Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150
Перейти на страницу:

Фрода глядзеў на цела з жахам і жалем, бо проста на вачох доўгія гады сьмерці абрынуліся на труп, і ён ссох, і зморшчаны твар зрабіўся лахманамі скуры на жудасным чэрапе. Прыўзьняўшы край бруднай вопраткі, што ляжала на шкілеце, Фрода прыкрыў згнілы твар і адвярнуўся.

– Вось і скончылася, – сказаў Сэм. – Люты канец. Хацеў бы я яго ня бачыць, але ж – пазбавіліся, і файна!

– Сама канец вайны, мяркую, – падсумаваў Мэры.

– Спадзяюся, – уздыхнуў Фрода. – Самы апошні яе ўдар. Але ж падумаць толькі, ля самых дзьвярэй Торбы-пад-Стромай! Сярод усіх маіх надзеяў і жахаў я аніколі такога не ўяўляў.

– Я не казаў бы пра канец, пакуль мы ня вынесем увесь бруд дый не наладзім жыцьцё, – сумна зазначыў Сэм. – А тое запатрабуе надта шмат часу й працы.

9. Сівыя Завані

Вынясеньне бруду й наладжваньне жыцьця, без сумневу, патрабавала шмат высілкаў, але ня столькі часу, як баяўся Сэм. Назаўтра пасьля бітвы Фрода выправіўся да Міхальскага Выкапу й вызваліў вязьняў з Замкнёных нор. Адным зь першых знайшлі Фрэдэгара Барсукса, цяпер зусім ня тлусьценькага Фуфу. Яго ўзялі, калі бандыты выкурвалі разьдзел паўстанцаў, якіх той вёў ад Барсучыных нораў у Пужлагор'і.

– Лепей бы ты з намі паехаў, старына Фрэдэгар! – выгукнуў Піпін, калі былога Фуфу вынесьлі вонкі – ён надта паслабеў, каб ісьці самастойна.

Той расплюшчыў вока й адважна паспрабаваў усьміхнуцца. Прашаптаў:

– Хто той малады волат з гучным галасіскам? Мо маленькі Піпін? I ў колькі капелюшоў цяпер твой рост?

Пасьля вызвалілі Лябэлю. Небарака, яна выглядала надта састарэлай і худой, калі яе выцягнулі зь цёмнай і вузкай клеці. Але наверх захацела ісьці ўласнымі нагамі. Так шчыра яе віталі, так радасна пляскалі й гукалі, калі яна зьявілася, абапіраючыся на Фродаву руку ды ўсё сьціскаючы свой парасон, што яе кранула да глыбіняў душы й яна зьехала ўся ў сьлязах. Аніколі ў жыцьці яна не карысталася гэткай папулярнасьцю. Аднак вестку пра забойства Лота перанесла зь цяжкасьцю й у Торбу-пад-Стромай нат не зайшла. Яна аддала яе Фрода, а тады вярнулася да сваёй радзіны, Пасьніксаў з Снапішчаў.

Калі няшчасная старая памерла навесну – усё-ткі ёй было болей за сто, – Фрода быў надта зьдзіўлены й расчулены, бо яна пакінула ўсю рэшту ўласных ды Лотавых грошай Фрода на дапамогу хобітам, што засталіся без жытла ў выніку ўсіх клопатаў з бандытамі. Так скончылася доўгая варожасьць.

Стары Віль Беланог праседзеў у Замкнёных норах даўжэй за ўсіх, і хоць абыходзіліся зь ім ня так жорстка, як зь некаторымі іншымі, яму спатрэбілася шмат падкорму перад тым, як ён зноў заняў месца галавы, таму Фрода пагадзіўся дзейнічаць як ягоны прадстаўнік, пакуль старшыня не паправіцца. Адзінае, што Фрода зьдзейсьніў на пасадзе галавы, – зьменшыў лік шырыфаў да былой колькасьці ды вярнуў іх да ранейшых заняткаў. Паляваньнем на рэшту бандытаў заняліся Піпін з Мэры, і неўзабаве ўсё скончылася. Паўднёвыя банды, пачуўшы пра бітву ў Прырэччы, паўцякалі за мяжу, амаль не супраціўляючыся тану. Яшчэ да канца году апошніх вылавілі ў лясох; тых, хто здаўся, выправадзілі за межы.

Тым часам аднова хутка прасоўвалася, і Сэм быў надта заняты. Калі ў хобітаў ё настрой ды патрэба працаваць, яны рупяцца бы пчолы. А цяпер працоўных рук былі тысячы – ад маленькіх, але спрытных рук маладзёнаў і дзяўчатаў, да напрацаваных, мазолістых рук дзядоў і старых жанок. Да Ліпак ані цагліны не засталося ад новых шырыфскіх сядзібаў альбо чаго іншага, пабудаванага Старычавымі людзьмі, а цэглу выкарысталі, каб парамантаваць старыя норы, зрабіць іх больш утульнымі й сухімі. Таксама знайшліся немалыя запасы ўсялякага дабра ды ежы зь пітвом, што бандыты пахавалі па халупах, пунях і старых нежылых норах, а асабліва ў тунэлях Міхальскага Выкапу й колішніх каменяломнях у Пужлагор'і. Так што радасьці ў гэтыя Ліпкі было болей, чым хто спадзяваўся.

Адно зь першых, што зрабілі ў Хобіцку, нават да таго, як зьнесьлі новы млын, – вычысьцілі Строму й Торбу-пад-Стромай і адбудавалі Прыторбінскую слабаду. Яміну, дзе бралі пясок, зраўналі сьпераду дый разьбілі там вялікі сад, а ў паўночным схіле выкапалі новыя норы, глыбока ў пагорак, дый абклалі іх цэглаю. Дзеда засялілі зноў у трэцюю нару, і той паўтараў часьцяком, не турбуючыся, чуе хто ці не:

– Заўжды казаў: дурны той вецер, зь якога нікому карысьці няма. Усё добра, што скончылася добра!

Крыху паспрачаліся, як назваць новую слабаду. Прапаноўвалі Баявыя Сады ці Лепшыя Сьміялы. Урэшце, на мудры хобіцкі манер назвалі ўпрост Новая слабада. А ў Прырэччы пайшла жартоўная звычка клікаць Новую слабаду Старычаў Канец.

1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)