Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 150
Перейти на страницу:

– Праўда! – не стрываў Том-малодшы. – Яны ж нават Вугрову матку старую, Лябэлю гэную, схапілі, а ён жа яе любіў, нават калі ніхто больш не любіў. Народ з Хобіцку бачыў, але. Ідзе яна прысадамі з сваім старым парасонам. А насустрач, угару, бандыты на вялікім возе.

"I куда ж гэна вы працеся?" – пытаецца яна.

"Да Торбы", – кажуць.

"Нашто?"

"Каб Старычу халупаў набудаваць".

"А хто вам дазволіў?"

"Старыч, – адказваюць тыя. – Так што валі з шляху, карга старая!"

"Я вам пакажу Старыча, бессаромныя абібокі-агуры!" – кажа яна, падымае парасон ды кідаецца на ачольцу, а той удвая за яе большы. Вось і схапілі яе. Завалаклі ў Замкнёныя норы, і гэна ў яе ўзросьце. Яны й іншых схапілі, якіх болей шкада, але ж яна самая мужная.

Сярод гамонкі зьявіўся Сэм з сваім старым. Стары Гэйхад нашмат не згрыбеў, хоць крыху й паглушэў.

– Добры вечар, спадару Торбінсе! – павітаўся. – Насамрэч рады бачыць, што ваша ў здароўі вярнуўся. Але ж тутака жальба ў мяне да вашці, па-простаму кажучы, калі дазволіце. Навошта ж ваша прадаваў Торбу, га, я ж заўжды тое казаў? З таго ліха ўсялякае й пачалося. Пакуль ваша там скакаў па землях замежных, ганяючы чарналюдаў па гарах, як мой Сэм кажа, хоць нашто – так і не патлумачыў, тутака скапалі ўсю слабаду Прыторбінскую ды ўсе мае бульбакі папавынішчылі!

– Мне вельмі шкада, спадару Гэйхадзе, – вымавіў Фрода. – Але ж цяпер я вярнуўся й паспрабую найлепшым чынам усё выправіць.

– Ну, лепей і ня скажаш, – задаволіўся Дзед. – Спадар Фрода Торбінс – сапраўды шляхетны хобіт, і заўжды я так казаў, што б там ні думалі пра некаторых іншых з такім самым прозьвішчам, прабачце, калі ласка. Спадзяюся, мой Сэм добра сябе паводзіў, была зь яго карысьць?

– Найкарысьнейшая карысьць, спадару Гэйхадзе, – адказаў Фрода. – Насамрэч, паверце, ён цяпер сярод найзнакаміцейшых ва ўсіх землях, і песьні пра ягоныя подзьвігі складаюць адсюль ажно да мора дый за Вялікай ракой.

Сэм пачырванеў, але зірнуў на Фрода з удзячнасьцю, бо ў Ружы павялічыліся вочы й зазьзяла ўсьмешка, калі яна глянула на Сэма.

– У тое няпроста паверыць, скажу вашці, – пахітаў стары галавою, – хоць бачу: ублытаўся ён у дзівосную суполку. А што з жупанчыкам ягоным? Не па мне гэнае, каб зялезьзе ўсялякае чаплялі, файна яно глядзіцца ці не.

Котанава сям'я й госьці назаўтра прачнуліся раненька. Уночы нічога ня здарылася, але ж дзень, без сумневаў, абяцаў новыя клопаты.

– Падаецца, у Торбе нікога з бандытаў не засталося, – паведаміў Котан, – але банда з Скрыжаванкі можа зьявіцца з хвіліны на хвіліну.

Пасьля сьняданку прыбыў вястун ад Хватаў, і ў настроі вельмі ваяўнічым. Паведаміў:

– Тан падняў усё навакольле, а навіны, бы пажар, лятуць ва ўсе бакі. Бандыты, якія пільнавалі нашую зямлю, на Поўдзень уцяклі – хто жывы застаўся, вядома. Тан за імі выправіўся, каб з таго боку вялікай гурмы не прыперлася, але паслаў сюды спадара Перыгрына з усімі, каго сабраў.

Наступная вестка, аднак, сталася менш прыемнай. Мэры, які быў на нагах усю ноч, прыехаў блізу дзясятай гадзіны й распавёў:

– Вялікі гурт вярсты за чатыры адсюль. З Скрыжаванкі йдуць, але шмат хто з уцекачоў да іх далучыўся. Іх амаль сотня, па дарозе ўсё паляць. Паскуднікі!

– А, гэныя не сумовіцца йдуць, а забіваць, – нахмурыўся спадар Котан. – Калі Хваты не пасьпеюць, лепей нам за платы схавацца й страляць, часу не марнуючы. Тут бяз бойкі не абысьціся, спадару Фрода.

Але Хваты пасьпелі. Неўзабаве прыйшла сотня з Хват-гарадку й Зялёных пагоркаў, з Піпінам на чале. Цяпер у Мэры ставала дужых хобітаў, каб справіцца з зладзеямі. Выведнікі даносілі, што тыя трымаюцца разам. Напэўна ж, ведаюць, што ўвесь край паўстаў супраць іх, і відавочна прагнуць бязьлітасна расьціснуць рокаш у самым ягоным сэрцы, у Прырэччы. Аднак як рашуча яны ні былі настроеныя, правадыра, які разумеў бы ваярскую справу, ня мелі. Бо рухаліся без аніякіх засьцярог. Мэры, скеміўшы тое, хуценька склаў плян.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)