Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 332
Перейти на страницу:

Выходзіць, трэба брацца за пэўны гаспадарчы інструмент і ісці разам з братамі з-пад Варшавы ваяваць супраць маскалёў, узброеных, як мне думаецца, трошкі лепш. “Трошкі лепш” – іранічна сказана. Можа, браты з-пад Варшавы назапасілі процьму зброі, штуцэраў ды гармат, каб смела выступіць супраць узброеных грэнадзёраў-маскалёў? Косы і вілы – зброя? І зажывем мы тады, атрымліваецца, разам з польскім панам, ой зажывем… Але пры чым тады ў гэтым кантэсце Беларусь? Той жа Янка Запруднік робіць пасля цытавання гэтага месца зусім іншую выснову: “Лісты з-пад шыбеніцы” Каліноўскага сталі палітычным крэда беларускага нацыяналізму”. Нейкі дзіўнаваты нацыяналізм атрымліваецца.

Кніга, якую я згадваю, з’явілася ў 1993 годзе. Значыць, міф пра Каліноўскага ўжо існаваў і працягваў умацоўвацца і далей. А дзе ж яго вытокі? Захацелася мне выслухаць думкі тых людзей, што былі бліжэй да тых падзеяў, а, значыць, і болей ведалі пра тое, прынамсці, яшчэ не так папрацаваў “сапсаваны тэлефон”. Возьмем кнігу “Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов”. Аўтар – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч пачатку ХХ стагоддзя Фёдар Фёдаравіч Турук. Кніга выйшла ў 1920 годзе. Дарэмна я шукаў патрэбнага прозвішча ў гэтай кнізе. Пазіцыя Турука што да патрыятызму беларусаў сярэдзіны ХІХ стагоддзя блізкая да А.Н. Пыпіна (История русской этнографии. Т. ІV. Спб. 1892) які слушна піша: “Гэты патрыятызм быў “беларускі”, але сутнасць яго была польская. Ён быў беларускі па любві да тэрытарыяльнай радзімы, яе пейзажных і бытавых абставінаў, але ўсё жыццё беларускага народа разумелася з чыста польскага пункта бачання”. А адносна падзеі 1863 года Ф. Туруком сказана менавіта столькі, колькі было ў гэтых падзеях сапраўднага сэнсу: “Падзеі 1863 года закранаюць у значнай ступені народныя масы Беларусі, якіх польскія паўстанцы клічуць на барацьбу з рускім царызмам і да адстойвання царкоўнай уніі на іх роднай мове… абяцаючы ім у незалежнай Польшчы “роўнасць і брацтва сялянаў і шляхты”. Да слова сказаць, менавіта такім патрыётам Бацькаўшчыны быў і славуты наш зямляк, польскі маршал Юзэф Пілсудскі, сэрца якога пахавана ў Вільні.

Нічога не сказана пра асобу Кастуся Каліноўскага і ў творах знанага В. Ластоўскага, які лічыўся і лічыцца ці найгрунтоўнейшым даследчыкам гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Хто ж можа праліць святло на спрэчныя моманты? Звернемся да Максіма Багдановіча – генія нашай літаратуры. За аснову возьмем яго два тамы збору твораў. У артыкуле “Белорусское возрождение” адносна падзей, якія нас цікавяць, Багдановіч піша: беларуская мова выкарыстоўвалася ў тыя часы ў чыста практычных мэтах: «Польскія паўстанцы 1863 года у сваю чаргу (як адказ на дзяржаўныя расійскія выданні пра беларусаў, – А.А.) надрукавалі шэраг выданняў на беларускай мове. Такія “Мужыцкая праўда”, “Гутарка старога дзеда”. К. Каліноўскі выдаваў у Беластоку нават беларускую газетку “Hutarka”. Вось і ўсё! Максім Багдановіч вельмі грунтоўна ведаў беларускую гісторыю і напісаў нават шэраг арыгінальных артыкулаў. І калі ён абышоў маўчаннем дзейнасць Каліноўскага як нацыяналіста, то, відаць, і не было асабліва пра што гаварыць.

Або яшчэ возьмем адзін твор – пачынальніка беларускага руху пачатку ХХ стагоддзя Антона Луцкевіча. Для нас неаспрэчны аўтарытэт. Гэта ягоныя “Выбраныя творы”, выдадзеныя “Кнігазборам” у 2006 годзе. На старонцы 311 мяне чакаў сапраўдны сюрпрыз пад назвай: “Праўда аб “Мужыцкай праўдзе”! (Артыкул прыкладна 1932 года). Луцкевіч піша, маўляў, часта можна спатыкацца з заявай аб выданні К.Каліноўскім пад час паўстання газеты “Мужыцкая праўда”. “Заява гэтая да нядаўніх часоў паўтаралася і беларускімі адраджэнцамі, якія стараючыся выкарыстаць для сваёй акцыі ўсё, што гаварыла аб ранейшых праявах беларускага руху, вельмі даверліва аднесліся да гэтае запраўды ж рэвалюцыйныя звесткі”.

Луцкевіч раскрывае недасведчанаму чытачу праўду: “мы можам увачавідкі пераканацца, што газетай “Мужыцкая праўда” не была. Гэта быў папросту цыкл адозваў… – і нічога болей. Выходзілі яны неперыядычна і наогул з газетай не мелі нічога супольнага… змест жа адозваў меў на мэце падняць беларускае сялянства проці Масквы і здабыць ягоную прыхільнасць для “польскага ронду” (гэтак Каліноўскі збеларушчыў не вельмі ўдатна польскае слова “rzond” – урад).

1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)