Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 189
Перейти на страницу:

Але што да творчасьці, то адзін знаёмы распавёў гісторыю пра напісаньне «Час second-hand». Вядома, што для сваіх кніг пісьменьніца апытвае дзясяткі, калі ня сотні, людзей, у кнігу трапляе тое, што кладзецца ў яе бачаньне. Дык вось, знаёмы распавёў пра адну з гутарак пісьменьніцы для «Час second-hand» з пасьпяховым бізнэсоўцам. Той распавёў Алексіевіч, што цяперашні час, нягледзячы ні на што, шчасьлівы ў ягоным жыцьці ці, прынамсі, значна шчасьлівейшы, чым савецкі. Яго і рабавалі, і кідалі, і грошы ён губляў, і з бандытамі даводзілася разьбірацца, і з чыноўнікамі. Але гэта было паўнакроўнае жыцьцё, рэалізацыя здольнасьцяў гэтага чалавека. Нават ня ў грошах справа, ці не ў адных іх.

Гэты чалавек змог рэалізаваць сябе, змог, кажучы высокім штылем, здабыць сваё шчасьце менавіта дзякуючы таму, што абрынуўся «савок», і наўпрост гэта і сказаў пісьменьніцы.

Чытачы кнігі ведаюць — гэтая гісторыя ў кнігу не ўвайшла. Абсалютна не ў папрок аўтару — як сьпяваў Акуджава, «каждый пишет, что он слышит», кнігі Алексіевіч — гэта менавіта літаратура, а не рэпартаж і не ўсебаковае навуковае дасьледаваньне. Але я менавіта пра тое, што чуе вуха, душа пісьменьніка.

Чуе, як памятаюць чытачы, расповед іншага бізнэсоўца, былога афіцэра СА, які цяпер гандлюе італьянскай сантэхнікай. Ён можа і ня менш пасьпяховы, чым той, чый расповед не ўвайшоў у кнігу, але што ён кажа? Ну так, бабкі, усе справы, але тады, у СССР, я ведаў, для чаго жыву, была мэта, місія, вышэйшая за мяне, сэнс жыцьця. А цяпер які сэнс — сральнікі замежныя прадаваць?

Утрырую, можа, крыху, але сэнс шчыраваньняў такі. Так, у кнізе ёсьць жахлівыя ўспаміны людзей пра сталінскі тэрор, што, магчыма, пільныя расейскія аглядальнікі палічылі русофобіяй і паклёпам на іхняе сьветлае сёньня. Але калі глядзець на экзыстэнцыйныя сэнсы герояў кнігі, то яны ўсе ў цяперашнім часе — прайграўшыя, расчараваныя, упаўшыя ў роспач, пачынаючы зь першага завочнага дыялёгу дзьвюх жанчын: былой апазыцыянэркі, удзельніцы дэмакратычнага руху і былой намэнклятурніцы. Прайгралі ж абедзьве: другая — таму што абрынуўся яе сьвет, першая — таму што сьвет, за які яна змагалася, аказаўся не такім, як марылася ў часы перабудовы, падступным і бязьлітасным.

У кнізе няма шчасьлівых людзей. А калі і ёсьць, то яны шчасьлівыя адно як людзі, ад таго, што на сьвеце засталася любоў, спагада, чалавечая цеплыня. Але ад калясальнага злому, зьмены, якая адбылася на ўсёй постсавецкай прасторы, прайгралі ўсе. Усе героі «Часу second-hand». Насамрэч прайгралі далёка ня ўсе, але тых, хто выйграў, у кнізе няма — «каждый пишет, что он слышит».

Каб быў Лукашэнка чалавекам больш тонкім, чуйным, каб зразумеў глыбінны сэнс, абстрагаваўшыся ад антысталінскіх ідэалягічных «жупелаў» — дык загадаў бы выдаць «Час second-hand» мільённым накладам, каб кнігу прачытаў кожны беларус. Бо яна тлумачыць, чаму Лукашэнка (і Пуцін) магчымыя. А ў межах аўтарскага бачаньня — нават чаму яны непазьбежныя і чаму, уласна, нічога іншага і чакаць было ня варта. Кніга тлумачыць нават апошнія, пасьлявыбарчыя «терзания» Лукашэнкі, які насуперак ім жа прызначаным урадоўцам кажа, што ня хоча «рэзаць па жывым». Бо тое жывое — нават ня ўзровень жыцьця, ня грошы, ня статусы, як у гераіні кнігі, якую дзялкі «разьвялі» і адабралі кватэру ў Маскве, а сэнсы жыцьця. Як у таго былога афіцэра савецкай арміі, таксама героя кнігі Алексіевіч — бабло ёсьць, а сэнсу жыцьця няма. Для такіх людзей у Расеі «крымнаш» — гэта вернуты, набыты сэнс. А ў Беларусі — Лукашэнкаў сацыялізм. Гэта ж справядліва, гэта ж па праўдзе.

Як у Багдановіча — і тчэ, забыўшыся, рука. Гэтак і у Алексіевіч — як рацыянальны, сьвядомы чалавек, яна адкідае, крытыкуе парадкі ў сваёй Радзіме. Але як творца, калі руку вядзе ня ўласны розум, а Бог — бадай што апалягетызуе іх.

Паважаю вялікіх беларусаў і беларусак. Але сымпатыі мае — хутчэй на баку таго бізнэсоўца, «буржуя», чый расповед не ўвайшоў у кнігу Алексіевіч. Хоць урокі вялікіх трэба ведаць і ўсьведамляць. Хаця б як пагрозу, як біблійныя «мэнэ, тэкэл, фарэс», напісаныя на сьцяне беларускай гісторыі.

Беларуска на Нобэлеўскім п’едэстале

8 лістапада 2015

Сяргей Навумчык

Уначы званок з Канады (на іншым баку плянэты яшчэ дзень), Івонка Сурвіла: «Толькі што па тэлебачаньні паказвалі інтэрвію з Алексіевіч, прамаўляла яна так цудоўна, сказала пра маленькі і дарагі ёй кавалак зямлі — пра Беларусь, вельмі я ўсьцешаная такімі яе словамі!»

Такія ацэнкі ў першы «пасьлянобэлеўскі» месяц давялося чуць часта — у тым ліку і ад тых, хто раней выказваў сумневы, ці ня будзе ўзнагарода аднесеная ў скарбонку усходняга суседа. І ці захоча сама ляўрэатка лічыць сябе беларускай, а не расейскай пісьменьніцай.

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)