Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Калі ж гаварыць пра ўнёсак уніі ў развіццё культуры беларскага народа, то яно было толькі адмоўным. Унія з’яўлялася хутчэй антынацыянальнай рэлігіяй. І сапраўды – усяго крок адзін заставаўся для таго, каб з беларусаў зрабіць палякаў. Пасля 1839 года да каталіцызму адышло больш як два мільёны беларусаў, якіх потым аўтаматычна запісвалі палякамі. І гэты працэс, на жаль, на тэрыторыі сучаснай Польшчы працягваецца і сёння: беларусы Беласточчыны захоўваюць сваю этнічную ідэнтычнасць дзякуючы толькі аднаму чынніку – праваслаўнаму веравызнанню. Тыя ж беларусы – а іх некалькі соцен тысячаў, – якія прынялі каталіцызм, ужо фактычна не адрозніваюцца ад палякаў. Гэта паказнік таго, што б было з усімі намі, каб… Яны размаўляюць па-польску, лічаць сябе палякамі і нават у пашпарце запісваюцца палякамі. Большасць з іх не вызнаюць сябе беларусамі і нават хаваюць сваё беларускае паходжанне, каб цалкам адпавядаць паняццю “польскі пан”.
Але пры тым нельга не адзначыць і наступнае. Усё ж нягледзячы на ўсё тое, што сказана вышэй, на ўсю супярэчлівую гісторыю ўніяцтва, былі ўсё ж часы, былі, калі менавіта ўніяты, магчыма, нават неспадзявана для саміх сябе, аказваліся абаронцамі беларускага народа, яго традыцый і мовы. І тое сталася, між іншым, тады, калі існаванне ўніі ставілася пад пагрозу яго знішчэння, а на беларускіх землях ва ўсю моц насаджалася так званая русіфікацыя. Тое адбывалася эпізадычна ў ХІХ стагоддзі і таксама ў наступным. І хаця масавага характару ў тыя часы ўніяцтва не набыло, усё ж тыя станоўчыя праявы грэка-каталіцызму ў Беларусі нельга не спамянуць і выдзеліць.
У заключэнне хачу сказаць, што Анатоль Бароўскі стварыў запамінальныя старонкі з жыцця слыннага нашага Кастуся Каліноўскага, пашырыўшы тым самым дыяпазон пазнання гэтай загадкавай і супярэчлівай асобы на абсягах Гісторыі і Часу. А я проста меў на мэце дадаць разуменне таго, як беларусы ставіліся да рэлігіі, да якой імкнуліся належаць канфесіі, якія ўскладаў надзеі кіраўнік паўстання на жыхароў Паўночна-Заходняга краю. І ўдзячны аўтару, што ён пагадзіўся ўключыць у кнігу, як дадатак, мае даследванні па гэтай тэме.
Анатоль Астапенка
навуковец, палітык, палітолаг, пісьменнік
Дамова на спакусу
Раман-фантасмагорыя
“Не бойся нічога, што табе належыць перацярпець.
Вось, д’ябал будзе ўкідаць з асяроддзя ў цямніцу,
каб спакусіць вас, і будзеце мець скруху дзён дзесяць.
Будзь верны да смерці, і дам табе вянок жыцця”.