Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Гэта толькі адзін бок феномену Каліноўскага.
Другі ж бок, і ён быў не меней істотны, – гэта яго творчасць і дзейнасць, якая непасрэдна мае дачыненне да беларускага нацыянальнага адраджэння і станаўлення беларускага нацыяналізму як з’явы мадэрнай гісторыі.
Не адно пакаленне даследчыкаў займалася даследваннем і пошукамі беларускай нацыянальнай ідэі ў творах Кастуся Каліноўскага. Вынікі тых пошукаў аказаліся супярэчлівымі. Стала відавочным, што шмат чаго як з напісанага, так і ацэнкі яго як чалавека, аказалася перабольшанымі. А што тычыцца яго некаторых выказванняў пра праваслаўе як “схізму”, выклікаюць нават канкрэтнае непрыманне – асабліва праваслаўнымі вернікамі.
Я і раней займаўся пытаннямі паўстання 1863 года, выказваў свае думкі як у прэсе, так і ў Сеціве. Але нечакана на мяне абрынуўся шквал крытыкі як на сам змест артыкула, так і на маю асобу. Шкада, што не зразумелі маёй пазіцыі нават знакамітыя дзеячы беларускай культуры. А я стараўся даказаць, што я не супраць Каліноўскага, я проста жадаў аддзяліць праўду ад міфічных вымыслаў. Праўда, улетку 2008 года, падчас наведвання Жыровіцкага манастыра мне трапіліся знакамітыя старонкі “Жыровіцкай абіцелі”, дзе зусім незалежна ад мяне у артыкуле “Дастаеўскі і Каліноўскі” да вельмі блізкіх і сугучным майму сэрцу і нават больш радыкальных, прыходзіць інак Мікалай (у свеце – ведамы беларускі паэт Зніч). Тут мяне могуць папракнуць: зразумела – хіба веруючы праваслаўны чалавек можа падтрымаць таго, хто абражае яго веру. А факт абразы вынікае з газет, якія выдаваў Каліноўскі. Але на тым форуме, у якім я прымаў удзел, быў голас у маю падтрымку ад аднаго вядомага чалавека каталіцкага веравызнання.
Але з зусім нечаканага боку – аж з Сінгапура – прыйшла да мяне адваротная вестка. Як я даведаўся, там працуе часова прыхаджанін таго ж храма, што наведваю і я, – Пятра-Паўлаўскага. Мой праваслаўны сябра выказваў самыя злосныя, самыя крыўдлівыя словы ў мой адрас за тое, што я асмеліўся як даследчык крытыкаваць у нечым Каліноўскага. Не адмаўляць, а разабрацца толькі ў супярэчлівасці яго выказванняў.
Я зразумеў тады, і прыйшоў да высновы, што трэба адшукаць нейкую залатую сярэдзіну, каб “прымірыць” розныя погляды на гэтую праблему, а для гэтага неабходна было прааналізаваць розныя стаўленні, погляды, заўвагі.
Таму рашыў спачатку разгледзець тыя выказванні ў творах Кастуся Каліноўскага, якія пакладзены ў аснову думкі тых даследчыкаў, што залічаюць яго – Каліноўскага – да дзеячоў не беларускага руку, а польскага.
З чаго пачаць? А хаця б з артыкула эмігранцкага гісторыка Юры Весялкоўскага “ХІХ стагоддзе на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”. Надрукаваны ён у кнізе “Дух часу”. Кніга выдадзена ў Лондане ў 2005 годзе. Аўтар піша: “Каліноўскі не быў незалежным лідэрам паўстання на Літве і Беларусі, а толькі адным з польскіх памагатых, аб чым пішуць палякі… Яго Правінцыяльны Камітэт, як улада на Літве і Беларусі, у сваёй адозве ад 29 студзеня 1863 года гаварыў наступнае: “Паўстанне на Літве выракуе аб уваскрошанні Польшчы і смерці ворагаў”.
Ю. Весялоўскі далей даволі аргументавана паказвае яго ролю ў паўстанні 1863 года як змагара за свабоду Польшчы, але ніяк не як змагара за вольную Беларусь, як гэта прынята лічыць ў нас цяпер, фактычна, амаль на афіцыйным узроўні. Ён жа далей піша: “Шкада, што мы не маем газеты “Мужыцкая праўда” Каліноўскага (у яго распараджэнні былі толькі асобныя вытрымкі з гэтых лісткоў “ і “Ліст з-пад шыбеніцы”).
У мяне ж была мажлівасць пазнаёміцца з усімі лісткамі. Ды тэксты ўсіх нумароў “Мужыцкай праўды” у выглядзе фоткопій ёсць у кнізе “.К.Калиновский. Из печатного и рукописного наследия”. (Минск, 1988). І высветлілася, што Юры Весялкоўскі, на жаль, меў рацыю.
Дык што ж сапраўды беларускага было ў “Мужыцкай праўдзе” Кастуся Каліноўскага? Паспрабуем разабрацца разам?