, Антон, не ведаю. Пагартаю свае слоўнікі, мо ў іх знайду адказ – тады і скажу.

Але яна не адказала мне і праз дзень, і праз тыдзень, і праз месяц. Мо забылася пра маё пытанне, а мо і не знайшла. З цягам часу я і сам паспрабаваў адшукаць тое слова ў даведніках і слоўніках. І – безвынікова. Нідзе яго не сустрэў. Можа яно прымроілася мне, альбо пачуў яго скажоным, не сапраўдным. І тады мне падумалася, што нехта паздзекваўся нада мною ў тым сне, таму паспрабаваў выкінуць яго са сваёй памяці. З цягам часу яно і сапраўды пачало сцірацца з маёй памяці. Але аднойчы зноў ноччу нехта спытаў ў мяне ў сне: “А ты адшукаў, што такое “грыдпіс”?”

Ты мне падаўся і не атэістам, і не веруючым, і ніводнай іскрынкі сумнення ці недаверу не ўбачыў у тваіх вачах. Адно незразумелую для мяне бясконцую глыбіню розуму, схаваную ад чужога вока тайну і мудрасць Сусвету і Чалавецтва, адкрыць якія і зразумець не мог ніводзін чалавек, які жыў на зямлі…

Мой мудры настаўнік!

Ты не быў і псіхолагам, ты нават, як мне падаецца, не быў нават і настаўнікам, школьным настаўнікам, які закліканы выхоўваць сваіх вучняў і сеяць у іх душах зерне “разумнага і вечнага”. Ты ніколі нідзе і нікому не зрабіў ніводнай заўвагі, не папракнуў у чым-небудзь і каго-небудзь. Мне тое было незразумелым. Здавалася, што цябе не хваляваў лёс чалавецтва, узаемаадносіны паміж людзьмі, якія далёка не ўсе былі пранізаны каханнем і любоўю. І ты бачыў тое, але ніводнай парады ці падказкі, як трэба сябе паводзіць сярод людзей, не вымавіў. Здавалася, што ты прыйшоў да нас з нейкага іншага сусвету, з другой цывілізаці і часу, забег на хвілінку ў наш зямны дом, не пытаючыся нават дазволу, каб праз імгненне зноў вярнуцца да сябе, на сваю планету, у сваё асяроддзе, дзе ты пачуваешся годна і натуральна.

І сёння, калі мінула ўжо ладна часу, у маёй памяці выразна адбіўся твой пагляд, поўны дабрыні і спачування, вінаватая ўсмешка, ціхі голас, павольны ўзмах рук, якімі ты імкнуўся абняць увесь зямны шар, каб забраць сабе ўсё адмоўнае і спакуслівае – войны і пажары, здрады і забойствы, недавер і злосць, прыродныя катаклізмы і хваробы… Позірк у цябе нейкі прыцягальны і цёплы, у твае вочы мне хацелася глядзець і глядзець, адчуваючы, як тваё душэўнае цяпло і дабрыня пераліваюцца ў маю істоту…

Настаўнік быў старэй за мяне. На трыццаць дзевяць гадоў старэй.

Што цікава – настаўнік заўсёды насіў з сабою Біблію. Яна была невялічкага памеру – як блакноцік. І ўмяшчалася ва ўнутранай кішэні пінжака. Трэба адзначыць пры гэтым, што пінжак ён насіў заўсёды адзін і той жа – шэры, быццам пашыты з апалага лісця, якое доўга ляжала пад восеньскімі дажджамі і слотай. І зімой, і летам. Ніхто не разумеў гэтага, нават пасмейвался над ім, амаль пальцам паказвалі. Але ён на тое не звяртаў ніякай увагі.

Дырэктар школы – Пятро Крупа – не раз гаварыў яму, што ў школу нельга прыносіць такую кнігу, даводзіў, што савецкія школьнікі не вераць у Бога, бо яны піянеры і камсамольцы.

– І яшчэ, – даводзіў дырэктар, строга гледзячы на настаўніка, – нашая краіна – атэістычная, а вам, здаецца, не да твару, савецкаму настаўніку, вадзіць сяброўства са Святым Пісаннем. Сярод педагогаў у нас няма вернікаў.

– А хто вам сказаў, што я веруючы? – паціскаў недаўменна плячамі Хурс. – Я і маліцца не ўмею, і ў храм не хаджу.

– Тады навошта вам гэты опіум народа?

– Каб даказаць маладому пакаленню, што Біблія – і ёсць сапраўды опіўм для нас, што яна затлумлівае нашы мазгі бязглуздзіцай.

Дырэктар яшчэ з большым недаўменнем паглядзеў на Хурса – смяецца, здзекваецца з яго? Носіць Біблію – і не верыць у Бога?

– У нас, слава Богу, царква аддзелена ад дзяржавы, – чамусьці пацвердзіў Пятро Міхайлавіч, не заўважыўшы пры гэтым, што сам падзякаваў Бога за аддзяленне царквы ад свецкай савецкай улады.

Пасля сваіх слоў Пятро Міхайлавіч браў у рукі Евангелле, учытваўся ў радкі, гартаў старонкі, – і тоненькая папера ледзь чутна шапацела ад дотыку пальцаў – быццам асенні вятрыска падварушваў апалае лісце.

Не адрываючыся ад старонак, ён падымаўся і ішоў у настаўніцкую. І ніколі Евангеліе Крупа не вяртаў, нават і не напамінаў пра яе. Але што было дзіўным – раніцай Хурс зноў прыносіў Евангелле ў школу. Да яго зноў прыходзіў у клас дырэктар, зноў казаў тыя ж словы пра атэізм, – і зноў забіраў з сабою Святое Пісанне…

1 ... 148 149 150 151 152 153 154 155 156 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)