Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 332
Перейти на страницу:

“Мужыцкая праўда” № 1.

Адразу ж звяртае на сябе ўвагу зварот – “Дзецюкі”. Чамусьці не “браткі-беларусы”, не “ліцвіны”, не “русіны”, а “дзецюкі”. Можна зразумець гэта і прыняць, бо”беларусы” як назва народа тады яшчэ не была шырока распаўсюджана, аднак народ неяк зваўся, ці не так?

І ў тым жа лістку, як і ў іншых, праходзіць даміноўная лінія супраць “маскалёў”, чыноўнікаў і паноў: “Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі… што хочуць вашай свабоды…” Тут, як бачым, выказваецца недавер да палітыкі, якую праводзіць Масква. І што тая ж Масква не дасць вольнасці мужыку. А далей ужо ідзе заклік узяцца за рукі, мужык, пакуль здольны трымаць касу і сякеру, будзе “baranic swaho”.

Другі нумар “Мужыцкай праўды”.

Быў наш народ калісь вольны і багаты, – піша Каліноўскі. Праўда, няма ўдакладнення, калі гэтае шчасце надарылася нам. Паншчыны, як вядома, тады не было. Было лесу шмат. Пра гэты “мужыцкі рай” Кастусь Каліноўскі дае наводку: людзей тады бало мала, а “поля колькі хочаш”, так што не трэба служыць паншчыны, кожны мог паставіць сабе хату і мець сваё поле. Але разгадка, дзе ж было тое месца і калі былі тыя слаўныя часы, крыецца ў наступным абзацы: “u susedstwe z nami zyu Niemiec і Mascal”. Заўважым – не “маскаль” і “Польшча”, а “Немец”! Значыць, “мы” – гэта і ёсць Польшча. А далей…Далей больш – “наш кароль”, як можна зразумець тэкст, рабіў усё па справядлівасці, а “маскаль” увёў падаткі, паншчыну і чынш на зямлю. І тут жа далей ідзе рашучы заклік – ісці вайною на “маскаля”.

№ 3 “Мужыцкай праўды”.

А ў гэтым лістку Каліноўскі піша, быццам “народ паразумнеў”: “ужо ведаем, што чалавек вольны, гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за катору ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць”.

А на заканчэнне, як і ў іншых аркушах – зварот да рэлігійных пучуццяў мужыка: “Толька, дзецюкі, смела, бо з намі Бог і праўда, а калі мы з Богам, то з намі ваяваць трудна, бо боска моц вяліка, а народу многа”.

“Мужыцкая праўда” № 4

“Ронд маскоўскі, дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палегчыць народаві, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і заўсім людзей зглуміці”.

“У нас, дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго, каб цябе зусім перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія – гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы з табою праўда, чы не, а скубуць адно як могуць”.

Зразумела, што змест гэтага аркуша-лістка скіраваны супраць маскалёў і цара, якія яны дрэнныя і як дрэнна жыць мужыку.

Аднак, на вялікі жаль, канструктыўных парад ці нейкіх рэцэптаў да равязвання гэтай балючай праблемы не даецца. Мусіць жа, селянін ці гараджанін, чытаючы гэта, шукаў тыя канкрэтныя парады, і не знаходзіў…

“Мужыцкая праўда” № 5

Уважліва прачытаем наступныя развагі: “Помняць яшчэ нашыя дзяды… што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда, но войска польскае ўсё было зэ шляхты, а калі мужыкі часамі захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну, давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. … ронд Польскі даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шляхетцтва, – а маскаль чы гэтак робіць?”

Прачытаўшы такія шчырыя радкі, так і хацелася, мусіць, кожнаму мужыку падацца ў Польшчу па зямлю і шляхетцва. Але калі сур’ёзна, спытаемся, – ці сапраўды так бестурботна і шчасліва жыў мужык пад Польшчай? Спашлемся зноў на Ю. Весялкоўскага, які прыводзіць некалькі характэрных прыкладаў на гэты конт. Так, барон Жыгімонт Герберштэйн пасля сваіх падарожжаў праз Беларусь у 1517 і 1526 гадоў пісаў: “Народ бедны і прыгнечаны рабствам”. Пётр Скарга пісаў: “Паны не толькі адбіраюць у гаротнага селяніна ўсё, што ім зроблена, але і забіваюць яго, калі пажадаюць”.

Нават прагрэсіўная травеньская Канстытуцыя 1791 года не скасавала прыгоннага права ў Рэчы Паспалітай.

Звернемся да шостага нумара “Мужыцкай праўды”.

Як мы ведаем, Каліноўскі паходзіў з каталіцкай сям’і, але да сялянаў, “Мужыкоў”, ён звяртаецца як да вызнаўцаў уніяцкай веры – “справядлівай уніяцкай веры”. Ён піша, што мужыкоў перавярнулі да схізмы (гэта азначала – да расколу паміж двума канфесіямі), на праваслаўе, што “ён сягодня, як той сабака, жыве без веры і, як сабака, здохне чартам на пекла”.

Вось што азначала для Каліноўскага праваслаўе! Дзіўна, ці не праўда? Гэта азначала “аддаць у пекла на вечныя мэнкі, будуць чэрты душу рваці на кускі, а смала ў вантробах кіпеці будзе”.

Ці не ведаў Кастусь Каліноўскі, што на той час, калі пачалося паўстанне, большасць беларусаў вызнавала праваслаўе? Безумоўна ж, ведаў. Тады якая схізма, які раскол? Расейскі самадзержац Пётра І, едучы ў 1705 годзе на вайну са Швецыяй, не абмінуў Полацак. Беларускія і летувіскія магнаты, што былі пад Сапегамі, падтрымлівалі шведскага караля Карла ХІІ і памагалі яму войскам. Прыхільнікі шведаў абралі сабе каралём і Вялікім князем Станіслава Ляшчынскага. Такім чынам, Рэч Паспалітая набыла сабе двух гаспадароў, і раптоўна між імі разгарэлася вайна. З аднаго богу маскоўскі самадзержац азвярэў, пасылаў праклёны скандынавам, а з другога… А з другога была прычына распачаць вайну на Беларусі.

1 ... 142 143 144 145 146 147 148 149 150 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)