Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 189
Перейти на страницу:

І мне падаецца, што ніхто зь ліку самых цьвёрдых абаронцаў беларушчыны пасьля таго «нобэлеўскага» дня ня можа папракнуць яе нічым. Старыя спрэчкі павінны застацца ў мінулым.

А ў сёньняшнім дні, і ў будучым, і назаўсёды — Беларусь мае сваю нобэлеўскую ляўрэатку — якая, дарэчы, у дзень свайго трыюмфу прыгадала і Васіля Быкава, і Алеся Адамовіча. А таксама і тое, што яе прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам.

Сьвятлана Алексіевіч і два рускія сьветы

12 лістапада 2015

Юлія Чарняўская

За городом вырос пустынный квартал

На почве болотной и зыбкой.

Там жили поэты, — и каждый встречал

Другого надменной улыбкой.

Аляксандр Блок

«Ну і актыўнасьць, — думаў горка, —

Такая з роду не была.

О, каб і творчая гаворка

На ўздыме гэтакім ішла!..»

Вядзьмак Лысагорскі

Трохі пра факты агульнавядомыя — каб увайсьці ў кантэкст. Нобэлеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца з 1901 году. Узнагароджаньне не праводзілася толькі сем разоў: у 1914, 1918, 1935, 1940–1943 гадах. Сто сем ляўрэатаў былі мужчынамі. Наша суайчыньніца Сьвятлана Алексіевіч — толькі чатырнаццатая жанчына-ляўрэат. І, нягледзячы на несканчоныя спрэчкі ў Беларусі — а ці беларуская пісьменьніца Алексіевіч, якая піша па-расейску? — значная частка тых, хто адмаўляе яе «беларускасьць», зьмякчыла сваю думку пасьля Нобэля. Або, прынамсі, цывілізавана павіншавала. Я цяпер кажу не пра форумных хамячкоў, фрыкаў, троляў і да т. п. — а пра публічных асобаў: яны ведаюць пра сваю адказнасьць. Таму што Нобэль для краіны — як ні круці — гэта карона для каралевы. Нездарма цяпер увесь сьвет выстуквае ў Гугле імя «Belarus».

Што гэта значыць? Што на нас цяпер будзе накіраваны пільны позірк Эўропы і сьвету. Магчыма, гэта дасьць магчымасьць пабачыць новыя, пакуль невядомыя камяні ў навюткай беларускай кароне: эх, падбалі б аб перакладах Быкава і Барадуліна — глядзіш, іх было б ужо тры. Але магчымыя новыя, не адкрытыя яшчэ імёны... І новыя пераклады. І ўзьлёты: таму што ўвага сьвету падахвочвае чалавека да дзеяньня. Значна больш рэальнай стала эўрапейская вядомасьць для іншых беларусаў: адзначаная «Нобэлем» ці не — гэта ня важна. Прэмія Сьвятланы Алексіевіч адкрывае нас сьвету — ня толькі з боку Лукашэнкі і БАТЭ, але і з боку дасягненьняў культуры. І магчыма, больш ня трэба будзе тлумачыць іспанскаму службоўцу на рэцэпцыі або амэрыканскаму мэнэджэру, дзе ж такая краіна — Беларусь.

Да ўсяго гэтага, нобэлеўскі ляўрэат — бясспрэчны аўтарытэт, які можа «истину царям с улыбкой говорить», і цары яго — хай зь неахвотай, але чуюць. З нобэлеўскім ляўрэатам даводзіцца лічыцца. І беларускія інтэлектуалы — крытыкі, літаратуразнаўцы, эсэісты, пісьменьнікі, — як правіла, гэта разумеюць: «за» яны ці «супраць».

Разумеюць і расейскія. І калі дэмаркацыйная лінія «Алексіевіч» для шмат каго з нас пасьля Нобэля згладзілася, то ў Расеі, наадварот, паглыбілася і прадэманстравала разрыў, які існаваў у Расеі зь пятроўскіх часоў: разрыў «почвенников» і «западников».

Ня буду, як сёньня заведзена, ганіць усю Расею ва ўсе часы. Ня стану паўтараць мантру пра імпэрскія амбіцыі расейцаў, якія ўласьцівыя ім нібыта «генэтычна»: я знаёмая з многімі рускімі людзьмі, якія ня ведаюць, куды схаваць вочы ад болю і сораму за тое, што цяпер адбываецца ў іх краіне. Гэта Макарэвіч навідавоку, а колькі людзей для нас не заўважныя? Нават калі іх усяго 15%, то ад 146 355 892 чалавек насельніцтва — выходзіць немалая лічба. Я нават ня буду ганіць ахвяр пуцінскай прапаганды: калі б сядзелі на троне Абама ці Мэркель, яны б з тым самым даверам ставіліся да іх, як цяпер — да Пуціна. Маўклівая большасьць у гэтым пытаньні падобная паўсюль. Важна — хто вядзе.

Але вядзе ня толькі Пуцін, але і цьвет нацыі — інтэлектуалы. У Расеі, традыцыйна літаратурацэнтрычнай краіне, гэта, у першую чаргу, пісьменьнікі. Таму я буду казаць пра іх, а таксама пра крытыкаў, літаратуразнаўцаў, прафэсараў-гуманітарыяў і іх стаўленьне да беларускага Нобэля і набэліяткі. Таму што гэта квінтэсэнцыя такога расколу ў творчым асяродзьдзі, які нам, беларусам, нібыта «нацыі з расколатым мысьленьнем», і ня сьніўся. Мы — хоць на ўзроўні асабістых адносін не-не дый знойдзем кампраміс. У Расеі — краіне велізарных прастораў і ўсялякіх крайнасьцяў — гэта нашмат больш складана. Так што крытыка і Нобэлеўскага камітэту, і Алексіевіч прыкра нагадвае бойку падчас застольля.

Сьпярша дамо слова «почвенникам» або «неопочвенникам»: ім паложана, яны больш прыродныя, брутальныя і, галоўнае, старажытныя па паходжаньні і «рускаму духу», уваскрашэньнем якога вельмі ганарацца. Якія прэтэнзіі яны выстаўляюць Нобэлеўскаму камітэту і самой Алексіевіч? Як і мае быць у правільным застольлі, пачнём са слабейшага градуса, а павышаць яго будзем паступова.

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)