Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 379
Перейти на страницу:

Я не рухаўся і быў як усё роўна нежывы, ляжаў крыжам на сене, ушыркі раскінуўшы рукі, падставіўшы небу самога сябе – для прасвятлення, для падзарадкі, для наталення нектарам Боскай энергіі.

Я ажываў, я нараджаўся, я прыляцеў з аблокаў і апусціўся на зямлю.

Калі ж сеў, схіліўшы галаву на грудзі, адчуў – страшэнная стома авалодала мною. Ведаў, што тое ненадоўга, на некалькі хвілінаў. А каб пазбавіцца ад рэшткаў слабасці, задраў уверх галаву, заплюшчыў вочы і з усяе сілы крыкнуў у неба:

– А-ааа-аааа!.. а-ааа-аааа!..

І мой крык патануў у мроіве дажджу, зглух у тугіх промнях, – яго ніхто і не пачуў…

Апошнія струмені амывалі мой твар, выраўнівалі, падганялі маю тэмпературу цела да той, што меў пастаянна кожны чалавек. Я ж таксама імкнуўся ім стаць, каб выканаць тое, што было мне наканавана…

Калі перастала бунтаваць мая душа, калі спыніліся дрыжыкі па ўсім целе, калі лёгкія ўвабралі ў сябе водар атавы, – у тое ж асамае імгненне і перастаў ісці дождж.

Мне падалося, што яго зусім і не было – сена, на якім я ляжаў, было сухое і пахкае, патыхала разнатраўем, а адзенне на мне адразу пасвятлела. Адзінае, што ад мяне ішла пара, – як ўсё роўна хто затушыў касцёр вадой.

– Цыганскі дождж прайшоў – ліў, ліў, а ўсё сухое, – стаяў каля мяне чарнявы вясковец – у ботах-гумовіках, з граблямі і віламі, мусіць, з Якубоўкі. – І ты, бачу, сухі…

Ён усміхнуўся, паглядаючы на мяне, потым прысеў побач, спытаў:

– Мо ў цябе, чавэла, закурыць ёсцека, га?

Я адмоўна пакруціў галавой. Яшчэ не было сілаў гаварыць, але і размаўляць з ім жадання вялікага не было – некага напамінаў мне сваім візглівым голасам, як што перашкаджала ў горле.

– А шкада, сваю “прыму” дома забыўся…

На плячо мне села шэрая муха.

Не зганяў яе, хаця ведаў дакладна, што гэта не Мухіко, а толькі родзічка яе, ды і дужа далёкая. Ад яе не сыходзіла ні сігналаў, ні гукаў, ні поклічу. Як і ад усіх мух, што лёталі побач з намі, з’ўлялася толькі раздражненне, што надакучвалі сваім гудзеннем… І тады ж падумалася: “Цікава, а дзе ж цяпер мая Мухіко? І што яна парабляе ў такі час? Што парабляе цяпер Яніна? На якіх шыротах і мерыдыянах яна праводзіць свае вопыты над тымі, іншымі, загадкавымі крылатымі стварэннямі?”

5.

Яніна, Яніна…

Не ўпісаліся мы ў нашае супольнае жыццё, не зразумелі адно аднаго. Яе прыцягвала біялогія, клеткі насякомых, раслінны свет. Стала кандыдатам біялагічных навук, яе запрашалі ў замежныя Акадэміі біялогіі – у Лондан, у Вашынгтон, – прапаноўвалі высокія пасады, самастойную працу па распрацоўцы яе тэмаў.

Невядома чаму, але Яніна зацікавілася мухай цэцэ, – шкодным стварэннем, якое – ці якая – у Афрыцы знішчае жывёл, ад чаго з голаду выміраюць цэлыя пасяленні і плямёны…

У яе была гатовая доктарская, у якой яна даказвала стварэнне (нават у штучным асяроддзі) антымухі на-на, якая здольна перамагаць муху-забойцу, і не толькі перамагаць, а і знішчаць яе.

Чаму яе прыцягваў Ніл, чаму яна зацікавілася флорай і фаўнай Егіпецкай ракі, насякомымі і птушкамі, – да цяперашняга часу ўцяміць не магу. Як і яна, мусіць… Кожны ж выбірае ў жыцці сваю дарогу, нават і не ўсведамляючы, куды яна потым выведзе – на бальшак, ці завядзе ў цянётны тупік…

Калі ж запрасіла да сябе Акадэмія навук Афрыкі, то яна адразу ж і згадзілася. І кандыдацкая, і доктарская былі напісаны на роднай мове. І патрабаванне да яе было такое, калі запрашалі да сябе, – навуковая праца павінна быць на роднай мове. А казаў жа галоўны вертыкальшчык, ён жа і Галвер, на сустрэчы з раённымі вертыкальшчыкамі ў цэнтры былой палітасветы Гомеля, што той, хто пішат і разгаварывает на беларускам языке, не спасобен, как правіла, нічаво дзелаць… А пераклалі ж працу Яніны на ангельскую мову, здзіўляліся, якая гэта цікавая і мілагучная мова. Цяпер Яніна стала галоўным кансультантам па барацьбе з мухай цэцэ…

То ж яна, выходзіць, па Ніле плыла, калі я званіў ёй, і за яе спіной звісалі ліяны. То ж не сабакі былі на дрэвах, як мне падалося, а малпы, якія пераскоквалі з галіны на галіну…

У душы ў мяне была вялікая радасць і нават гонар за маю, няхай і былую, жонку. Але ці існуюць былыя? Мусіць жа не, бо куды падзець успаміны, слодычныя ночы, падарожжы з ёю па розных мясцінах, а словы прызнання, а яднанне душаў… Хто іх разарве? Аніхто… І быў рады яшчэ за тое, што яна здолела знайсці ў сабе сілы і парваць са мною, каб выканаць прызначанае ёй Богам. Ведаю, наколькі цяжка далося ёй тое рашэнне…

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)