Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 379
Перейти на страницу:
Якая ганьба! Без страху муха на людзей Імкне палёт адважны, хоча смерці іх. І воі ніякавеюць перад дзідай ворага...

Існуюць яшчэ і асаблівыя мухі, якіх многія называюць “салдатамі”, другія ж – “сабакамі”, з суровейшым бзыканнем і хуткім палётам. Гэтыя даўжэй за іншых і ўсю зіму абыходзяцца без яды, але большай часткай хаваюцца пад дахам. Дзіўна яшчэ і тое, што мухі здзяйсняюць належнае для абодвух – і жаночага і мужчынскага родаў, папераменна ў іх выступаючы, па слядах сына Гермеса і Афрадзіты з яго змешанай прыродай і двайной прыгажосцю...” Але я, Антон, спыняю свой аповед, бо, як і казаў той жа Лукіян, можна было пра муху расказваць і расказваць, але каб ты не падумаў, як пра тое кажа прымаўка, што я хачу з мухі зрабіць слана.

Мухіко мяне здзівіла. Я не ведаў, чым яна можа мяне здзівіць яшчэ, але ў адным я быў перакананы – межаў яе эрудыцыі няма. Не ведаў, што ў яе вобразе сустрэну такога цікавага і разумнага субяседніка...

Я канчаткова перастаў камплексаваць з гэтае прычыны. І мы цяпер мірна і палюбоўна ўжываліся ў нашай жыццёва-жыллёвай прасторы, не заміналі адно аднаму, не перабягалі адно аднаму дарогі, – хаця апошнім часам яна ў нас была адна, бо абралі мы яе назаўсёды…

Нам хораша было з ёю. Нам было пра што пагаварыць, чым падзяліцца.

І гэта радавала нас абодвух.

Частка трэцяя

1.

“Мухіко, а Мухіко, я пайду па сваіх клопатах, – падаў сігнал сваёй сяброўцы, спадзеючыся, што яна адразу пачуе мяне. – Ты дзе?”

“Там, дзе заўсёды, там, дзе я і павінна быць – на люстры”.

“Уключыць, як заўсёды?”

“Не, сёння не трэба… Не той настрой, Антон. Надоўга збіраешся?”

“Не ведаю. На гадзін чатыры адлучуся…”

Яна памаўчала трохі, а потым папрасіла:

“Я не хацела б, каб ты сёння прыйшоў позна. Ці зможаш ты прыйсці не пазней трынаццаці гадзінаў?”

Клопатаў, здаецца, вялікіх у мяне не было, але і не з рукі было пытацца-цікавіцца, чаму яна просіць пра такое. Але раз просіць, то, мусіць, так і трэба. Некалі ж і Яніна, здаралася, прасіла мяне прыйсці ў пэўны час дадому, а я мог і забыцца, загалуніўшыся нечым, пра дадзенае слова… А тут як быццам нешта іншае, тут быў нейкі іншы выпадак і абавязак, толькі вытлумачыць яго не мог.

“Добра, роўна а трынаццацтай гадзіне я буду дома, – прыйшлося цвёрда паабяць мне, нават і на люстру кінуў позірк, як быццам хацеў Мухіко ў вочы паглядзець, даказаць, што не хлушу, што не забудуся на абяцанае, але кватарантку не ўбачыў – мусіць, схавалася. – Не сумуй без мяне, усё будзе добра…”

Адказу не пачуў.

Нешта здарылася з маёй госцяй, а што, не ведаў. Няўжо і ў яе бывае кепскі настрой? Ведаў, што ў двукрылых настрой залежаў ад надвор’я. Але ж на дварэ было сонечна – промні зазіралі ў вокны, адбіваліся нават на люстру. Тады можа муха прадчувае перамену надвор’я, ваганні атмасфернага ціску дзейнічаюць на яе?

Ціха прычыніў дзверы, як бы баючыся патрывожыць яе спакой.

На пляцоўцы сустрэў “жырыноўскага сокала” – Івана Трафімавіча, ветэрана вайны, адстаўнога афіцэра недзе з-пад Тулы родам, а прыехаў жыць на Беларусь, у Гомель. І пенсію атрымлівае вялікую, не тое, што нашы гаротныя былыя даяркі і паляводы, якія ж і кармілі афіцэраў той жа савецкай арміі. Ганіць і зневажае ўсё беларускае, расейскі свой гонар і пыху дэманструе.

– По делам опять, по делам? – яхіднічае адстаўнік, з’едліва ўсміхаецца.

– Па справах.

– От не отучат вас от этого мужицкого языка, коверкаете красивую нормальную русскую речь, стыдно за вас – интелигентный умный, казалось бы, человек, при галстуке, а вот когда откроете рот… Стыд и срам.

– Кожнаму казлу – па пары рагоў.

– Сам ты козёл! – не вытрымлівае абразы былы афіцэр, маёр запаса. – Мало вас стреляли, мало… Но ничего, ничего, президент научит вас уму-разуму. Правильно он сказал, что тот, кто разговаривает по-белорусски, как правило, ничего не умеет делать. Националисты! Фашисты!

Больш казаць яму, майму і нашаму ворагу, што-небудзь ахвоты не было. Хіба ж яго пераканаеш у чым? Ён працаваў у газеце “Сокалы Жырыноўскага” і з усё апантанасцю і расейскай страснасцю, непрымірымасцю да іншай думкі і становішча, на старонках роднай газеты абліваў брудам усё беларускае, здзекваўся з нацыянальных святыняў, – і нішто яму за такую агрэсію і абразу не пагражала. Такога закону не было. А хаця б і быў, то ніхто яго не прымяняў бы на практыцы. Асудзілі б найперш таго, хто падаў бы такую скаргу…

1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)