Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 332
Перейти на страницу:

Агульнавядома, што гераізацыя Кастуся Каліноўскага распачалася яшчэ беларускімі савецкімі гісторыкамі як гісторыя пра выдатнага рэвалюцыянера, кіраўніка польскага паўстання супраць царызму ў 1863 годзе. Сцвярджалася, што ён стаў ахвярай рэжыму і быў павешаны на 26-м годзе жыцця. Але трэба прызнаць той факт, што рэвалюцыянераў такога кшталту ў Расейскай Імперыі было нямала. Чаму ж так высока ўзнятая гэтая фігура? Разгадка простая – ён і ягоныя сааўтары “Мужыцкай праўды” выкарыстоўвалі ў сваіх адозвах беларускую мову, праўда, у лацінскім алфавіце. І хоць, як вышэй падкрэслівалася, тое было зроблена дзеля практычнай мэты, можна нават сказаць, палітычнай, – таго і было досыць, каб залічыць Кастуся Каліноўскага да першых нацыяналістаў.

Падчас нацыянальнага адраджэння 1990-х гадоў гераізацыя Каліноўскага атрымала новы імпульс, набыла “другое дыханне”. Асабліва спрыяў таму яшчэ адзін міф – міф аб уніі як нацыянальнай веры. І вось тут прыйшліся дарэчы “уніяцкія заляцанні” да мужыкоў у “Мужыцкай праўдзе”. Хаця, як пішуць тыя самыя савецкія гісторыкі, Каліноўскі не верыў у Бога, з’яўляўся атэістам. Вось яно як здараецца насамрэч.

Ну і каб не заглыбляцца на вялікія глыбіні, каб не страціць асноўнай думкі, падсумуем тое, пра што мы гаварылі. Што б ні сцвярджалі гісторыі і некаторыя даследчыкі, але факт застаецца фактам – зроблены аналіз ставіць пад сумнеў значнасць унёска Каліноўскага ў справу адраджэння беларускага народа. Трэба ўсё ж аддзяляць зярняты ад плевелаў – аддзяляць рэвалюцыйную дзейнасць Каліноўскага ад яго дзейнасці як прыхільніка беларускай нацыянальнай ідэі.

Аднак… Аднак трэба ўлічваць час і палітычную атмасферу таго перыяду. Лёгка нам сёння кідацца ў крайнасці, абвяргаць ці падымаць на п’едэстал пакутніка рэвалюцыі. Нават тыя мізэрныя, на цяперашні час невялічкія нумары, хай сабе і не газеты, а адозвы “Мужыцкая праўда” – гэта адзнака зараджэння новага народа, новай нацыі і новай эпохі. Для беларусаў настаў той час, калі трэба было пераступіць парог, які раздзяляў “учора і заўтра”, настаў час фармавання беларускай нацыі. За ім ішлі паслядоўнікі – Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, ішлі новыя людзі – Беларусы…

І толькі дзякуючы выхаду той жа “Мужыцкай праўды” перад сусветнай грамадскасцю з’явілася нікому невядомая, новая мова – беларуская Мова. Кастусь Каліноўскі ў сваіх лістках “Мужыцкая праўды” вылучыў і ўзнёс на п’дэстал – вышэй яго самога – асобную мову беларусаў.

Так, у наш час слынная постаць рамантыка і рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага стала легендарнай. Пісьменнікі і музыкі напісалі мноства мастацкіх твораў, у якіх Каліноўскі выступае ўжо як нацыянальны герой, тое ж, калі не ў большай ступені, зроблена нашымі мастакамі і скульптарамі. І неяк не ўпісваюцца ў кантэкст гераізацыі прыведезеныя вышэй крытычныя адзнакі дзейнасці Каліноўскага. Больш за тое, мяркую, што большасць уцаркоўленых праваслаўных беларусаў, да якіх належу і я сам, не залічаць яго да сваіх гістарычных герояў.

Як жа нам быць? Як сцерці вострыя і калючыя грані розных думак?

А сітуацыя між тым і простая, і разам з тым складаная. Дужа складаная. Тут мы маем становішча, аналагічнае той, што склалася на 240 год раней (1632 г.) у Віцебску з Язафатам Кунцэвічам. Для праваслаўных беларусаў ён з’яўляўся “душахватам”, для ўніятаў – героем, пакутнікам за веру. Мінула ўжо чатыры стагоддзі. У цяперашніх уніятаў Я. Кунцэвіч – святы, праваслаўнаму насельніцтву ён альбо невядомы, альбо “па старой памяці” непрыяцель.

І тут мы ўжо з вамі нічога парабіць не зможам, як бы ні хацелі таго. А хацелася б нам, каб мы поўнасцю прымірылі дзве часткі аднаго беларускага народа, даць ім адных і тых жа герояў, адных і тых жа святых. Для гэтага найперш даць народу адну веру, адныя стандарты, адзіны лад жыцця. Таму прыведзеныя вышэй спробы крытычнага аналізу ні ў якім разе не азначаюць, што я спрабую “скінуць з п’едэстала героя Кастуся Каліноўскага, – не, не і яшчэ раз не. Нават наадварот, я бачу ў ім не мёртвую схему апантанага рэвалюцыянера і барацьбіта з “маскалямі”, а жывога чалавека, які з юнацкім максімалізмам і запалам змог падняць масы простых беларускіх сялянаў, якія паверылі яму і пайшлі за ім, на барацьбу з царызмам і адкрыў ім вочы на сваю годнасць і веліч на абшарах гісторыі. І таму можна дараваць яму “праваслаўную схізму”, насуперак розным адносінам вернікаў да яго.

І яшчэ. Як гаварылася вышэй, Кастусь Каліноўскі шмат разоў звяртаецца да веры вясковых мужыкоў. Спытаем у сябе, чаму Каліноўскі апеляваў да веры вясковых мужыкоў, якія з’яўляліся ўніятамі? Тут трэба успомніць пра тое, што яму на той час было ўсяго 25 гадоў. А гэта азначае хіба толькі тое, што ў такія гады рамантычныя мроі часта дамінуюць над рэчаіснасцю. А менавіта толькі такой і магла быць уніяцкая мара аб веры беларусаў на той час. У сваім фундаментальным творы Т. Нейрн пісаў, што нацыянальнай ідэнтыфікацыі вымагае прыняцця праграмы рамантызму, які абвяшчае “сентыментальную культуру”.

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)