Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150
Перейти на страницу:

– Сэме... а як табе эланор, сонечная зорка? – прапанаваў Фрода, задумаўшыся на момант. – Памятаеш маленькую залатую краску ў лорыйнскай траве?

– Зноў вашая рацыя, спадару Фрода! – узрадаваўся Сэм. – Такога я й хацеў!

Маленькай Эланор споўнілася амаль шэсьць месяцаў і 1421 год напаткаў сваю восень, калі Фрода паклікаў Сэма да сябе ў кабінэт.

– Більбаў дзень народзінаў у чацьвер, – паведаміў Фрода. – Ён пераўзыдзе Старога Хвата. Яму споўніцца сто й трыццаць адзін!

– Менавіта, – пагадзіўся Сэм. – Ці ж ня цуд?

– Дык вось, Сэме, калі ласка, спытай у Ружы, ці адпусьціць яна цябе, каб мы маглі паехаць разам. Вядома, зараз табе нельга ад'яжджаць надоўга й далёка, – дадаў Фрода крыху сумнавата й задуменна.

– Анягож, спадару Фрода.

– Добра. Ну, ня будзем пра тое. Мо праводзіш мяне? Скажы Ружы, што ты ненадоўга, ня болей як на два тыдні, і анічагуткі небясьпечнага. Вернесься дахаты цэлы й здаровы.

– Хацеў бы я разам да Долага Яру, спадару Фрода, дый пабачыць старога Більба. I ўсё-ткі адзінае месца, дзе я насамрэч хачу знаходзіцца, – гэта тут. Я разрываюся.

– Небарака Сэме! Баюся, гэтак ты й будзеш пачувацца, – пагадзіўся Фрода. – Але ж неўзабаве ты знойдзеш ацаленьне. Бо твой лёс – быць цэльным і моцным, і ты будзеш менавіта такі.

За наступныя пару дзён Фрода разам з Сэмам прагледзеў паперы й нататкі дый перадаў сябру ключы. У вялікай кнізе за простым пераплётам з чырвонай скуры амаль усе аркушы былі запоўненыя. Напачатку шмат старонак сьпярэсьціў танюткі, дрыготкі почырк Більба, але большасьць была сьпісаная ўпэўненым, плаўным почыркам Фрода. Кніга падзялялася на часткі, але частка 80 засталася няскончанай, і за ёй ішло колькі пустых аркушаў. Тытульная старонка мела шмат закрэсьленых назваў, адну пад другой:

Мой дзёньнік. Мая нечаканая вандроўка. Вандроўка туды й назад. Што здарылася пасьля.

Прыгоды пяцёх хобітаў. Расповед пра Вялікі Пярсьцёнак, складзены Більба Торбінсам паводле ягоных уласных назіраньняў ды ўражаньняў ягоных сяброў. Што мы рабілі ў Вайне Пярсьцёнка.

Далей ішло ўжо ня Більбавай, а Фродавай рукой:

ЗЬВЯРЖЭНЬНЕ

ЎЛАДАРА ПЯРСЬЦЁНКАЎ

I ВЯРТАНЬНЕ КАРАЛЯ

(Вачыма малога народу, складзена з успамінаў Більба ды Фрода з дадаткам – расповедамі сяброў ды досьведам мудрых)

Разам з вытрымкамі з Кніг Ведаў,

перакладзеных Більба ў Долым Яры

– Ну, дык ваша амаль скончыў, спадару Фрода! – выгукнуў Сэм. – Ну, вы парупіліся, трэба сказаць!

– Я сапраўды скончыў сваю частку гэтай кнігі, Сэме, – сказаў Фрода. – Апошнія старонкі – для цябе.

Дваццаць першага верасьня Фрода выехаў на поні, які прывёз яго зь Мінас Тырыту й цяпер зваўся Швэндалам, побач трухаў Сэм на сваім даражэнькім Біле. Раніца нарадзілася сьветлая й па-восеньску залатая. Сэм не пытаўся, куды кіруюць. Яму падалося, што ён здагадаўся.

Паехалі па Бярвенным бальшаку праз пагоркі да Ляснакуцьця, дазволіўшы поні брысьці, як ім хацелася. На ноч прыпыніліся ў Зялёных пагорках і дваццаць другога верасьня ў прыцемках спусьціліся па спадзістым схіле да ўзьлеску.

– Ці не за тым самым дрэвам ваша схаваўся, калі ўперш зьявіўся Чорны Вершнік?! – Сэм паказаў налева. – Цяпер падаецца: нібы тое быў сон.

Вечарэла, і зоры ўжо праблісквалі на ўсходзе, калі хобіты мінулі стары скалечаны дуб, збочылі й рушылі пад гару сярод зарасьцяў ляшчыны. Сэм маўчаў, заглыбіўшыся ва ўспаміны. I раптам пачуў, што Фрода ціхенька напявае сабе пад нос старую вандроўную песеньку, але з новымі словамі:

Здаўна ўжо чакае ў палях ды лясах Новая сьцежка, загадкавы шлях, Раней пакідаў я яго за сьпіною, А гэтай парою ён за сабою Да новай мяне павядзе таямніцы, Да часу і лёсу спрадвечнай скарбніцы.

I быццам у адказ зьнізу, з даліны, прыляцеў шматгалосы сьпеў:

А Эльберэт Гільтоніель, сіліврэн пэнна мірыель о мэнэль аглар эленаф! Гільтоніель! О Эльберэт! Нябёсаў зорная купель! Праз жах і змрок нас правяло Тваё нязгаснае сьвятло!
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)