Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 332
Перейти на страницу:

Беларуская ўніяцкая царква захоўвала ўсходні абрад у набажэнствах, гэта значыць, праваслаўны, але заразам сама знаходзілася пад юрысдыкцыяй Рыма. Таму і няма дзіўнасці ў тым, што пасля далучэння (ці анексіі) Беларусі да Расейскай Імперыі пераход ад уніяцтва да праваслаўя ў сваёй практычнай частцы жыцця адбыўся даволі хутка. Ход служэння літургіі і іншых царкоўных набажэнстваў цалкам захаваўся пры гэтым пераходзе. І пераход той адбыўся незаўважна, так бы мовіць, спакойна і без прынукі. А тое, што пры заканчэнні ўпамінаўся не папа Рымскі, а расейскі патрыярх, для селяніна значэння не мела, – ён жа ўзносіў малітву да Бога.

Да слова сказаць, у апошнія часы існавання Рэчы Паспалітай становішча ўніяцкай, ці – грэка-каталіцкай – царквы ў дзяржаве рабілася ўсё менш пэўным. Палякі ж, не дачакаўшыся “плаўнага пераходу” з праваслаўя ў каталіцызм праз унію 1596 года, убачылі, як уніяцкая Царква ператвараецца ў асобную канфесію, фактычна робячыся самастойнай, не захацелі з гэтым фактам лічыцца і пагадзіцца. Таму ў асяроддзі вернікаў-уніятаў вялася палітыка паланізацыі, і яшчэ ў 1717 годзе з’явіліся дакументы аб скасаванні “рускай” веры, якой было не толькі праваслаўе, але і ўнія.

Узнікае пытанне – дык за што ж Кастуся Каліноўскага так высока ўзнеслі нашчадкі? Асабліва ў той савецкі час, калі беларусы ў большасці сваёй былі атэістамі? Ім, мусіць, не было ніякай розніцы, пра што гаварыў і дамагаўся кіраўнік паўстання, якую рэлігію абвяргаў, а якой аддаваў перавагу. Проста ягоная постаць выгадна ўпісвалася ў палітычныя гульні пэўных дзеячоў. Нават правадыр пралетарыяту Ленін выкарыстоўваў у сваіх прамовах імя Каліноўскага як рэвалюцыянера.

Адказ першы. Ніхто – ніхто! – не асмеліцца адмаўляць ягонага ўдзелу ў змаганні з самадзяржаўем, і мы ведаем яго як аднаго з лідэраў польскага паўстання 1863 года на тэрыторыі Беларусі.

Адказ другі. Гэтае ўслаўленне Каліноўскім уніі, але другі момант пачалі ўжо актыўна выкарыстоўваць пасля “раскруткі” Каліноўскага як рэвалюцыянера, тады,калі ён ужо стаў вядомым дзеячом з арэолам непагаснай славы.

Можна спытаць у мяне, а чаму я сабраў у адно спрэчныя моманты нашага слыннага рэвалюцыянера? Ды хаця б толькі таму, што адной з мэтаў маіх даследванняў і ёсць высвятленне дзейнасці тых людзей, якія спрычыніліся да ўтварэння незалежнай беларускай дзяржавы, фармавання беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму. У асобе Кастуся Сымонавіча Каліноўскага непасрэдна, як мы бачым, такіх момантаў, на вялікі жаль, не ўдалося выявіць. У яго народ беларускі – гэта толькі “дзецюкі” і “мужыкі”. Ёсць яшчэ, праўда, вызначэнне “браты з-пад Варшавы”.

Але… Але ёсць у паўстанцкай дзейнасці Кастуся Каліноўскага галоўная адметнасць, якая розніць яе ад чыста польскага паўстання. І тых жа “дзецюкоў” ён вылучае не толькі ад “маскалёў”.

Вывучаючы і аналізуючы кожны нумар яго “Мужыцкай праўды”, міжволі задумаўся: калі ж у асобе Каліноўскага не праглядваецца нацыянальны беларускі дзеяч, то адкуль узяўся цяперашні вобраз гэтага нацыянальнага не тое што дзеяча, а нават героя? Ягонае імя цяпер асацыюецца з вобразам магутнага волата, пачынальніка беларускага адраджэння.. Нават больш таго – яго пачынаюць лічыць заснавальнікам беларускага нацыяналізму, менавіта гэта сцвярджае Янка Запруднік. У якасці доваду ён бярэ цытату з “Лістоў з-пад шыбеніцы”, частку з якіх варта працытаваць і мне: “Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі можа быць у радзе, жыці ў дастатках, і тагды толькі, памаліўшыся папраўдзе Богу, заслужыць Неба, бо, абагаціўшы розум, разаўе сэрца і радню шчыра палюбіць”. Скажам так – ніхто не супраць яго парады мець розум і навуку.

Чытаем далей: “но як дзень з ноччу не ходзяць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва, ніякай навукі”. Дык вось у чым, аказваецца, рэч! Навука для нас – мужыкоў – не можа ісці з “няволі маскоўскай”. І што тады прапануе К. Каліноўскі далей у якасці развязання гэтай “маскоўскай праблемы”? Цытую далей: “Для таго, Народзе, як толькі ты пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду і свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўсхапіўшы за што можаш, за касу, сякеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную”.

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)