Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 43
Перейти на страницу:

Павал Іванавіч скончыў аповед. Некалькі хвілінаў мы сядзелі моўчкі.

— Дык вы не адказалі на маё пытаньне: чаму вы зьвярнуліся менавіта да мяне? — Камэнтаваць пачутае мне абсалютна не хацелася. Я быў агаломшаны расповедам. Мяне ўзрушылі нават ня столькі тыя несправядлівасьці і жорсткасьці ў дачыненьні да гэтага чалавека, колькі ягоная вера. Здаецца, я б на ягоным месцы зараз проста зьбіў бы на горкі яблык таго «дзядка» ў пінжачку, што чытаў газэтку пад бэзам. Але ад незнаёмца не сыходзіла нават каліва непрыязнасьці ў бок свайго ката. Гэты чалавек верыў, што за свае справы кожны адкажа напоўніцу.

— Вы пытаеце, чаму зьвярнуўся да вас. Чытаў вашыя артыкулы ў газэце.

* * *

Пісьменьніцкая кар’ера Сержука Сокалава-Воюша неяк імкліва пайшла ўгору. Беларускія літаратурныя пэрыёдыкі навыперадкі пачалі друкаваць ягоную «вызвольную» паэзію. І здарыўся ўвогуле цуд — у 1989 годзе ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў першы ягоны паэтычны зборнік «Кроў на сумётах». Назва празрыста адсылала да нацыянальнага сымбалю — бел-чырвона-белага сьцягу. Але гэта ўжо не пужала рэдактароў. Да абвяшчэньня незалежнасьці заставалася менш за два гады.

У верасьні 1989 года Полацак наведаў легендарны беларускі сьпявак з Амэрыкі Данчык з маці спн. Юляй. У полацкім Богаяўленскім саборы, які ў той час быў прыстасаваны пад мастацкую галерэю, адбыўся канцэрт Данчыка, былога саліста «Песьняроў» Леаніда Барткевіча і Сержука Сокалава-Воюша. Прайшло ўсё вельмі ўрачыста і прыгожа. Сабралася ўся беларуская тусоўка Полацка і Наваполацка. Шмат кветак, шмат цёплых словаў. Усе мясцовыя дзяўчаты закахаліся ў Данчыка. Адным словам, адбылося сапраўднае сьвята беларускай песьні.

Пасьля канцэрту госьці паехалі да Воюша. Узялі і мяне з сабой, бо я ў той дзень зьбіраўся ехаць у Менск, і госьці паабяцалі мяне туды завезьці. У Воюша яны толькі забралі свае рэчы і пакацілі ў бок сталіцы. Ехалі на новай «Волзе» Барткевіча. Ззаду сядзелі мы з Данчыкам і ўсю дарогу размаўлялі. Данчык падараваў мне вінілавую кружэлку «Мы адной табе належым», запісаную ім разам з Барткевічам у ЗША. Распытваў пра Полацак. Хваліў Сержука Сокалава-Воюша. Маўляў, мае вялікі талент і паэта, і кампазытара. Некаторыя песьні Воюша Данчык ужо выконваў на сваіх канцэртах.

Забярэце вы хутка нашага Сокала, падумаў я тады — і не памыліўся.

* * *

Калі мы з Кузьміным прачнуліся, ужо бралася на вечар. У намёце па-ранейшаму акрамя нас нікога не было. Гэта насьцярожыла. Выбраліся вонкі. Лягер гудзеў сваім бесклапотным жыцьцём. Пайшлі да намёта «мроеўцаў». Бяседа ў іх была ў поўным разгары. Уся кампанія нешта гучна абмяркоўвала.

— Дзе Сьвідрыцкі? — з насьцярогай спытаў Фула ў Макса.

— Ды вунь сьпіць, — Макс махнуў рукой у кут на-мёта. — Усё нармальна, Фула. Прасьпіцца, будзе як агурок.

Але нічога нармальнага не было. Сьвідрыгон быў п’яны ў дрыбадан. Нармальна праспацца ён змог бы толькі пад раніцу. Да пачатку канцэрта заставалася пару гадзін. А трэба яшчэ выйсьці на саўндчэк і настроіць гітары.

— Блін, Макс, я прасіў... — Першы раз я бачыў Кузьміна ў такім нэрвовым стане.

Спробы клявішніка Руслана Парфёнава падняць Сьвідрыцкага і прывесьці яго да нейкага «ўцямнага» стану нічога не далі. Ён нешта мармытаў і адбрыкваўся. На саўд-чэк пайшлі без бубнача.

Пасьля саўнд-чэка Макс прыступіў да радыкальнай тэрапіі. Ён прынёс вядро вады. Мы выцягнулі Сьвідрыцкага з намёта, і Макс плюхнуў усё вядро яму на галаву. Сьвідрыцкі падхапіўся і сеў. Ён вырачыў вочы і пудліва адплёўваўся.

— Што, што такое, што здарылася, — спалохана паўтараў ён сваім шапялявым голас.

— Сусьветны патоп — вось што, — сказаў яму Кузьмін і дадаў: — Уставай, мы выступаем праз паўгадзіны.

Макс і Руслан падхапілі бубнача пад рукі і пацягнулі ў бок сцэны.

Першы дзень фэстывалю набліжаўся да свайго апагею. Публіка разагрэлася як мае быць. Я ўпершыню бачыў, каб так дурэлі на рок-канцэрце. Асабліва мяне ўразіла, як маладыя хлопцы лезьлі на сцэну і, пакуль да іх ішлі ахоўнікі, давалі нырца ў натоўп. Людзі падхоплівалі ныральшчыка на рукі і ён, дрыгаючы рукамі і нагамі, гарлаў на ўсю моц, падпяваючы чарговаму выступоўцу.

«Мясцовы час» сходу ўварваўся ў гэтую ўжо амаль начную містэрыю. Калі я пачуў фальцэт Кузьміна, у мяне пабеглі мурашы па сьпіне. Праўда, я з трывогай увесь час казеліў вока на Сьвідрыцкага. Але музычны шал нібыта працьверазіў яго. Твар Сьвідрыгона набыў на дзіва нейкі ўзьнёслы выраз. Час ад часу адыходзіла гітара ў Дракешы. Але разагрэты натоўп абсалютна не зьвяртаў на гэта ўвагі. Моладзь ашалела скакала, махаючы бел-чырвона-белымі сьцягамі. І дзіўна: многія песьні натоўп падпяваў суладным гулам — значыць, касэты «Мясцовага часу» ўжо пераадолелі межы Беларусі, прынамсі ў Польшчу да тутэйшых беларусаў яны ўжо трапілі.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)