Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 189
Перейти на страницу:

Прэтэнзія № 1. Жаночая проза

Вось жа, карыфэй Эдуард Лімонаў. Тое, што былы дысыдэнт перакаваўся ў нацболы, — не неспадзяванка. Чалавек, які не дамогся посьпеху на Захадзе, па праве героя вяртаецца на радзіму і абараняе яе так, што рукі трасуцца, а зубы скрыгочуць. Таму і сьцьвярджае: «Я не цаню, па-першае, Нобэлеўскую прэмію, а па-другое, не цаню і Сьвятлану Алексіевіч». Мае права. Неспадзяванка толькі ў тым, што Алексіевіч ён называе «зоркай для хатніх гаспадынь» і «траваеднай хатняй гаспадыняй». Чаму былы «Эдичка» вырашыў, што хатнія гаспадыні (у ягоным разуменьні, мабыць, усе яны сэнтымэнтальныя і дурныя) чытаюць Алексіевіч — загадка. Такія ўяўныя жанчыны, хутчэй, будуць чытаць «50 адценьняў шэрага». А калі ўспомняць пра прозу Лімонава — дык эпізод пра сэкс ягонага лірычнага героя з выпадковым цемнаскурым мужчынам, альбо іншы, дзе нейкая дама мастурбуе, прыпусьціўшы нячыстыя трусікі. Наўрад ці яны прачытаюць па-сапраўднаму добрую кнігу Лімонава «У нас была вялікая эпоха». Яе тэматыка ў чымсьці перагукаецца з матывамі Алексіевіч: маленькі чалавек у таталітарным сьвеце. Але здарыўся пераварот: цяперашні Лімонаў прагне менавіта гэтага, таталітарнага сьвету, а Алексіевіч — не. Баюся, толькі зайздрасьць можа засланіць вочы настолькі, каб можна было напісаць: «Адзіная праца пісьменьніцы, якая выклікала хоць нейкае ажыўленьне, — “Цынкавыя хлопчыкі”. Але гэта было ў канцы 1980-х, і кніга даўно састарэла». Па-першае, не адзіная, па-другое, пра якое састарэньне можа ісьці гаворка цяпер, калі расейскія хлопчыкі зноў у баі? Зноў забіваюць. І іх забіваюць таксама. І прысылаюць дадому ў трунах.

Алексіевіч піша пра рэальнасьць вайны, Чарнобылю, Афгану, краху імпэрыі. Гэтыя тэмы выдатна разумеюць у Эўропе, але іх развучыўся разумець Лімонаў. Ён заняты больш важнымі справамі, уладкоўвае Расею: клапоціцца аб перанясеньні сталіцы ў Паўднёвую Сібір, аб павышэньні падаткаў, увядзеньні падатку на раскошу і г. д.

Прэтэнзія № 2. Публіцыстыка

У гэтым адзначылася большасьць праціўнікаў Нобэля для Алексіевіч: ад гарэзы Задорнава (які не пагрэбаваў адмачыць жарт з нагоды катастрофы зьбітага над Данбасам малайзійскага «Боінга-777») і фантаста Лазарчука — і да бліскучай Тацяны Талстой, якой я б з радасьцю дала любую прэмію, уключна з Нобэлем. Таму засмуціла адна фраза: «Я віншую яе, мільён даляраў яшчэ нікому кішэню не адцягваў». Далей Тацяна Талстая тлумачыць сваю рэакцыю: «Гэтым рашэньнем Нобэлеўскі камітэт сказаў, што сыры магнітафонны запіс, малаапрацаваныя, непрывабныя тэксты цяпер цэняцца... Гэта характарызуе культурны ўзровень самога Нобэлеўскага камітэту». Я шчыра спадзяюся, што пасаж пра мільён у кішэні не характарызуе ўзровень Тацяны Талстой. Ня царская гэта справа... Думаю, усё больш складана: Талстая і па незабытым паходжаньні, і па стылістыцы, і па звычках — арыстакратка, сучасная, вядома, але тым ня менш. Сьвятлана Алексіевіч — і па паходжаньні, і па сутнасьці разначынец. Тыя «маленькія людзі» — недарэчныя векавухі, кампаньёнкі, адзінокія і няшчасныя, пра якіх піша Талстая, намаляваныя зь пяшчотай, зь любоўю, але і крыху звысоку. Не раўня: слабыя, якім моцны можа дапамагчы, а можа — і не, чым потым папракне сябе. А Алексіевіч піша пра гэтых людзей як пра роўню, яна сама — адна зь іх. Яна ім сястра. Роўнасьць — катэгорыя не арыстакратычная. Таму, мне здаецца, рэч менавіта ў клясавай непрыязі, а не ў мiльёне, які кішэню не адцягвае.

Людміла Ўліцкая паступіла іначай: шчыра прызнаўшыся, што Алексіевіч — не яе пісьменьнік, павіншавала набэліятку, а таксама і расейскую, і беларускую літаратуру. І дадала: «Сьвятлана Алексіевіч выдатна робіць тую справу, якую яна робіць». Гэта зразумелая і годная рэакцыя.

Да Праханава, Прылепіна і Лімонава, мабыць, на покліч душы далучыўся і яшчэ адзін «неопочвенник», Вадзім Левенталь. Гэта малады пісьменьнік. На ягоным рахунку літаратурная крытыка, некалькі апавяданьняў і аповесьцяў і невялікі раман «Маша Рэгіна». Я чытала, калі выйшаў, два гады таму. Запомнілася нямногае: правінцыйная дзяўчына Маша становіцца знакамітым эўрапейскім кінарэжысэрам, а шчасьця ў жыцьці ўсё няма і няма. «Маша і тры мядзьведзі» (у сэнсе — тры мужчыны) — і з усімі ўсё дрэнна. І вось тлумачыць нам, някемлівым, аўтар у калёнцы «Известий», што «чалавек, які зьбірае і расшыфроўвае інтэрвію — гэта журналіст. Пісьменьнік — ён стварае гісторыі».

1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)