Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 379
Перейти на страницу:

– Ну, што, Мухіко-сан, можна і збірацца. Дазвол дадзены. Што ад мяне яшчэ трэба?

“Табе трэба толькі з’ездзіць на аўтавакзал. Разам са мною. А што мне збірацца – я, як тая піянерка з чырвоным гальштукам – заўсёды да ўсяго гатова! Толькі трэба дакладна ведаць маршрут і час вылету самалётаў. Але то ўжо не твой клопат – я з усім спраўлюся сама.

Адвёз я муху, як і прасіла, на аўтавакзал.Падышоў да аўтобуса, што кіраваўся ў аэрапорт. Яна выпырхнула са свайго сховішча (і сам не ведаю, дзе размясцілася), крыкнула мне ва ўвесь свой мушыны голас:

“Дзякую, дружа! Цяпер я разбяруся з усім сама, і дабяруся да намечанага месца. Мухіко сан стане “зайцам”. Ты чуў калі такое? От бедны заяц, дастаецца яму і ад паляўнічых, і ад ваўка, і ад казачнікаў… Так, праслухай, Антон, інструктаж. Паводзь сябе добра. Не пі гарэлкі, Яна і так табе шмат нарабіла бяды… Не забудзь, як выходзіш з кватэры, выключаць святло. Пра ваду не забывай. У цябе кран сапсаваны ў ванным пакоі, сантэхнікаў выклічы. Не забывайся купляць хлеб, а то раніцай заўсёды хочаш перакусіць, і крыўдуеш на сябе, што вечарам пра яго забыўся…”

“Акурат як Яніна інструктуеш мяне. Яе словамі гаворыш…”

“А я і ёсць… Ой, што яшчэ? Не забывай заплаціць за газ і ваду. Не рабіся бамжом, а то пры новай уладзе вертыкальшчыкаў можаш апынуцца на вуліцы… А яны толькі і шукаюць прычыну, каб паквітацца з табою за твае нацыяналістычныя адхіленні… А бытта і сам не ведаеш…”

“Ведаю, і не толькі здагадваюся… Слухаюць мяне штодзённа, у слухаўку дыхаюць перагарам. Мне нават адзін кэдэбіст пад п”яную руку (а мо і не пад п”яную, а спецыяльна) гадзіннік свой наручны падараваў. Дык я паклаў яго побач з магнітафонам, які выдаваў пастаянны запіс: “Кэдэбісты і мянты – прыдуць вам усім кранты!..” Праз тры дні мой гадзіннік зусім знік – нехта з хаты ўкраў. А ў хаце ўсё цэлае, і дзверы не выламаныя. Во працуюць, хлеб недарма ядуць…”

“А ты кажаш…”

“А я кажу…”

“Ой, Антон сан, аўтобус адпраўляецца. Бывай. Чакай мяне! Паляцела я! Цалую!..”

“Ого – і палюбоўніцай ужо стала?”

“Стараюся. Але то толькі пачатак. Як Алачка спявае? “То ли еще будет, ой-ёй-ёй!..”

“Паклон Японіі! Кланяйся Саяме. Поспехаў табе!”

“Дзякую! Лячу-ууу!..”

Бз-зз-ззззззз! …зз-ззззз!..

... Дадому чамусці ісці не хацелася.

Было яшчэ ўсяго дзве гадзіны па абедзе.

Мне стала маркотна, акурат так, як я праводзіў некалі Яніну ў яе камандзіроўкі-паездкі. У мяне і было такое адчуванне, што я праводзіў не Мухіко, а яе, Янінку.

Захацелася схадзіць за Сож, дзе на зялёнай яшчэ пахкай лугавіне было льга пасядзець-паляжаць, падыхаць пераспелымі травамі і дзікім часнаком. Там яшчэ палымнеў блакітам, як у жыце сінія васількі, цыкорый.

Церпка патыхала мацярдушкай і дзікім кменам.

У нізіне стаяла некалькі копаў свежага сена – скошанай і высушанай атавы – цыганы з бліжэйшай Якубоўкі рыхтавалі для сваіх коней на зіму корм.

Адна капіца стаяла воддалеч, а мо і не капіца, а проста куча сена, што засталося, што не скінулася ў вялікую капу ці стог, – і яна паклікала мяне ў свае абдымкі.Не ўтрымаўся, паваліўся ў яе, і праваліўся ў асалоду, у небыццё, у свае дзіцячыя сны і мроі, у сваё вясковае жыццё, калі тата з матуляй бралі мяне на сенакос, калі жыццё было суцэльнай казкай і ўсё наўкола здавалася казачным і непаўторным; калі кожны дзень адорваў мяне дзівосным адкрыццём ці незвычайнымі падарункамі – новымі і новымі старонкамі, – і я на ўвесь свет пагатоў быў закрычаць:

– Божа! Чым аддзячыць Табе за гэтую радасць і асалоду? Што яшчэ саладзей у нашым жыцці можа быць, як не яднанне з прыродай, зямлёй і небам?..

Мне падалося, што я ляжаў на крылах нейкай вялікай і дзівоснай птушкі, якая несла мяне некуды ў новую і незвычайную краіну, несла менавіта туды, куды і жадалася мне, хацелася, куды я і імкнуўся ўсё сваё жыццё… Як імкнуўся ў Індыю, да чараўніка кіно Раджа Капура, да цудоўных і пранікнёных мелодый, якія нарадзіліся на фундаменце тысячагадовай рэлігіі, на веданні душы чалавека і яго святога прызначэння. Як імкнуўся ў краіну ўзыходзячага сонца, дзе рэлігія была культам культуры, дзе культура была культам рэлігіі; дзе чалавек не бачыў пад нагамі калюжыну і бруд, а бачыў у ёй зоркі і радаваўся дзівоснаму нечаканаму спалучэнню; дзе на пачатку першага тысячагоддзя быў пабудаваны храмавы ансамбль Ісэ; у 1503 годзе ў Кіёце ўзведзены храм Фенікса ў манастыры Бёдоін; у перыяд Эды – у прэфектуры Сага – нарадзіўся замак Хіконэ…

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)